Навигация
  • Популярное
    Архив
    Май 2019 (20)
    Апрель 2019 (73)
    Март 2019 (63)
    Февраль 2019 (51)
    Январь 2019 (55)
    Декабрь 2018 (79)
    Календарь
    «    Май 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Автор: Алеся |
    13-12-2017, 17:29 |
    Просмотров: 424 |
    Комментарии (0)
     Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў пачатковых класах
    «Гучы, родная мова!» — пад такім дэвізам пачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў пачатковых класах нашай школы. 
    11 снежня вучні разам з настаўнiкамi складалі "Букет любімых слоў”, якiм потым упрыгожвалі класныя кабiнеты.
    Настаўнік пачатковых класаў Вададохава Святлана Мікалаеўна


    Автор: Алеся |
    13-12-2017, 15:59 |
    Просмотров: 180 |
    Комментарии (0)
    "Музычная гасцёўня”
    13 снежня 2017 года ў 2 "Г” класе прайшло мерапрыемства "Музычная гасцёўня”, якое праходзіла ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры. 
    "Музычная гасцёўня” ўключала ў сябе калядныя песні, забаўлянкі жартоўныя вершы, якія былі складзены народам задоўга да сенняшніх дзён і вядомы ў беларускім фальклоры. 
    Вучні пераапраналіся ў жывёл, гаспадара з гаспадыняй, якія шчыра запрашалі да сябе ў хату, каб пачаставаць гасцей караваем, праспяваць песні пра козачку і паслухаць прыпеўкі. 
    Дзецям вельмі спадабалася мерапрыемства, і ў іх засталося добрае ўражанне. 
    Класны кіраўнік 2 "Г” класа Аўраменка Г. С.  


    Автор: Алеся |
    12-12-2017, 15:35 |
    Просмотров: 468 |
    Комментарии (0)
    Турнір  "Знаўцы беларускай мовы” 
    12 снежня 2017 года ў 2 "Д” класе адбылося мерапрыемства "Знаўцы беларускай мовы”, якое праходзіла ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры.
    Турнір прайшоў у форме гульні. Дзеці адгадвалі загадкі і рэбусы, складалі прыказкі. 
    З вельмі вялікай ахвотай і захапленнем вучні адказвалі на пытанні, а таксама прымалі актыўны удзел у гульні "Перакладчык”. Такія мерапрыемствы цікавыя і карысныя таму, што прывіваюць любоў да роднай мовы. 
    Класны кіраўнік Грышанава В. Г.



    Автор: Алеся |
    12-12-2017, 11:20 |
    Просмотров: 690 |
    Комментарии (0)

    План

    правадзення мерапрыемстваў метадычнага тыдня пачатковых класаў

    па беларускай мове і літаратуры «Гучы, родная мова!»

    Дата правадзення

    Назва мерапрыемства

    Месца правядзення

    Клас

    Адказны

    11.12.2017

    1. Адкрыццё тыдня.

    2.Конкурс "Букет любімых слоў”

    ГУО СШ №33

    1-4

    Настаўнікі

    1-4 класаў

    12.12.2017

    Конкурс сшыткаў "Сшытак – гэта твар вучня”.

    2-4

    13.12.2017

    Конкурс малюнкаў "Па старонках беларускiх казак"

    1-4

    14.12.2017

    1.Конкурс чытальнікаў, прысвечаны беларускай паэзіі "Ляці – беларускае слова”.

    2. Акцыя "Размаўляй са мной па беларуску”.

    Акт.зал

    12:40

    ГУО СШ №33

    1-4

    1-4

    15.12.2017

    Падвядзенне вынікаў тыдня .Рабочыя лінейкі

    1 -2 змены

    1-4

    Кудраўцава Э.І.

    11.12.2017

    Урок-падарожжа "Адкуль мы родам”

    Каб.114

    3 "А”

    Хатамцова А.В.

    12.12.2017

    Турнір "Ведай беларускую мову”

    Каб.107

    2 "А”

    Педзіч А.У.

    12.12.2017

    Завочнае падарожжа "Мой родны горад”

    Каб.109

    2 "Б”

    Баранава І.І.

    12.12.2017

    Гульня-вiктарына "Я і мая школа. Вучэбныя рэчы”

    Каб.114

    1 "Б”

    Дудко А.І.

    12.12.2017

    Пасядзелкі "Хата уцехамі багата

    Каб.105

    1 "В”

    Вададохава С.М.

    13.12.2017

    Інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Знаўцы беларускай мовы ”

    Каб.104

    1 "А”

    Карнеява А.У.

    13.12.2017

    Віктарына "Музычная гасцёўня”

    Каб.108

    2 "Г”

    Аўраменка А.С.

    13.12.2017

    Турнір "Знаўцы беларускай мовы”

    Каб.111

    2 "Д”

    Грышанава В.Г.

    14.12.2017

    Турнір-віктарына "Па краіне гукаў і літар ”

    Каб.113

    1 "Г”

    Малевіч Ж.К.

    14.12.2017

    Гульня-падарожжа «Сцяжынкамі роднага краю»

    Каб.112

    2 "В”

    Кудраўцава Э.І.

    14.12.2017

    Гульня-вiктарына "Падарожжа ў краіну слова”

    Каб.113

    3 "Б”

    Ясеновіч С.В.

     

    Віктарына "Знай беларускую мову”

    Каб.306

    3 "В”

    Баграцова В.А.

     

    Ранішнік "Пяшчотна матуліна мова”

    Каб.108

    3 "Г”

    Холкіна С.К.

     

    Вусны часопіс "Мая Айчына”

    Каб.109

    4 "А”

    Старавойтава В.Л.

     

    Віктарына "Раслінны цвет Беларусі”

    Каб.

    4 "Б”

    Ладзік Л.І.

     

    Конкурс "Знаўцы роднай мовы”

    Каб.111

    4 "В”

    Авсяннікава Г.У.

    15.12.2017

    Byсны часопiс "Твая зямля, твая Радзіма, названа светла - Беларусь”

    Каб.306

    4 "Г”

    Строд Е.У.

    На працягу тыдня

    Выстава ў школьнай бібліятэцы "Беларускія пісьменнікі - дзецям”.

    Школьная бiблiятэкар

    1-4

    Бібліятэкар

    Экскурсія ў этнаграфічны музей школы

    Музей

    1-4

    Настаўнікі

    Парад беларускіх гульняў.

    Спортзал

    1-4

    Настаўнікі

    фіз.культ.і здар.


    Автор: Алеся |
    12-12-2017, 11:14 |
    Просмотров: 941 |
    Комментарии (0)
    Жыццёвы i творчы шлях Максіма Багдановіча (1891—1917)

    Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.

    Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Але перш за ўсё Максім Багдановіч – арыгінальны паэт з высокім ідэйна-мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыянальнасцю.


    Автор: Алеся |
    12-12-2017, 10:58 |
    Просмотров: 223 |
    Комментарии (0)
    Успамін пра Максіма Багдановіча
       На мінулым тыдні  ў школе прайшлі ўрокі памяці "Хай заўсёды гучыць тваё моцнае слова!”, прысвечаныя жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. Вучні з задавальненнем апавядалі пра цікавыя моманты з жыцця паэта, чыталі вершы на памяць. Нашы бібліятэкары Ірына Эдуардаўна Удальёва і Любоў Ульянаўна Лук’янская падрыхтавалі і правялі для вучняў літаратурна-музычнае падарожжа па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча, падчас якога, акрамя цікавага аповеду, вучні слухалі песні на вершы М. Багдановіча, паглядзелі дакументальную стужку "Зорка Багдановіча”,  і таму напрыканцы выдатна адказвалі на пытанні віктарыны.  Мерапрыемства  атрымаліся цікавымі і пазнавальнымі.

    Автор: Алеся |
    8-12-2017, 16:14 |
    Просмотров: 318 |
    Комментарии (0)
    Урок Мужнасці
        08.12.2017 а 13:00 гадзіне ў актавай зале нашай школы адбылася чарговая сустрэча з ганаровым госцем Лошнецам М. М. Мікалай Мікалаевіч  правеў урок Мужнасці для 7-8 класаў. Навучэнцы з вялікай цікавасцю і ўвагай слухалі ўспаміны і перажыванні аб былых падзеях, якія датычылі Вялікай Айчыннай вайны.
    Педагогі-арганізатары Ціхановіч В. М.,  Антоненка Я. В. 


    Автор: Алеся |
    7-12-2017, 12:13 |
    Просмотров: 297 |
    Комментарии (0)
    Міжнародны конкурс "Песняры роднай зямлі”
       У лістападзе 2017 года праходзіў міжнародны конкурс творчых работ "Песняры роднай зямлі”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэтае мерапрыемства спрыяла выхаванню талерантнасці моладзі, развіццю цікавасці да беларускай літаратуры і гісторыі роднага краю.
       Лаўрэатамі конкурсу сталі вучаніцы 10 класа Дзямідава Вікторыя і Чаховіч Алеся.
       Віншуем удзельніц і жадаем далейшых творчых перамог!
    Вучні 10 класа, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Князева Галіна Якаўлеўна

    Автор: Алеся |
    7-12-2017, 11:04 |
    Просмотров: 148 |
    Комментарии (0)
    Да ўвагі настаўнікаў пачатковых класаў!
        Паважаныя сябры, запрашаем вас прыняць удзел у Тыдні беларускай мовы пад дэвізам «Гучы, родная мова!». Які пройдзе з 11 па 16 снежня 2017 года ў нашай школе. 
        Вучні 1 – 4 класаў на працягу тыдня прымуць ўдзел у разнастайных мерапрыемствах.
    Настаўнік пачатковых класаў С. М. Вададохава

    Автор: Алеся |
    22-11-2017, 18:11 |
    Просмотров: 288 |
    Комментарии (0)
    Да 130-годдзя з дня нараджэння Цішкі Гартнага
       У Зміцера Хведаравіча Жылуновіча былі розныя псеўданімы: Авадзень, Беларус, Мужык, Сымон Гляк, Зета, а самы вядомы – Цішка Гартны. У 2017 годзе спаўняецца 130 год з дня нараджэння таленавітага пісьменніка і актыўнага грамадскага дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўнага дзеяча БССР, гісторыка, пісьменніка, публіцыста.
      Нарадзіўся Цішка Гартны 4 лістапада 1887 года ў мястэчку Капыль пад Мінскам у сялянскай сям’і. Там жа скончыў пачатковую школу і працаваў у гарбарнай майстэрні. Займаўся рэвалюцыйнай і палітычнай дзейнасцю, удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905–1907-х гадоў, працаваў у мясцовай арганізацыі РСДРП, удзельнічаў у стварэнні Беларускай ССР, з’яўляецца аўтарам маніфесту аб яе абвяшчэнні. Акрамя таго, актыўна займаўся гістарычнай і публіцыстычнай дзейнасцю, праявіў сябе як пісьменнік. Некаторы час з’яўляўся галоўным сакратаром, загадчыкам выдавецкага аддзела Белнацкама. Пазней быў рэдактарам першай савецкай газеты на беларускай мове «Дзянніца» (1918). Працаваў рэдактарам і сакратаром газеты «Красная заря» ў Харкаве, рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь», часопіса «Полымя», дырэктарам Дзяржаўнага архіва БССР, загадчыкам Галоўмастацтва і намеснікам народнага камісара асветы БССР. У 1920-я – на пачатку 1930-х гадоў выходзіць большасць яго зборнікаў. Гэта і п’есы «Хвалі жыцця», і раман «Сокі цаліны», і апавяданні «Трэскі на хвалях», і шматлікія зборнікі вершаў. Ён пісаў таксама аповесці, літаратурна-крытычныя артыкулы, перакладаў на беларускую мову. З 1934 года Цішка Гартны – член Саюза пісьменнікаў БССР і прэзідыума Інбелкульта.
       Зміцер Хведаравіч займаўся навуковай і гістарычнай дзейнасцю. У 1928 годзе абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР. Працаваў у інстытуце гісторыі і загадваў выдавецтвам АН БССР. Памёр Цішка Гартны ў 1937 годзе ва ўзросце 50 гадоў. 
       Сёння імем Жылуновіча названы дзве вуліцы: у Капылі і Мінску (акрамя гэтага, у прыгарадзе Мінска, у пасёлку Малы Трасцянец, ёсць вуліца Цішкі Гартнага). Устаноўлены памятныя дошкі на яго капыльскім доме, а таксама на будынку на перасячэнні вуліц Леніна і Карла Маркса ў Мінску, дзе ён жыў некаторы час.


    Автор: Алеся |
    13-11-2017, 11:30 |
    Просмотров: 387 |
    Комментарии (0)
    Экскурсія  ў  Ляўкі   
                    (да  135- годдзя   з  дня  нараджэння    Янкі  Купалы)
       11  лістапада 2017 года вучні  6-ых класаў  разам з класнымі кіраўнікамі наведалі Купалаўскі мемарыяльны  запаведнік "Ляўкі”
      Экскурсавод расказала пра ляўкоўскі перыяд жыцця Я.Купалы. Шасцікласнікі ўбачылі рукапісы  вершаў, фотаздымкі з сямейнага альбома пісьменніка. Выклікала захапленне мультымедыйнае акно, якое стварыла адчуванне  прысутнасці  песняра.
       Вучні атрымалі вялікае задавальненне ад экскурсіі і незабыўныя   ўражанні.
                                                                           
                    Класныя  кіраўнікі 6-ых класаў :
                                                 Князева Г.Я., Галяшова  В.В., Марозава  Н.Б.  
     

    Автор: Алеся |
    3-11-2017, 15:32 |
    Просмотров: 418 |
    Комментарии (0)
    Свята дабрыні, міласэрнасці і чуласці
       3 лістапада 2017 года ў актавай зале нашай школы прайшло цудоўнае мерапрыемства для пяцікласнікаў "Мы ў адказнасці за тых, каго прыручылі!”
       Вучні выступілі ў абарону няшчасных жывёл, пакінутых гаспадарамі. Школьнікі чыталі вершы, спявалі песні, дэманстравалі відэаролікі пра сваіх гадаванцаў – котак, сабачак, чарапашак, хамячкоў… Танцавалі і ўдзельнічалі ў віктарыне, апавядалі цікавыя гісторыі з жыцця братоў меншых.
       Мы больш, чым упэўнены: нашы вучні і іх бацькі вельмі чулыя людзі.
       Многія беспрытульнікі сталі дамашнімі любімцамі, знайшлі прытулак, ласку і клопат дзякуючы неабыякавасці нашых пяцікласнікаў і іх бацькоў.
    Педагог-арганізатар В. М. Ціхановіч,
    класныя кіраўнікі 5-ых класаў


    Автор: Алеся |
    20-10-2017, 15:54 |
    Просмотров: 467 |
    Комментарии (0)
    Прырода Магілёўскага краю
       Цудоўнае надвор’е, прыгожыя фарбы асенняга лісця, добры настрой і жаданне дазнацца пра нешта новае падштурхнула вучняў 5 "А” на экскурсію ў аддзел прыроды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея.
       Аддзел "Прырода краю” дае яскравае ўяўленне аб прыродным багацці вобласці. Экспазіцыя музея размешчанаў пяці залах. Тут наведвальнікі пазнаёміліся з палеанталагічным матэрыялам, які перадае асноўныя моманты эвалюцыйнага працэсу, са спецыфікай прыроды ўсходняга рэгіёну Беларусі, выяўленай у асаблівасцях рэльефу і клімату… Багаты інфармацыйны матэрыял аб прыродзе падаецца ў выглядзе дыярам, біягруп, таксідэрмічных скульптур. Вучням падчас экскурсіі было цікава ўсё: метэарыты, фрагменты шкілета і зубы маманта, акамянеласці марскіх жывёл, рэдкія расліны, птушкі і жывёлы…
       У залах экспазіцыі дзеці ўбачылі, як ствараюць свае норы будаўнікі лесу – барсукі, момант палявання зграі ваўкоў на дзіка, пазнаёміліся з разнастайнасцю лясных птушак, з падводным жыццём насельнікаў нашых вадаёмаў.
       Дзеці пачулі, што шматлікія прадстаўнікі флоры і фаўны Магілёўскай вобласці занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Асобныя з іх можна пабачыць у экспазіцыі – гэта чорны дзяцел, бугай вялікі, чапля рыжая, пустальга звычайная, барсук, вячэрніца малая, а таксама такія рэдкія расліны, як вадзяны арэх, сон-трава, гарлачык жоўты.
    Класны кіраўнік 5 "А” класа Н. М. Храбрая

    Автор: Алеся |
    18-10-2017, 17:04 |
    Просмотров: 754 |
    Комментарии (0)
     Дзень маці
    Што можа быць у свеце больш святое, чым слова МАТУЛЯ!..
    Мама... Матуля... Маці... Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова –  МАМА! Слова, зразумелага, бадай, на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная ласка, боль, любоў і надзея.
    Свеціць, як сонца, ад самай калыскі 
    Вобраз любімы, родны і блізкі. 
    Маміна імя – самае лепшае. 
    Мама! Матуля! – чароўнае слова 
    Песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах!
     Да свята падрыхтаваліся і вучні 5 "А” класа: напярэдадні Дня маці пяцікласнікі паглядзелі розныя сацыяльныя ролікі, прысвечаныя матулям. напісалі лісты сваім любімым матулькам;  на класнай гадзіне "Здаровая сям’я – здаровая нацыя” паразважалі над роляй мамы ў кожнай сям’і.

      

                    Старшыня бацькоўскага камітэту 5 "А” класа С. В. Кундалева,
                    Класны кіраўнік 5 "А” класа Н. М. Храбрая

    Автор: Алеся |
    16-10-2017, 11:22 |
    Просмотров: 352 |
    Комментарии (0)
    Мама! Матуля! Чароўнае слова…
       14 кастрычнiка 2017 года, у шосты школьны дзень, у бібліятэцы сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі, каб адзначыць свята маці.
       Бібліятэкар з вучнямі ля кніжнай выставы разважалі аб мацярынскай любові, дабраце, ахвярнасці. Урок дабрыні суправаджаўся вершами, песнямі пра маці.
       Словы ўдзячнасці гучалі на працягу ўсяго мерапрыемства.

    Бібліятэкар Удальёва І.Э.


    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


    Вход
    Каталог ссылок