Навигация
  • Популярное
    Архив
    Май 2019 (22)
    Апрель 2019 (73)
    Март 2019 (63)
    Февраль 2019 (51)
    Январь 2019 (55)
    Декабрь 2018 (79)
    Календарь
    «    Май 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Автор: Мария |
    25-03-2017, 15:17 |
    Просмотров: 507 |
    Комментарии (0)

    Чарговы нумар школьнай газеты "Дубль 3”

      Выйшаў чарговы беларускамоўны нумар нашай школьнай газеты. У яго стварэнні прынялі ўдзел настаўнікі Сарапулава Т.Б., Селіфонтава Л.В., вучні нашай школы Храмянкова Яна (7 "В”) і Камзолаў Іван (5 "В”). Дзякуем за плённае супрацоўніцтва!


    Автор: Мария |
    24-03-2017, 15:21 |
    Просмотров: 379 |
    Комментарии (0)
    Кніга збірае сяброў
     
      23 сакавіка ў абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтым мерапрыемстве прыняў удзел і вучань  нашай школы 2 "А” класа Шелегаў Іван. Ён атрымаў дыплом лепшага чытача 2016 года. Гэта ўзнагарода за любоў да кнігі і чытання, зацікаўленасць, імкненне да пазнання, актыўнае наведванне бібліятэкі. Віншуем Івана з перамогай!!! 

    Автор: Alena17 |
    21-03-2017, 16:22 |
    Просмотров: 475 |
    Комментарии (0)

    Сцяжынкамі Бацькаўшчыны

    (да 750-годдзя Магілёва)

      18 сакавіка ў музеі імя М.П.Каралёва прайшло мерапрыемства, прысвечанае гісторыі горада Магілёва. У ім прынялі ўдзел вучні 5,9-ых класаў. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся аб гісторыі заснавання горада Магілёва, становішчы горада ў час Вялікай Айчыннай вайны, архітэктуры горада, яго сучаснасці. Акрамя гэтага, вучні 5 "А" класа расказалі вершы пра Магілёў.

      Атрыманыя веды вучні змогуць выкарыстоўваць на ўроках гісторыі Беларусі.


    Автор: Alena17 |
    20-03-2017, 15:46 |
    Просмотров: 533 |
    Комментарии (0)

    Паклон ад нас прыміце, Песняры: да 135-годдзя з дня нараджэння

    Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа - гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас.

    Віктар Шніп

    Янка КУПАЛА(Іван Дамінікавіч ЛУЦЭВІЧ)

    Жыццяпіс Янка Луцэвіч нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага павета. У 1898 скончыў Беларуцкую народную вучэльню. Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, потым хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладэчаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905-1908), супрацоўнік "Нашай нівы" і адначасова бібліятэкар бібліятэкі "Веды" Б.Л.Даніловіча (Вільня, 1908-1909).



    Автор: Alena17 |
    18-03-2017, 11:25 |
    Просмотров: 240 |
    Комментарии (0)

    Музыка нашай краіны

      Згодна з планам папулярызацыі беларускай мовы 17 сакавіка прайшло мерапрыемства, якое падрыхтавалі вучні музычных класаў і 7 "В”.

      Сямікласнікі дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў, расказвалі пра жыццё, дзейнасць і творчасць майстроў беларускага музычнага мастацтва.

      Вучні музычных класаў выконвалі п‘есы Д.Камінскага, У.Кажухара, Я.Глебава, В.Карэтнікава, К.Цесакова і інш.


    Автор: Мария |
    15-03-2017, 18:37 |
    Просмотров: 352 |
    Комментарии (0)
    Экалагічная эстафета
     
      Да гарадской экалагічнай акцыі "Табе, мой родны горад!”, прысвечанай 750-годдзю Магілёва, далучыліся вучні 11 "Б” класа. Гэтым разам наводзілі чысціню ў школьным садзе. 
      Настрой, трэба заўважыць, цудоўны! Нам спрыяла сонечнае надвор’е сёлетняй ранняй вясны і тое, што побач сябры-аднакласнікі. А яшчэ выпускнікі прапанавалі пасадзіць маладзенькія яблынькі на памяць школе аб выпуску – 2017 года.

    Автор: Alena17 |
    14-03-2017, 16:57 |
    Просмотров: 512 |
    Комментарии (0)

    Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь

    14 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя цкола № 33 г. Магілева” адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь у рамках Дня Канстытуцыі.

    На мерапыемстве прысутнічалі ганаровыя госці:

    Дэпутат Палаты прадстаунікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтаў Аляксандр Генадзьевіч


    Автор: Alena17 |
    2-03-2017, 16:23 |
    Просмотров: 371 |
    Комментарии (0)

    Конкурс"Любімаму гораду прысвячаецца"

    На працягу лютага працягваўся конкурс паэтычнага майстэрства "Любімаму гораду прысвячаецца" да 750-годдзя горада Магілёва. У гэтым конкурсе спрабавалі свае сілы вучні старэйшых класаў. Вершы - прысвячэнні роднаму гораду Магілёву здзіўлялі глыбінёй думкі і арыгінальнасцю. Лепшымі на школьным этапе вызначыліся вучні 5 "А" і 9 "А" класаў: Пісарык Юлія (верш "Жыццё горада Магілёва"), Раманенка Юлія (верш "Самы лепшы з гарадоў"), Белакурская Соф’я (верш "Магілёў мой родны"), Дзямідава Вікторыя (верш "Магілёў на Дняпры").

    Сярод пераможцаў - Белакурская Соф’я - вучаніца 9 "А" класа (дыплом 2 ступені на раённым этапе, дыплом 3 ступені на гарадскім этапе).


    Автор: Мария |
    27-02-2017, 19:38 |
    Просмотров: 452 |
    Комментарии (0)
    Слава кніжцы беларускай
      25 лютага ў школьнай бібліятэцы было як звычайна цікава і весела. Мерапрыемства ў шосты школьны дзень прысвячалася  роднай мове.
      Спачатку вучні другіх, чацвёртых, шостых класаў знаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, а потым складалі прыказкі пра Радзіму, чыталі вершы, слухалі беларускія народныя песні. Бібліятэкар Ірына Эдуардаўна правяла агляд ля кніжнай выставы "Час чытаць кнігі роднай краіны”.
      Спадзяемся, што нашы чытачы, дзякуючы беларускім кнігам, будуць заўсёды шанаваць і любіць родную мову.

    Автор: Мария |
    22-02-2017, 20:10 |
    Просмотров: 652 |
    Комментарии (0)
    Мiжнародны дзень роднай мовы
      Добрай традыцыяй стала правядзення  мерапрыемстваў, прысвечаных  Мiжнароднаму дню роднай мовы, якi адзначаецца 21 лютага.
      Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай школы прапанавалі  розныя мерапрыемствы, каб да беларускасці маглі далучыцца ўсе, пачынаючы ад першакласнікаў, настаўнікаў, да бацькоў і проста наведвальнікаў школы ці школьнага сайта.
      Напярэдадні свята школьнікі 3-10 класаў праверылі веданне роднай мовы ў конкурсе "Буслік”, а вучні 5-7 класаў - у алімпіадзе.

    Автор: Мария |
    21-02-2017, 20:52 |
    Просмотров: 395 |
    Комментарии (0)
    "Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 – 1944 гг.” 
     
      17 лютага вучні 9 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва” наведалі музей гісторыі Магілева, які разам з калекцыянерам і сябрам установы культуры Алегам Давідам Лісоўскім (г. Аўгсбург, Германія) прэзентуюць жыхарам горада экспазіцыю «Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 — 1944 гадоў». Яна стала вынікам руплівай працы па зборы і музеефікацыі выяў горада на фотаздымках, зробленых падчас Другой сусветнай вайны.

    Автор: Мария |
    20-02-2017, 19:47 |
    Просмотров: 453 |
    Комментарии (0)
    Да родных вытокаў
      На базе дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа №33 г. Магiлёва» у адзiны дзень беларускай мовы адбылося мерапрыемства «Актуальныя пытаннi папулярызацыi выкладання беларускай мовы, выхаванне на нацыянальных традыцыях i культуры беларускага народа». Яго ўдзельнiкамi сталi намеснiкi дырэктараў па вучэбнай рабоце,  якія курыруюць пачатковую адукацыю, а таксама педагогi i вучнi сярэдняй школы №33.
      Пачалося мерапрыемства выступленнем метадыста вучэбна-метадычнага кабiнета ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Магілеўскага гарвыканкама Тарасевiч Т.А., якая акцэнтавала ўвагу на актуальнасць дадзенай тэмы з улiкам сённяшняга дня. 

    Автор: Мария |
    14-02-2017, 20:05 |
    Просмотров: 1627 |
    Комментарии (0)
    Цікавыя факты пра беларускую мову
      1. Беларуская мова адносіцца да групы ўсходнеславянскіх моў разам з рускай і ўкраінскай. Пераважна распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў памежных рэгіёнах Літвы, Польшчы (мае статус рэгіянальнай), Расіі ды Украіны. Па-беларуску размаўляюць між сабой эмігранты ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі ды іншых краінах.
      2. Наша мова мае тры алфавіты. Кірылічны пачаў ужывацца ў час існавання старабеларускай мовы — у 14 ст. У нашы дні гэта самы масавы варыянт алфавіту. Лацінка ў беларускай мове з‘явілася ў 16 ст. Ёй актыўна карысталіся беларускія літаратары 19 ст. Сярод іх — Францiшак Багушэвiч, аўтар прарочага звароту да суайчыннікаў "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!".

    Автор: Мария |
    14-02-2017, 19:48 |
    Просмотров: 461 |
    Комментарии (0)
    Маслены тыдзень
      Увесь Маслены тыдзень, ад панядзелка да нядзелі праводзіўся шумна. Нават па вечарах не працавалі. Хадзілі адзін да аднаго ў госці, а моладзь паўтарала каляднае гулянне. 
      Дзяўчаты хлопцам вешалі калодкі за тое, што яны не паспелі да Масленіцы ажаніцца, і тыя адкупляліся салодкім. А яшчэ насілі або вазілі кола, якое сімвалізавала зіму. Яго потым спальвалі, як бы развітваючыся з  зімой, з усім злым і нячыстым.
      Першы день Масленкі называлі "Сустрэчай” ці  "Стрэчанне”. У гэты дзень Масленку сустракалі і велічалі. 
      Другі дзень Масленіцы называўся "Зайгрышы” ці "Загвіны”. У гэты дзень каталіся з гор, каб доўгі лён рос.

    Автор: Alena17 |
    14-02-2017, 17:02 |
    Просмотров: 428 |
    Комментарии (0)

    "Ля вытокаў народнай мудрасці"

    У групе падоўжанага дня прайшла гульня – падарожжа "Ля вытокаў народнай мудрасці". Дзеці вандравалі па станцыях: "Прыказкі" (трэба было скласці прыказкі і прачытаць іх), "Загадкі", "Скорагаворкі" (хто хутчэй і правільна раскажа скорагаворку). На станцыі "Гульнёвая" – выпраўлялі памылкі ў сказах, у гульне "Наадварот" – знаходзілі словы з супрацьлеглым значэннем.

    З дапамогай гульні, дзеці вывучалі вусную творчасць роднай мовы.


    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


    Вход
    Каталог ссылок