Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Октябрь 2019 (62)
    Сентябрь 2019 (49)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Май 2019 (30)
    Календарь
    «    Октябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Автор: Алеся |
    15-03-2018, 15:43 |
    Просмотров: 388 |
    Комментарии (0)
     Дзень беларускага маўлення
    Добра, калі чалавек ведае шмат моў, але найперш неабходна валодаць родным словам і мовай таго народа, на зямлі якога жывеш. Беларускі народ у роднай мове пакінуў нашчадкам у спадчыну ўласнае разуменне каштоўнага і прыгожага.
    У чарговы дзень беларускага маўлення для вучняў 5 – 6 класаў быў праведзены турнір на лепшага знаўцу роднай мовы "Родная мова, цудоўная мова”. Удзельнікі выконвалі розныя заданні: рабілі пераклад слоў, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, называлі арфаграмы ў прапанаваных словах, адказвалі на займальныя пытанні, дапаўнялі прыказкі, чыталі ўласныя вершы.
    Вельмі прыемна адзначыць, што дзеці з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў гульні, спрабавалі знайсці адказы на пастаўленыя пытанні, праяўляючы кемлівасць і высокую эрудыцыю.
    Настаўнік Юрчанка С. А.


    Автор: Алеся |
    1-03-2018, 15:56 |
    Просмотров: 461 |
    Комментарии (0)
    Імкненне наперад
    Люты – самы кароткі месяц у годзе. А сёлета ў лютым толькі 28 дзён, і прайшоў ён для вучняў 5 "А” класа як месяц  патрыятычных мерапрыемстваў. Пяцікласнікі рыхтавалі паведамленні, відэапрэзентацыі на тэматычныя класныя гадзіны, прысвечаныя памятным датам лютага. 8 лютага – Дзень памяці юнага героя-антыфашыста, 15 лютага – Дзень воінаў-інтэрнацыяналістаў, 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны.
    Да ўсіх школьных мерапрыемстваў мы таксама рыхтуемся. Наш 5 "А” паспяхова паўдзельнічаў у перадсвяточнай  спартландыі, атрымаў 1-е месца ў конкурсе інсцэніраванай ваенна-патрыятычнай песні. На гарадскі конкурс      " У маёй сям’і жыве абаронца Айчыны” вучаніца нашага класа Казлова Варвара падрыхтавала творчую работу  ў намінацыі літаратурная творчасць. 

    Автор: Алеся |
    28-02-2018, 16:47 |
    Просмотров: 471 |
    Комментарии (0)
    Наша ўтульная хатка
    22 лютага 2018 года ў 7 "А” і 7 "Б” класах прайшло пазакласнае гульнёва-пазнавальнае мерапрыемства "Наша ўтульная хатка”. Сямікласнікі маглі паказаць свае веды па роднай мове, літаратуры, прадэманстраваць, агульную культуру і эрудыцыю ў конкурсах "Маўленчы этыкет”, "Інтэлектуалы”.Вучні ўзгадалі формулы падзякі і просьбы, народныя выслоўі.
    Артыстызм прыйшоўся дарэчы ў конкурсе пантамім і пры вамаўленні фразы з рознымі адценнямі інтанацыі (захапленнем, радасцю, загадам, абыякавасцю і насмешкай). Аднак усё гэта да розуму і душы. Не засталіся па за ўвагай і стравы беларускай кухні. Журы было прыемна ўражана тым, што сямікласнікі так падрабязна ведаюць кулінарныя рэцэпты і бліноў, і дранікаў.
    У правядзенні свята дапамагалі вучаніцы 9 "Б” класа Крысціка Кузьмянкова і Вераніка Іванішэна.

    Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Храбрая Н. М.


    Автор: Алеся |
    24-02-2018, 14:24 |
    Просмотров: 417 |
    Комментарии (0)
    Міжнародны дзень роднай мовы
    21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА і святкуецца штогод з 2000 года.   Гэты дзень – яшчэ адна нагода падумаць пра лёс нашай роднай мовы.   У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі.  Кожная з іх з’яўляецца ўнікальнай спадчынай, якую мы павінны захаваць для нашчадкаў. 
    У нашай школе ў гэты дзень традыцыйна праводзілася Агульная дыктоўка, у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя з ліку настаўнікаў і вучняў. З прывітальным словам звярнуліся намеснікі дырэктара Таццяна Рыгораўна Алдашова і Людміла Паўлаўна Кавалькова. У Год малой радзімы было вырашана пісаць тэкст "Любімы горад”. З кожным годам колькасць жадаючых прымаць удзел у дыктоўцы павялічваецца. Для некаторых з іх гэта стала традыцыяй. Сёлета жадаючых давялося размяшчаць у некалькіх кабінетах. А вось колькасць памылак у работах памяншаецца. Правяраць іх – адно задавальненне…
    Родная мова не патрабуе шмат ад сваіх носьбітаў. Яе трэба проста любіць і паважаць, берагчы як нацыянальную каштоўнасць.  Мы часам саромеемся гаварыць па-беларуску, называем тысячы прычын-перашкод для гэтага. А між тым толькі родная мова здольная паказаць усяму свету нашу самабытнасць, адметнасць, індывідуальнасць.  Яна своеасаблівы культурны код, люстэрка грамадска-палітычнага развіцця нашага народа, яго мыслення і псіхікі. Яна не знікне, калі будзе крынічыць людское жаданне размаўляць на ёй. Гаварыць па-беларуску –  значыць пазнаваць, прызнаваць і паважаць сябе як нацыю. 
    Л.В. Селіфонтава, кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі, беларускай мовы і літаратуры

    Автор: Алеся |
    23-02-2018, 16:13 |
    Просмотров: 295 |
    Комментарии (0)
    Паспрабуй сябе!
    "Паспрабуй сябе!” – напэўна, гэта лепшая назва для двух апошніх тыдняў у жыцці 5 "Г” класа. Паспрабаваць сябе ў нашага класа атрымалася шмат у чым, але асаблівую ўвагу звернем на камандныя выпрабаванні. Першае выпрабаванне, фізічнае, адбылася ў суботу 17 лютага ў рамках Спартландзіі. Перамагчы нам, на жаль, не ўдалося, але весялосці хапіла ўсім! Наступная камандная гульня ўжо мела інтэлектуальны напрамак. У аўторак 20 лютага адбыўся гістарачны брэйн рынг у рамках тыдня беларуская мовы. Падчас гэтага мерапрыемства каманда 5 "Г” класа паказала глыбокія веды гісторыі (не толькi з падручніка) і таму атрымала ў выніку заслужанае першае месца! Трэба адзначыць важнасць такіх мерапрыемстваў. Яны спрыяюць згуртаваннасці класа і дапамагаюць раскрыць таленты вучняў. Спадзяёмся, што наш клас чакае яшчэ шмат перамог!
    Класны кіраўнік 5 "Г” класа Абражэвіч Н.А.


    Автор: Nati |
    22-02-2018, 16:15 |
    Просмотров: 554 |
    Комментарии (0)
    Ведай сваю мову, ведай свой край…
    Аўторак 20 лютага ў нашай школе пачаўся не зусім звычайна. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Селіфонтава Людміла Валер’еўна і Храбрая Наталля Мікалаеўна разам з вучаніцамі 9 "Б” класа Дзмітрыевай Вікторыяй, Кузьмянковай Крысцінай, Івановай Валерыяй, Іванішэнай Веранікай, Цітовай Анастасіяй арганізавалі і правялі акцыю "Ведай сваю мову, ведай свой край”. Да пачатку ўрокаў мы прапанавалі палюбавацца маляўнічымі краявідамі Беларусі, паслухаць музыку… Вучняў, настаўнікаў, бацькоў чакалі цікавыя пытанні, загадкі, прыказкі і прымаўкі… А за правільны адказ – салодкі пачастунак.

    Автор: Nati |
    19-02-2018, 15:38 |
    Просмотров: 490 |
    Комментарии (0)

     План

    Тыдня гісторыі, беларускай мовы і літаратуры

    "Мой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!”

    Дата

    Мерапрыемства

    Адказныя, месца і час правядзення

    19.02.2018

    Панядзелак

    1. Адкрыццё тыдня

    2. Конкурсная праграма для 6-х класаў "Квітней, родная мова”

    3. Літаратурная гадзіна "Чытаем разам” (7 ”В” клас)

    4. Турнір знаўцаў ”Мая малая радзіма” (9 класы)

    5. Прагляд м/ф "Доўгія вёрсты вайны” (8 класы)

    6. Арганізацыя кніжнай выставы

    7. Наведванне школьнага музея імя М.Ф. Каралёва "100 год з  дня стварэння Чырвонай Арміі”

    8. Класная гадзіна "Славутыя імёны Бацькаўшчыны”

     

    Г. Я. Князева, 13.10, к-т203

    А.А. Сомава, 13.20, к-т 210

    А.А. Сомава, І.В. Усціна, 14.10, к-т 223

    Л.В. Селіфонтава (на працягу тыдня)

    Л. У. Лук’янская, І.Э. Удальёва, школьная бібліятэка

    Т.Л. Раманава (на працягу тыдня, згодна з графікам)

    А. В. Мікушкіна, 14.05, к-т 223


    Автор: Алеся |
    1-02-2018, 19:46 |
    Просмотров: 385 |
    Комментарии (0)
    Беларускія вячоркі
    Справаздачны канцэрт метадычнага аб’яднання настаўнікаў аркестровага і народнага  аддзялення праходзіў  у выглядзе  старажытнага народнага звычая "Вячорак”. Рака нараджаецца з ручаёў, дрэва расце з каранёў, чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці Радзіме, з ведання яе гісторыі, культуры.
    Вячоркі былі адметнай з’явай грамадскага побыту сяланскай моладзі і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання. Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы,а ўсё ж заставалася  ў народа любоў да песень, танцаў, жартаў, гульняў. Мерапрыемства  было запланавана, як падарожжа ў мінулае: прысутныя ўспаміналі, як працавалі  нашы продкі, якія прылады для працы выкарыстоўвалі, як апраналіся. Канцэртныя нумары   перамежваліся з жартамі,  гульнямі,  загадкамі, рознымі заданнямі для бацькоў і навучэнцаў, якія прысутнічалі ў зале, а  самых актыўных ўдзельнікаў напрыканцы "Вячорак” чакалі салодкія пачастункі. 
    Адным з прыемных момантаў вечарыны  было ўзнагароджванне пераможцаў  школьнага  конкурса на лепшае выкананне канцэртнага твору. Госці і ўздельнікі "Вячорак” правялі цікавую гадзіну,  дадому ўсе пайшлі з добрым настроем. 
    Нам трэба  жыць ў згодзе і радасці, вучыцца ў нашых продкаў мудрасці, помніць іх запаветы, бо без памяці няма гісторыі .
    Настаўніца па класу скрыпкі Баброўская І. С.


    Автор: Алеся |
    23-01-2018, 15:17 |
    Просмотров: 320 |
    Комментарии (0)
    У мастацкім музеі П. В. Масленікава
    20 студзеня 2018 года ў шосты школьны дзень вучні 5 "А” правялі досыць змястоўна. Асобныя з іх паўдзельнічалі ў школьнай прадметнай алімпіядзе па гісторыі, нехта займаўся матэматыкай і музыкай.  Аднак самае цікавае пачалося а 12 гадзіне. 
    На гэты дзень у нас была запланавана экскурсія ў музей імя Паўла Васільевіча Масленікава. Пяцікласнікаў чакалі цікавыя факты пра мастака Паўла Масленікава і пра будынак музея. Дзеці дазналіся, што будынак і мастак – равеснікі (1914 год), што музей,  які сёння нагадвае знешне замак, упрыгожыў самую буйную купюру – 200 рублёў. 

    Автор: Алеся |
    23-01-2018, 14:39 |
    Просмотров: 509 |
    Комментарии (0)

    "Абнімаюць рукі Беларусь…”: 

    творчы партрэт Дануты Бічэль


    Бязродная песня паэтава,

    што птах са сляпымі вачыма.

    Данута Бічэль-Загнетава –

    якая паэтка айчынная!

    Анатоль Сыс

    Ад роднай беларускай зямлі, ад яе бяздонных крыніцаў і рэкаў, ад спеўнага пошуму лясоў і шчырай народнай песні бярэ свае вытокі паэзія Дануты Бічэль. Улюбёнасць у гэтую зямлю, чуйная ўвага і пашана да роднага слова, крэўная знітаванасць з "людствам працы” нарадзіла ў душы будучай паэткі неадольнае жаданне "сказаць свету пра тых, каго іншыя не ведаюць, аб тым, аб чым іншыя за мяне не скажуць. У імя паветра, прапахлага жывіцай. Гаючага. Свежага”. Так хораша, прачула вызначыла яна сама калісьці свой прыход у свет паэзіі.


     


    Автор: Алеся |
    15-01-2018, 13:13 |
    Просмотров: 288 |
    Комментарии (0)
    Балеем за нашых!
    У суботу, 13 студзеня 2018 года, васьмікласнікі нашай школы наведалі гульні 8 тура 27-га чэмпіяната РБ па валейболе сярод жаночых і мужчынскіх каманд дывізіёна А. Нам давялося пабалець за магілёўскія каманды: спачатку дзяўчаты "Камунальніка” змагаліся з "Жамчужынай Палесся”, а потым ВК "Магілёў” супрацьстаяў салігорскаму "Шахцёру”. Балелі мы заўзята, бо ў складзе магілёўскай мужчынскай каманды былі колішнія вучні нашай школы: Завадскі Павел, Кубар Стас, Лявонаў Дзмітрый! 
    Такія мерапрыемствы прывіваюць любоў да спорту,  садзейнічаюць фарміраванню здаровага ладу жыцця, выхоўваюць пачуццё калектывізму і патрыятызму. 
    Класныя кіраўнікі 8-х класаў Л.В. Селіфонтава, Г. І. Цімчанка, Ж.У. Малтабар, 
    вучні 8-х класаў Лук’янава Насця, Гапеева Даніэла, Аверкіна Ангеліна.


    Автор: Алеся |
    22-12-2017, 13:42 |
    Просмотров: 342 |
    Комментарии (0)
    "ХАТА ЎЦЕХАМІ БАГАТА”
    У 1 "В” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства "ХАТА ЎЦЕХАМІ БАГАТА”. Мэта: выхоўваць у дзяцей цікавасць да нацыянальнай культуры праз беларускі фальклор, узбагачаць іх лексічны запас.
    Мерапрыемства прайшло ў форме пасядзелак. Кожны з вучняў атрымаў адпаведнае заданне: даведацца у бабуль, дзядуль, мам, тат і  іншых дарослых, якія  забаўлянкі, лічылкі, прыказкі, прымаўкі, заклічкі, вітанні і пажаданні   яны ведаюць. выклікалі ў вучняў цікавасць.
    Ад пасядзелак навучэнцы атрымалі шмат прыемных уражанняў і сышлі дадому ў добрым настроі.
    Настаўнік пачатковых класаў Вададохава Святлана Мікалаеўна


    Автор: Алеся |
    18-12-2017, 14:01 |
    Просмотров: 308 |
    Комментарии (0)
    Самая  прыгажэйшая на свеце мова родая мая…
    Кожны чалавек павінен ведаць родную мову. Але, на жаль, усё радзей мы чуем беларускае  слова. Таму дзецям цяжка вывучаць яе. Як жа павысіць матывацыю школьнікаў да вывучэння мовы? Вядома, дзеці лепш запамінаюць тое, што выклікае ў іх цікавасць. Настаўнікі пачатковых класаў вырашылі правесці прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На мерапрыемствах выкарыстоўваліся заданні займальнага характару. У 1 "Г” класе вучні вывучалі словы пра родную мову і складалі з іх букет, чыталі беларускія казкі і рабілі да іх малюнкі, правялі турнір-віктарыну "Па краіне гукаў і літар”. Праца не толькі выклікала цікавасць да вывучэння беларускай мовы, але і павысіла пазнавальную актыўнасць вучняў, садзейнічала развіццю іх творчых здольнасцей. 
    Настаўнік 1 "Г"класа Малевіч Ж. К.

    Автор: Алеся |
    18-12-2017, 12:07 |
    Просмотров: 262 |
    Комментарии (0)

     Час чытаць кнігі роднай краіны

    Пад такой назвай была арганізавана кніжная выстава ў бібліятэцы падчас Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў пачатковых класах з 11 па 16 снежня 2017 года.
    Спадзяемся, што нашы маленькія чытачы, дзякуючы прадстаўленым беларускім кнігам, будуць заўсёды шанаваць і любіць родную мову!
    Бібліятэкар Удальёва І.Э.


     


    Автор: Алеся |
    18-12-2017, 11:22 |
    Просмотров: 455 |
    Комментарии (0)
    "Знаўцы беларускай мовы”
     13 снежня 2017 года, у рамках тыдня беларускай мовы, у 1 "А” класе прайшла віктарына "Знаўцы беларускай мовы”.
                                                                                         Класны кіраўнік 1 "А" класа Карнеева А.У.


    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


    Вход
    Каталог ссылок