Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Октябрь 2019 (62)
    Сентябрь 2019 (49)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Май 2019 (30)
    Календарь
    «    Октябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Автор: Алеся |
    3-12-2018, 17:15 |
    Просмотров: 150 |
    Комментарии (0)
     Цікава ведаць
    Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова "снег”. Старабеларускае найменне яго — прасінець (у значэнні "прасвет у воблаках”), старарускае — студеный, французскае перыяду рэвалюцыі — фрымер ("нама¬разь”). Рускі декабрь, французскі décembre, англійскі december, нямецкі Dezember паходзяць ад лацінскага december (дзесяты — у старажытнарымскім календары). 
    Снежань — найбольш пахмурны месяц у годзе. У ім ёсць і самы кароткі дзень года — 21-га або 22-га (7—8 гадзін). Сярэднемесячная тэмпература складае ад 5...6 градусаў марозу на паўночным усходзе рэспублікі да 2...3 градусаў на крайнім паўднёвым захадзе. Фенолагі лічаць прадзім’ем час ад першага з’яўлення снегу да ўстанаўлення сталага зімовага пакрову.

    Автор: Алеся |
    3-12-2018, 15:07 |
    Просмотров: 217 |
    Комментарии (0)
    Літаратурна-мастацкі конкурс "Я – беларус”
                                                                         "Мова"
                                              Пявучая родная мова,
     Ты – уладарка нявызнанных скарбаў.
      Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
                                                               Мае ў сабе тваё кожнае слова…”
     (Алесь Зарыцкі)
    У 1 "А” класе прайшоў літаратурна-мастацкі конкурс "Я – беларус”. Конкурс быў накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў дзяцей павагі і любові да роднага слова.  Дзеці з захапленнем малявалі родныя краявіды і слухалі цудоўныя па сваей шчырасці і натхненасці вершы на беларускай мове, прысвечаныя роднаму краю. Спадзяюся, што кожны вучань атрымаў асалоду ад роднай мілагучнай мовы.
    Класны кіраўнік 1 "А” класа Ладзік Л.І.


    Автор: Алеся |
    1-12-2018, 14:37 |
    Просмотров: 188 |
    Комментарии (0)
    «Гучы беларускае слова»
         «Бедны той, хто … не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, - гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народу, да роднай мовы…”
    (Цётка)
    Значнай падзеяй для вучняў 1 "В” класа з’явілася падрыхтоўка і ўдзел у вусным часопісе "Гучы беларускае слова”.
    У ходзе правядзення мерапрыемства дзеці знаеміліся з новымі словамі, разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, анаграмы, адказвалі на пытанні, тлумачылі розныя моўныя з’явы, знаходзілі моўныя памылкі. Першакласнікі змаглі яшчэ раз упэўніцца, якая цудоўная родная мова, што засталася нам у спадчыну. І гэты скарб мы павінны не толькі любіць і шанаваць, але і зберагчы для сваіх нашчадкаў.
    Класны кіраўнік 1 "В” класа Аўсяннікава Г.У.


    Автор: Алеся |
    1-12-2018, 13:44 |
    Просмотров: 103 |
    Комментарии (0)
    «Наш родны край»
    30 лістапада 2018 года ў  2 «Б» класе была праведзена віктарына «Наш родны край». Дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, чыталі вершы. 
    Класны кіраўнік 2 "Б" класа Дудко А. А.

    Автор: Алеся |
    30-11-2018, 18:58 |
    Просмотров: 295 |
    Комментарии (0)
    "Знаўцы беларускай мовы”
    29 лістапада 2018 г. у 2 "А” класе прайшоў конкурс паміж 3 камандамі: "Сябры”, "Вясёлка”, "Чырвоныя”. Каманды чыталі вершы на беларускай мове, скорагаворкі, адгадывалі загадкі, складывалі прыказкі, перакладалі з рускай мовы на беларускую. Вучні прымалі актыўны ўдзел. 1 месца заняла каманда "Сябры”(19 б.), 2 месца- "Вясёлка”(17 б.), 3 месца – "Чырвоныя”(16 б.).

    Класны кіраўнік 2 "А" класа Карнеева А.У.


    Автор: Алеся |
    20-11-2018, 18:02 |
    Просмотров: 141 |
    Комментарии (0)
    Віншуем пераможцаў!
     
    Віншуем пераможцаў дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове "Фальклорны падворак" - Шурмілава Ксенія - Дыплом ІІ ступені, "Знаўцы роднай лексікі" - Фамін Максім - Дыплом І ступені. 
     

    Автор: Алеся |
    15-11-2018, 19:27 |
    Просмотров: 302 |
    Комментарии (0)
    "Таямніцы старой ратушы”
    14 лістапада 2018 года вучні 10 "А” класа наведалі драматычны тэатр. Гэтым разам у межах урокаў эстэтыкі прадстаўлены спектакль "Таямніцы старой ратушы”. 
    Аўтар п’есы – сучасны драматург Cяргей Кавалёў, рэжысёр – Уладзімір Пятровіч. З захапленнем і вялікай увагай маладыя гледачы прынялі незвычайную гісторыю – гарадское фэнтэзі пра свой горад.
    Жанр фэнтэзі – сёння  самы папулярны. 
    Гісторыя кахання і помсты, сяброўства і здрады, барацьбы за ўладу і прага свабоды… Дабро змагаецца са злом, і вынік гэтага супрацьстаяння непрадказальны. Казка для падлеткаў? А можа, рэальнасць?
    Асноўная дэкарацыя сцэны  – ратуша  –  сімвалам самакіравання. Перад гледачамі на яе фоне паўстаюць жыхары сярэдневяковага горада: войт, лаўнік, карчмарка, залаташвейка, кат і іншыя неверагодныя персанажы. Але горад належыць зусім не ім – ён захоплены цёмнымі прывідамі-пачварамі, і каб перамагчы іх, гараджанам трэба аб’яднацц
    Захапляльны сюжэт, фантастычныя вобразы, старадаўні каларыт, востры сацыяльны падтэкст і, вядома ж, магія – чорная і белая… 
    Тым, хто марыць акунуцца ў чароўны свет фэнтэзі, жадаем наведаць гэту пастанову! 
    А яшчэ нам пашчасціла ўбачыць на свае вочы цікавую экспазіцыю сучасных майстроў малой скульптуры і авангардных палотнаў. 
                         Вучаніца 10 "А” класа Крысціна Кузьмянкова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Н. М. Храбрая


    Автор: Алеся |
    9-11-2018, 19:46 |
    Просмотров: 265 |
    Комментарии (0)
    Пад небам Бацькаўшчыны
    (у рамках Года малой радзімы)
    Сёлетняе вызначэнне —  Год малой радзімы – бадай, самае цёпла-эмацыянальнае, трапяткое і роднаснае, сапраўды сімвалічна-беларускае. Бо менавіта патрыятызм заўсёды яднаў нашых продкаў, любоўю да Бацькаўшчыны, Айчыны, бацькоўскай зямлі напоўнены і сэрцы сучаснікаў.
    6 лістапада ў музеі імя М. П. Каралёва прайшоў конкурс творчых работ "Пад небам Бацькаўшчыны” у рамках Года малой радзімы. У ім прынялі ўдзел вучні 5-7 класаў. Хлапчукі і дзяўчаткі малявалі карціны з гісторыі сваёй радзімы і рабілі фотаздымкі прыгожых мясцін свайго краю.
    Не сакрэт, што звычайныя рэчы – хата, рэчка і лес маленства, бацькоўскае поле – сталі для многіх беларусаў самымі святымі і пачэснымі. Яны клічуць  нас да сябе ўсё жыццё.
    Вось так і вялося: жылі на зямлі, але не пераставалі штодзённа любавацца небам Бацькаўшчыны. І чаго толькі ні вытвараў за стагоддзі бязлітасны лёс з маім народам, а ён усё роўна заставаўся бессмяротным,    адраджаў мову,  спадчыну, не апаганьваў душу.  
    Якуб Колас казаў:  "Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы — бедны чалавек”.  
    Кіраўнік музея Раманава Т. Л.


    Автор: Алеся |
    8-11-2018, 17:47 |
    Просмотров: 305 |
    Комментарии (0)
    "Родныя вобразы родных мясцін”
    6 лістапада 2018 года, завяршаючы восеньскія канікулы, у "Хобі-цэнтры” нашай школы а 15 гадзіне прайшла літаратурная гасцёўня "Родныя вобразы родных мясцін”.
    Сярод прысутных - аматары сучаснай паэзіі, вучні 10 "А” класа і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Дзяўчаты заўзята адказвалі на пытанні віктарыны "Магілёўшчына літаратурная” , чыталі свае любімыя вершы, слухалі творы сучасных паэтаў-землякоў, глядзелі відэаролікі "Чытаем па-беларуску”.
    Займальна і карысна прайшло мерапрыемства. Удзельнікі атрымалі штуршок да стварэння новых творчых праектаў, ідэй буктрэлераў.
    Крысціна Кузьмянкова, вучаніца 10 "А” класа


    Автор: Алеся |
    7-11-2018, 17:44 |
    Просмотров: 87 |
    Комментарии (0)
     Цікава ведць
    Апошні месяц восені, адзінаццаты — года меў старабеларус­кую назву грудзень (ад слова "груды” ў значэнні "замёрзлая зямля”). Сучаснае беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў (таксама ва ўкраінцаў листопад, палякаў і чэхаў listopad). Рускі ноябрь, балгарскі ноември, нямецкі den november, вянгерскі і славацкі novembra, утрымліваюць агульную лацінскую аснову novem (дзевяць). Французскія рэва­люцыянеры называлі месяц брумерам, што азначала "туманны”.
    У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэ­вы стаяць ужо амаль без лісця, тэмпература паветра ніжэй нуля, з’яўляюцца туманы. Імжыстыя дажджы ў другой палове месяца змяняюцца на мокры снег.
    Вёска на нейкі час вызваляецца ад сельскагаспадарчых ра­бот. Дары асенняга поля і лесу ўжо добра ўладкаваны ў склепах і кладоўках. Самы час успомніць тых апекуноў, якія спрыялі зем­ляробу, і, у першую чаргу, продкаў, "дзядоў”. Багаты стол запра­шае сватоў парадніць сваіх дзяцей. А вечары, што сталі даўжэй­шымі, нагадваюць жанчынам аб кудзелях і піліпаўскіх вячорках.
    Вучаніца 5 "В" класа Мартынава Марыя



    Автор: Алеся |
    5-11-2018, 17:21 |
    Просмотров: 220 |
    Комментарии (0)
    У адноўленым музеі Бялыніцкага-Бірулі
    02.11.2018 падчас восенькіх канікул вучні 6 "А” класа наведалі мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі. Дзяцей уразіў сам будынак музея, карціны, прадметы даўняй мэблі. Кожны знайшоў для сябе, на яго думку, самую-самую блізкую карціну.
    З цікавасцю разглядалі шасцікласнікі і дзіцячыя малюнкі, прадстаўленыя ў выставачнай зале на трэцім паверсе.
    Каб адпачыць, сагрэцца і адчуць, што ў нас канікулы, мы зайшлі ў кафэ. Гарачы чай і ласункі былі дарэчы ў гэты вільготны шэры дзень.
    Класны кіраўнік 6 "А" класа Храбрая Н. Н., вучаніца 6 "А" класа Варвара Казлова


    Автор: Алеся |
    27-10-2018, 12:03 |
    Просмотров: 272 |
    Комментарии (0)
    Літаратурнае падарожжа па творчасці Якуба Коласа
    25.10.2018 у ГПД, у межах адзінага дня беларускага маўлення, прайшло мерапрыемства, прысвечанае творчасці Якуба Коласа. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі "Па родных мясцінах Песняра” вучні даведаліся пра жыццё і творчасць паэта, пазнаеміліся з яго радзімай – Стаўбцоўшчынай. На працягу мерапыемства дзеці чыталі вершы паэта, малявалі да іх ілюстрацыі, разгадвалі крыжаванкі. Увазе вучняў была падрыхтавана кніжная выстава, на якой змяшчаліся кнігі беларускага песняра. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў дзяцей павагі да роднага слова. Яно атрымалася вельмі цікавым і займальным, вучні дакрануліся да культуры роднага краю, захапіліся прыгажосцю і багаццем роднай мовы.
    Выхавальнік ГПД Пархоменка А. Р.


    Автор: Алеся |
    23-10-2018, 15:44 |
    Просмотров: 377 |
    Комментарии (0)
    Драмтэатр запрашае ў шосты школьны дзень
    20 кастрычніка абласны драматычны тэатр запрасіў старшакласнікаў на спектакль "Таямніца старой ратушы”.  Аматараў тэатральнага мастацтва нашай школы чакала сустрэча з чароўным светам фэнтэзі. Захапляльны сюжэт, фантастычныя вобразы, сераднявечны каларыт, востры сацыяльны падтэкст і, вядома ж, магія – чорная і белая…
    Перад намі паўстаў сярэднявечны горад з сімвалам самакіравання – ратушай –– і яго жыхары: войт, лаўнік, карчмарка, залаташвейка, кат і іншыя экзатычныя персанажы. Але горад належыць зусім не ім – ён захоплены цёмнымі прывідамі-пачварамі, і каб перамагчы іх, гараджанам трэба аб’яднацца…
    Гісторыя, якую стварылі беларускі драматург Сяргей Кавалёў і рэжысёр Уладзімір Пятровіч, адвечная. Каханне і помста, сяброўства і здрада, барацьба за ўладу і прага свабоды… Дабро змагаецца са злом, і вынік гэтага супрацьстаяння непрадказальны. Казка для падлеткаў? А мо рэальнасць?


    Автор: Алеся |
    16-10-2018, 13:30 |
    Просмотров: 270 |
    Комментарии (0)
    Мама! Матуля! Чароўнае слова…
    13 кастрычніка, у рамках шостага школьнага дня, дзеці 4-ых, 5-ых класаў удзельнічалі ў мерапрыемстве, прысвечаным Дню маці,  якое праходзіла ў бібліятэцы.
    На працягу ўсяго свята вучні выказвалі ў гонар маці самыя цёплыя і шчырыя словы, чыталі вершы, рабілі маленькія сюрпрызы для сваіх родных матулей, спявалі, малявалі. Бібліятэкар ля кніжнай выставы "Мамін дзень – жаданы самы”  разам з дзецьмі разважалі аб мацярынскай любові, дабраце, клопату...  
    Напрыканцы ўрока дабрыні прысутныя  выказалі пажаданні, каб усе матулі былі заўсёды прыгожымі, здаровымі, шчаслівымі! 
         Бібліятэкар Лук’янская Л.У.


    Автор: Алеся |
    10-10-2018, 11:44 |
    Просмотров: 463 |
    Комментарии (0)
    Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет
    6 кастрычніка, у рамках шостага школьнага дня, вучні 2-іх, 4-ых класаў святкавалі  ў бібліятэцы юбілей пісьменніцы Эдзі Агняцвет.
    Да 105-годдзя паэткі бібліятэка падрыхтавала літаратурны ранішнік "Наш добры сябра - Эдзі Агняцвет”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар паведаміла дзецям аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы, усе  разам  чыталі  вершы,  слухали  песні, пабылі ў ролі "грамацеяў”, паспрабаваўшы  выправіць памылкі ў юмарыстычным вершы.
    Кніжны агляд ля выставы упэўніў нашых юных чытачоў у тым, што на старонках  кніг Э.Агняцвет многа сонца, дабрыні, бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў.
    Бібліятэкар Удальёва І.Э.


    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


    Вход
    Каталог ссылок