Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Февраль 2020 (31)
    Январь 2020 (45)
    Декабрь 2019 (61)
    Ноябрь 2019 (53)
    Октябрь 2019 (95)
    Сентябрь 2019 (56)
    Календарь
    «    Февраль 2020    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
     
    Автор: Alena17 |
    8-05-2017, 12:42 |
    Просмотров: 582 |
    Комментарии (0)

    Са святам, ветэран!

    Дзень Перамогі гэта адно з самых асобых, галоўных свят у нашай краіне. Напярэдадні 9 Мая ў 5 "А” класе прайшла класная гадзіна "9 мая - Дзень Перамогі", асноўнай мэтай якой з’яўлялася развіццё пачуцця патрыятызму, выхаванне павагі да ветэранаў – абаронцаў Радзімы. Пасля вучні наведалі ветэрана Аляксандра Канстанцінавіча Кандыбу і павіншавалі яго з Днём Перамогі.


    Автор: Мария |
    29-04-2017, 17:26 |
    Просмотров: 700 |
    Комментарии (0)
    З  клопатам пра родную мову
      27 красавіка 2017 года прайшло адкрытае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі, беларускай мовы і літаратуры. 
      Пасяджэнне па тэме "Шляхі падтрымкі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы” прайшло ў форме семінара-прэзентацыі, падчас якога былі разгледжаны актуальныя пытанні папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. 
      Алена Аляксееўна Сомава расказала пра  ролю асобы  настаўніка ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры, агульнадыдактычныя і вузкаспецыяльныя патрабаванні,  найважнейшыя бакі дзейнасці настаўніка-літаратара, прывяла цікавыя прыклады з літаратуры.

    Автор: Мария |
    27-04-2017, 16:50 |
    Просмотров: 543 |
    Комментарии (0)
    Народныя казкі для дзетак
     
      24 красавіка хлопчыкі і дзяўчынкі  сустрэліся  ў школьнай бібліятэцы, каб паслухаць беларускія народныя казкі.
      Вучні 3-іх, 4-ых класаў чыталі ўслых, разважалі над прачытаным,  слухалі і глядзелі відэа.
      Па завяршэнні казачнай гасцёўні ўсе прысутныя звярнуліся да кніжнай выставы "Час чытаць кнігі роднай краіны” і  прыйшлі да высновы, што родная мова самая лепшая і цудоўная!

    Автор: Alena17 |
    15-04-2017, 10:32 |
    Просмотров: 489 |
    Комментарии (0)

    Cа святам Пасхі!

    Свята Пасхi з’яўляецца найвышэйшым, выключна радасныму шэрагу ўсiх хрысцiянскiх свят. Гэта "Свята святаў i Урачыстасць урачыстасцяў” з нагоды светлага Уваскрасення Госпада Iiсуса Хрыста пасля пакутнiцкай смерцi на Крыжы за грахi нашы i дзеля нашага ўратавання. Прачыстае Цела Госпада было знята з крыжа і пакладзена ў магільную пячору, уваход у якую зачынілі вялізным каменем. Пасля суботы, уночы, здарылася раптам вялiкае землетрасенне. З нябёсаў сышоў Ангел Гасподнi i адкінуў камень, прывалены да дзвярэй Гроба. Варта ў страху разбеглася…На досвiтку да Гроба прыйшлi жанчыны-мiраносiцы, каб памазаць Цела Гасподняе духмяным мірам, i Ангел абвясцiў iм пра Уваскрасенне. У дзень гэты Iiсус Хрыстос явiўся Марыi Магдалiне i апосталам, узрадаваў Сваю Прасвятую Мацi, паведамiў Ёй пра Сваё Уваскрасенне. Уваскрасенне Хрыстова называецца Пасхаю па назве старазапаветнага свята, усталяванага ў памяць выбаўлення яўрэяў з егiпецкага рабства. Яўрэйскае слова "pesach” азначае "праходзiць мiма”. Найменне "Пасха” ў Царкве Хрысцiянскай набыло асаблiвы сэнс i стала азначаць пераход ад смерцi да Жыцця, ад зямлi да Неба, подзвiг выратавання, узнаўлення чалавека. Здзейснiлася перамога над грахом i яго вынiкам — смерцю. Таму i радуецца так душа хрысцiянiна ў дзень Святой Пасхi. Гэта трыумф хрысціянскай веры, дабрадзейнасці, надзеі.


    Автор: Alena17 |
    8-04-2017, 10:11 |
    Просмотров: 736 |
    Комментарии (0)

    Вербная нядзеля

    У гэтым годзе свята адзначаецца 9 красавіка.

    Вербніца, або Вербная нядзеля — рухомае свята беларускага народнага календара, адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. Па праваслаўных канонах гэта вялікае двунадзесятае свята – Уваход Гасподні ў Іерусалім. У аснове яго ляжыць евангельскае паданне аб урачыстай сустрэчы жыхарамі Іерусаліма Іісуса Хрыста, які прыйшоў у горад для прыняцця пакут і смерці на крыжы. Падчас сустрэчы яны кідалі Хрысту галінкі фінікавай пальмы.

    Для славян сімвалам свята стала вярба, таму што яна першая перад усімі дрэвамі пачынае сваё цвіценне. На Вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве ці касцёле галінкі вярбы, якімі ў гэты дзень традыцыйна прынята было сцябаць адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: "За тыдзень - Вялікдзень", "Хвароба ў лес, здароўе ў косці".


    Автор: Alena17 |
    7-04-2017, 09:31 |
    Просмотров: 629 |
    Комментарии (0)

    Благавешчанне (7 красавіка)

    Назва свята паходзіць ад славазлучэння "благая (добрая, шчаслівая, радасная) вестка". Згодна з Евангеллем ад Лукі, са шчаслівай (благой) весткай звярнуўся да Дзевы Марыі, якая жыла ў горадзе Назарэце, пасланец Бога - архангел Гаўрыіл, які паведаміў ёй, што ў вызначаны час яна народзіць збавіцеля свету і выратавальніка людзей - Ісуса.

    У храме Марыя малілася, вывучала Біблію, разам са сваімі аднагодкамі займалася ткацтвам і іншым жаночым рамяством. Хутка Марыі прыспеў час выходзіць замуж. Святарам прагучаў голас з нябёсаў пра тое, што яны павінны знайсці Марыі прыстойнага мужа.


    Автор: Мария |
    27-03-2017, 17:39 |
    Просмотров: 523 |
    Комментарии (0)
    Заўсёды ў нашай памяці
      24 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва” прайшоў Урок Мужнасці "Заўсёды ў нашай памяці”, прысвечаны 750-годдзю г.Магілёва.
      Міхаіл Мікалаевіч Лошнец данес да слухачоў цікавы ўспамін ваенных гадоў. У сваёй гісторыі Міхаіл Мікалаевіч кранаў самыя балючыя моманты і трагічныя падзеі, якія адбываліся ў нашым родным горадзе ў ваенныя гады.
      На Урок Мужнасці былі запрошаны вучні 7-8 класаў. Дзеці зацікаўлена слухалі гісторыю ўспамінаў.
      На прыканец сустрэчы – фотаздымкі на памяць…

    Автор: Мария |
    25-03-2017, 15:17 |
    Просмотров: 614 |
    Комментарии (0)

    Чарговы нумар школьнай газеты "Дубль 3”

      Выйшаў чарговы беларускамоўны нумар нашай школьнай газеты. У яго стварэнні прынялі ўдзел настаўнікі Сарапулава Т.Б., Селіфонтава Л.В., вучні нашай школы Храмянкова Яна (7 "В”) і Камзолаў Іван (5 "В”). Дзякуем за плённае супрацоўніцтва!


    Автор: Мария |
    24-03-2017, 15:21 |
    Просмотров: 485 |
    Комментарии (0)
    Кніга збірае сяброў
     
      23 сакавіка ў абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтым мерапрыемстве прыняў удзел і вучань  нашай школы 2 "А” класа Шелегаў Іван. Ён атрымаў дыплом лепшага чытача 2016 года. Гэта ўзнагарода за любоў да кнігі і чытання, зацікаўленасць, імкненне да пазнання, актыўнае наведванне бібліятэкі. Віншуем Івана з перамогай!!! 

    Автор: Alena17 |
    21-03-2017, 16:22 |
    Просмотров: 609 |
    Комментарии (0)

    Сцяжынкамі Бацькаўшчыны

    (да 750-годдзя Магілёва)

      18 сакавіка ў музеі імя М.П.Каралёва прайшло мерапрыемства, прысвечанае гісторыі горада Магілёва. У ім прынялі ўдзел вучні 5,9-ых класаў. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся аб гісторыі заснавання горада Магілёва, становішчы горада ў час Вялікай Айчыннай вайны, архітэктуры горада, яго сучаснасці. Акрамя гэтага, вучні 5 "А" класа расказалі вершы пра Магілёў.

      Атрыманыя веды вучні змогуць выкарыстоўваць на ўроках гісторыі Беларусі.


    Автор: Alena17 |
    20-03-2017, 15:46 |
    Просмотров: 640 |
    Комментарии (0)

    Паклон ад нас прыміце, Песняры: да 135-годдзя з дня нараджэння

    Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа - гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас.

    Віктар Шніп

    Янка КУПАЛА(Іван Дамінікавіч ЛУЦЭВІЧ)

    Жыццяпіс Янка Луцэвіч нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага павета. У 1898 скончыў Беларуцкую народную вучэльню. Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, потым хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладэчаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905-1908), супрацоўнік "Нашай нівы" і адначасова бібліятэкар бібліятэкі "Веды" Б.Л.Даніловіча (Вільня, 1908-1909).



    Автор: Alena17 |
    18-03-2017, 11:25 |
    Просмотров: 334 |
    Комментарии (0)

    Музыка нашай краіны

      Згодна з планам папулярызацыі беларускай мовы 17 сакавіка прайшло мерапрыемства, якое падрыхтавалі вучні музычных класаў і 7 "В”.

      Сямікласнікі дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў, расказвалі пра жыццё, дзейнасць і творчасць майстроў беларускага музычнага мастацтва.

      Вучні музычных класаў выконвалі п‘есы Д.Камінскага, У.Кажухара, Я.Глебава, В.Карэтнікава, К.Цесакова і інш.


    Автор: Мария |
    15-03-2017, 18:37 |
    Просмотров: 463 |
    Комментарии (0)
    Экалагічная эстафета
     
      Да гарадской экалагічнай акцыі "Табе, мой родны горад!”, прысвечанай 750-годдзю Магілёва, далучыліся вучні 11 "Б” класа. Гэтым разам наводзілі чысціню ў школьным садзе. 
      Настрой, трэба заўважыць, цудоўны! Нам спрыяла сонечнае надвор’е сёлетняй ранняй вясны і тое, што побач сябры-аднакласнікі. А яшчэ выпускнікі прапанавалі пасадзіць маладзенькія яблынькі на памяць школе аб выпуску – 2017 года.

    Автор: Alena17 |
    14-03-2017, 16:57 |
    Просмотров: 603 |
    Комментарии (0)

    Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь

    14 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя цкола № 33 г. Магілева” адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь у рамках Дня Канстытуцыі.

    На мерапыемстве прысутнічалі ганаровыя госці:

    Дэпутат Палаты прадстаунікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтаў Аляксандр Генадзьевіч


    Автор: Alena17 |
    2-03-2017, 16:23 |
    Просмотров: 476 |
    Комментарии (0)

    Конкурс"Любімаму гораду прысвячаецца"

    На працягу лютага працягваўся конкурс паэтычнага майстэрства "Любімаму гораду прысвячаецца" да 750-годдзя горада Магілёва. У гэтым конкурсе спрабавалі свае сілы вучні старэйшых класаў. Вершы - прысвячэнні роднаму гораду Магілёву здзіўлялі глыбінёй думкі і арыгінальнасцю. Лепшымі на школьным этапе вызначыліся вучні 5 "А" і 9 "А" класаў: Пісарык Юлія (верш "Жыццё горада Магілёва"), Раманенка Юлія (верш "Самы лепшы з гарадоў"), Белакурская Соф’я (верш "Магілёў мой родны"), Дзямідава Вікторыя (верш "Магілёў на Дняпры").

    Сярод пераможцаў - Белакурская Соф’я - вучаніца 9 "А" класа (дыплом 2 ступені на раённым этапе, дыплом 3 ступені на гарадскім этапе).


    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


    Вход
    Каталог ссылок
    Яндекс.Погода