Навигация
  • Популярное
    Архив
    Май 2019 (22)
    Апрель 2019 (73)
    Март 2019 (63)
    Февраль 2019 (51)
    Январь 2019 (55)
    Декабрь 2018 (79)
    Календарь
    «    Май 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Автор: Алеся |
    10-09-2018, 17:50 |
    Просмотров: 43 |
    Комментарии (0)
    Да ўвагі вучняў 5-8 класаў!
    Запрашаем да ўдзелу ў дыстанцыйных алімпіядах па беларускай мове і літаратуры на сайце "Падабайкі роднай мове"

    Автор: Алеся |
    10-09-2018, 12:13 |
    Просмотров: 72 |
    Комментарии (0)
     «УСЕ СВАЕ ПЕСНІ АДДАМ БЕЛАРУСІ...»
    (да 75-ГОДДЗЯ НІНЫ МАЦЯШ)
    Нарадзілася 20 верасня 1943 года ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960). У 1966 годзе скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1973 — 1977 гг. працавала настаўніцай Белаазёрскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча.
    З першымі вершамі выступіла ў друку ў 1962 годзе (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізма» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Ралля суровая» (1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985) і іншых, «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).

    Автор: Алеся |
    3-09-2018, 17:38 |
    Просмотров: 51 |
    Комментарии (0)
    Цікава ведаць
    Вресень, руин, риень, зарев — гэтым старабеларускім най­менням дзявятага месяца года адпавядае сучаснае беларускае верасень, што паходзіць ад слова "верас” (менавіта ў той час рас­ліна пачынае красаваць). Ва ўкраінскай мове першы месяц восені таксама вересень, у чэшскай — září, польскай — wrzesień. У ан­глічан, французаў і немцаў — варыянты рымскага september. У французскім рэспубліканскім календары ён фрукцідор — ме­сяц пладоў, што канчаўся 22 верасня і завяршаў год.
     Рымляне прысвячалі яго Вулкану, богу агню, і святкавалі Вулканаліі, забіваючы ў ахвяру парася і цяля.
    У старажытных грэкаў на працягу дзевяці дзён адбываліся "містэрыі”, таемныя культы. У іх прымалі ўдзел толькі пасвячо­ныя, якія рабілі ахвяры з захаваннем асаблівых абрадаў. Паказ­валіся ўдзельнікам абразы багоў і знакі-сімвалы, што да гэтага часу старанна ўтойваліся.
    Неспрыяльныя ўмовы надвор’я верасня — выпадкі частых дажджоў, ранніх замаразкаў, вялікіх вятроў. Сяляне стараюцца ўбраць бульбу, гародніну і садавіну.
    Дрэвы мяняюць сваю афарбоўку, каб паўней засвоіць сонеч­ную энергію: чырвонае, карычневае, пунсовае і фіялетавае лісце робіць гэта лепш, чым зялёнае. Пасля першых замаразкаў, звы­чайна тое назіраецца ў сярэдзіне месяца, пачынаецца лістапад.
    Вучаніца 5 "В" класа Мартынава Марыя




    Автор: Алеся |
    21-08-2018, 12:08 |
    Просмотров: 138 |
    Комментарии (0)
    Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня
    Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
    Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
    Гісторыя свята
    Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.
    Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Полацк.
    У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў горад Шчучын (Гродзенская вобласць), які перадаў ганаровую эстафету гораду Рагачову (Гомельская вобласць).

    Автор: Алеся |
    21-08-2018, 11:31 |
    Просмотров: 298 |
    Комментарии (0)

    Каляндар юбілейных дат

    верасень

    125-годдзе з дня нараджэння Андрэя Мрыя

    105-годдзе з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага

    80-годдзе з дня нараджэння Анатоля Грачанікава

    75-годдзе з дня нараджэння Ніны Мацяш

    лістапад

    85-годдзе з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка

    70-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

    снежань

    220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча

    100-годдзе з дня нараджэння Кастуся Кірэенкі

    95-годдзе з дня нараджэння Анатоля Вялюгіна

    75-годдзе з дня нараджэння Казіміра Камейшы

    студзень

    150-годдзе з дня нараджэння Ядвігіна Ш.

    120-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова

    115-годдзе з дня нараджэння Алеся Якімовіча

    100-годдзе з дня нараджэння Васіля Хомчанкі

    100-годдзе з дня нараджэння Алеся Савіцкага

    люты

    105-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

    сакавік

    100-годдзе з дня нараджэння Міколы Лупсякова

    90-годдзе з дня нараджэння Еўдакіі Лось

    65-годдзе з дня нараджэння Міколы Мятліцкага

    май

    115-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Труса

    95-годдзе з дня нараджэння Васіля Быкава

    85-годдзе з дня нараджэння Віктара Карамазава

     




    Автор: Алеся |
    10-05-2018, 14:33 |
    Просмотров: 181 |
    Комментарии (0)
    Памятаем…
    Май 2018. Магілёў святкуе Вялікую Перамогу. Гэта вясновае свята са слязьмі на вачах адзначаецца ўжо 73 гады. 
    Вучні 5 "А” класа -  актыўныя ўдзельнікі акцый "Ветэран жыве побач”, "Салдату Перамогі”. Напярэдадні свята пяцікласнікі наведалі і павіншавалі  ветэранаў з Днём Перамогі, выказалі ўдзячнасць за падараваны мір, пачулі жывыя гісторыі ветэранаў.
    А раніцай 9 мая з кветкамі, сцяжкамі і шарамі рушылі на ўрачыстае шэсце ветэранаў на галоўную вуліцу горада - Першамайскую. Дзяўчынкі і хлопчыкі з натхненнем на тварах выражалі падзяку героям вайны за мірнае неба і радасць ЖЫЦЬ. З кожным годам  удзельнікаў і сведак вайны становіцца меней. Аднак нешматлікіх герояў, што ехалі ў калоне, віталі гучнымі словамі "Дзякуй за Перамогу! Слава героям!”  Дзіўна, як для дзяцей важна падарыць кветку, паштоўку ці свой малюнак людзям, якім мы абавязаны жыццём. Відавочна, пачуццё ўдзячнасці і патрыятызму залежыць не ад узросту. Гэта ўсё ад глыбіні і чысціні душы. 
    Так, ветэранаў амаль не засталося. Многія перакананы, што памяць пра герояў вайны ідзе ў нябыт. Аднак верыцца, што нават калі не застанецца ў жывых ніводнага сведкі вайны,  нашы вучні зберагуць памяць. Бо гэта патрэбна не мёртвым, гэта трэба жывым!
                                                              Класны кіраўнік 5 "А” Храбрая Н. М.

    Автор: Алеся |
    5-05-2018, 14:49 |
    Просмотров: 177 |
    Комментарии (0)
    Шануйце герояў сваіх!
    4 мая 2018 года ў рамках патрыятычнай акцыі "Жывём і памятаем”, прысвечанай Вялікай Перамозе, вучні 9 "Б”  класа наведалі ўрокі эстэтыкі ў драматычным тэатры. Напярэдадні 9 мая школьнікам прапанаваны для прагляду спектакль "Апошні”. Аўтар п’есы гомельскі драматург Васіль Ткачоў прымушае задумацца над тым, што з кожным годам франтавікоў, ветэранаў Вялікай Айчыннай становіцца ўсё меней. І калі-небудзь застанецца толькі адзін… Апошні. Вось і галоўны герой гэтага спектакля – апошні. 
    На вайне ён выжыў, а ці выжыве ён у звычайным жыцці? Няпростыя перыпетыі разгортваюцца на сцэне, выклікаюць гледачоў на глыбокі роздум аб сэнсе існавання і складаемых чалавечага шчасця. Безумоўна, кожны чалавек варты шчасця. У чым жа шчасце адзінокага старога ветэрана?! Дасягненні і ўзнагароды? Афіцыйнае прызнанне? Не. Увага і міласэрнасць, шчыры клопат і любоў блізкіх!.. Калі дзеці і ўнукі не ганарацца сваім дзедам, яго ўчынкамі, яго ўзнагародамі – гэта страшная трагедыя не толькі ветэранаў, – гэта трагедыя нашага грамадства. 
    У меладраме драматург умела раскрывае пачуццёвы свет герояў, эксперыментуе на тонкай мяжы кантрастаў – дабрыні і зла, любові і нянавісці... Праз няпростыя ўзаемаадносіны дзеючых асоб стваральнікі спектакля даследуюць глыбокія маральна-этычныя праблемы: дэфіцыт клопату, суперажывання і спагады паміж блізкімі людзьмі, якія, на жаль, уласцівы нашым сучаснікам.
                              Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Храбрая Н. М.


    Автор: Алеся |
    2-05-2018, 11:46 |
    Просмотров: 161 |
    Комментарии (0)

    Автор: Алеся |
    28-04-2018, 14:12 |
    Просмотров: 446 |
    Комментарии (0)
    Перамога прывезена са сталіцы!
    27 красавіка 2018 года ў тэатральнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі  адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская літаратура”, "Руская літаратура”.
    Наша вучаніца 9 "Б” класа Кузьмянкова Крысціна ўзнагароджана  дыплом другой ступені за паспяховы ўдзел у вочным этапе інтэграванай інтэрнэт-алімпіяды, які адбыўся 26 красавіка ў Нацыянальным інстытуце адукацыі. 
    Курыравала дзейнасць алімпіяды Гюльнара Мансураўна Юстынская, начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі, старшыня аргкамітэта. Інфармацыйная падтрымка прадстаўлена прэс-службай Міністэрства адукацыі РБ, выдавецкім домам "Звязда”, рэдакцыяй выдавецтва "Настаўніцкая газета”. Асвятленне працэсу алімпіяды, вынікі, віртуальны альбом будуць размешчаны на іх парталах, а таксама на партале Нацыянальнага інстытута адукацыі. 
     

    Автор: Алеся |
    29-03-2018, 18:57 |
    Просмотров: 244 |
    Комментарии (0)
    Нашы "Магілёўскія зорачкі”
    20-21 сакавіка 2018 года  дзяржаўная  ўстанова дадатковай адукацыі "Цэнтр творчасці "Эверэст” г. Магілёва” праводзіла ІІІ гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці "Магілёўскія зорачкі”.
    24 сакавіка ў актавай зале Цэнтра адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу. Сярод пераможцаў былі і вучні нашай школы. У намінацыі "Мастацкае слова: Чытальнікі, iндывiдуальнае выкананне (узрост 9-11 гадоў)” ІІ месца заняў  вучань 5 "А” класа Стаблецкі Ігнат. У намінацыі "Мастацкае слова: Чытальнікі, iндывiдуальнае выкананне (узрост 12-14 гадоў)”  I месца заняў  вучань 8 "В” класа Дзятлоўскi Дзмітрый.
    Віншуем  нашых хлопчыкаў і Раісу Васільеўну Шутаву з іх перамогай! Жадаем далейшых творчых поспехаў!
        Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н. М. Храбрая



    Автор: Алеся |
    24-03-2018, 19:15 |
    Просмотров: 259 |
    Комментарии (0)
    Святкуем Саракі
    З мэтай прывіцця цікавасці да народных традыцый, развіцця этнаграфічнай культуры  22.03.2018  вучнямі 5 "А” і 8 "В” класаў было праведзена свята Саракі. 
    22 сакавіка – дзень вясенняга раўнадзенства. У гэты дзень святкавалі беларускае народнае свята Саракі. У народзе казалі, нібы на Саракі прылятае 40 выраяў і 40 жаваранкаў і ўжо канчаткова прыходзіць вясна. Лічыцца, што менавіта з гэтага дня і пачынаецца сапраўдная вясна. Абуджаецца прырода. Усё навокал напаўняецца прыемнымі пахамі раслін, чароўнымі гукамі, птушыным шчэбетам. 
    А як жа сустракалі вясну нашы продкі? Якія звычаі і абрады існавалі на Беларусі ў час вясны? На гэтыя і іншыя пытанні дзеці  атрымалі адказы  падчас мерапрыемства. А таксама нашы вучні паўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах і народных забавах, праспявалі прыпеўкі, патанчылі, змаглі праверыць у палёце сваіх жаваранкаў, паласаваліся разнастайным печывам…  
    Усім было цікава, весела і запамінальна. Прыемна адчуваць, што і сёння старадаўнія народныя звычаі нашым школьнікам цікавыя.
    Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н. М. Храбрая


    Автор: Алеся |
    16-03-2018, 15:17 |
    Просмотров: 526 |
    Комментарии (0)

    Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

    І пашпарт беражна трымаю, як пропуск у шчаслівы дзень.
    І над маім жыццем лунае надзеірадасны прамень.
    Стала добрай традыцыяй у Дзень Канстытуцыі ўручаць юным грамадзянінам нашай краіны іх галоўны дакумент - пашпарт. 
    15 сакавіка 2018 года вучаніцы нашай школы Бардуковай Лізавеце на святочным мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быў уручаны пашпарт. Спадзяемся, што сенняшнія чатырнаццацігадовыя падлеткі, атрымаўшы гэты важны дакумент,  яшчэ усведомляць сваю сувязь з Радзімай і зробяць усё на яе карысць. А на пачатку іх галоўны абавязак - добра вучыцца.
    Настаўнік геаграфіі Цімчанка Г. І.

    Автор: Алеся |
    15-03-2018, 15:43 |
    Просмотров: 333 |
    Комментарии (0)
     Дзень беларускага маўлення
    Добра, калі чалавек ведае шмат моў, але найперш неабходна валодаць родным словам і мовай таго народа, на зямлі якога жывеш. Беларускі народ у роднай мове пакінуў нашчадкам у спадчыну ўласнае разуменне каштоўнага і прыгожага.
    У чарговы дзень беларускага маўлення для вучняў 5 – 6 класаў быў праведзены турнір на лепшага знаўцу роднай мовы "Родная мова, цудоўная мова”. Удзельнікі выконвалі розныя заданні: рабілі пераклад слоў, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, называлі арфаграмы ў прапанаваных словах, адказвалі на займальныя пытанні, дапаўнялі прыказкі, чыталі ўласныя вершы.
    Вельмі прыемна адзначыць, што дзеці з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў гульні, спрабавалі знайсці адказы на пастаўленыя пытанні, праяўляючы кемлівасць і высокую эрудыцыю.
    Настаўнік Юрчанка С. А.


    Автор: Алеся |
    1-03-2018, 15:56 |
    Просмотров: 380 |
    Комментарии (0)
    Імкненне наперад
    Люты – самы кароткі месяц у годзе. А сёлета ў лютым толькі 28 дзён, і прайшоў ён для вучняў 5 "А” класа як месяц  патрыятычных мерапрыемстваў. Пяцікласнікі рыхтавалі паведамленні, відэапрэзентацыі на тэматычныя класныя гадзіны, прысвечаныя памятным датам лютага. 8 лютага – Дзень памяці юнага героя-антыфашыста, 15 лютага – Дзень воінаў-інтэрнацыяналістаў, 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны.
    Да ўсіх школьных мерапрыемстваў мы таксама рыхтуемся. Наш 5 "А” паспяхова паўдзельнічаў у перадсвяточнай  спартландыі, атрымаў 1-е месца ў конкурсе інсцэніраванай ваенна-патрыятычнай песні. На гарадскі конкурс      " У маёй сям’і жыве абаронца Айчыны” вучаніца нашага класа Казлова Варвара падрыхтавала творчую работу  ў намінацыі літаратурная творчасць. 

    Автор: Алеся |
    28-02-2018, 16:47 |
    Просмотров: 399 |
    Комментарии (0)
    Наша ўтульная хатка
    22 лютага 2018 года ў 7 "А” і 7 "Б” класах прайшло пазакласнае гульнёва-пазнавальнае мерапрыемства "Наша ўтульная хатка”. Сямікласнікі маглі паказаць свае веды па роднай мове, літаратуры, прадэманстраваць, агульную культуру і эрудыцыю ў конкурсах "Маўленчы этыкет”, "Інтэлектуалы”.Вучні ўзгадалі формулы падзякі і просьбы, народныя выслоўі.
    Артыстызм прыйшоўся дарэчы ў конкурсе пантамім і пры вамаўленні фразы з рознымі адценнямі інтанацыі (захапленнем, радасцю, загадам, абыякавасцю і насмешкай). Аднак усё гэта да розуму і душы. Не засталіся па за ўвагай і стравы беларускай кухні. Журы было прыемна ўражана тым, што сямікласнікі так падрабязна ведаюць кулінарныя рэцэпты і бліноў, і дранікаў.
    У правядзенні свята дапамагалі вучаніцы 9 "Б” класа Крысціка Кузьмянкова і Вераніка Іванішэна.

    Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Храбрая Н. М.


    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


    Вход
    Каталог ссылок