Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Январь 2020 (28)
    Декабрь 2019 (62)
    Ноябрь 2019 (54)
    Октябрь 2019 (95)
    Сентябрь 2019 (56)
    Август 2019 (25)
    Календарь
    «    Январь 2020    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Автор: Olga |
    12-11-2019, 10:48 |
    Просмотров: 25 |
    Комментарии (0)

     Квэст-гульня "Культурныя скарбы маей краіны"

           12 лістапада 2019 года ў рамках шостага школьнага дня паміж вучнямі 5-ых класаў адбылася квэст-гульня "Культурныя скарбы маей краіны".

     Загадзя падрыхтаваныя конкурсы і матэрыялы для гульні, якія дапамагалі вучням больш глыбока пазнаёміцца з голоўнымі скарбамі краіны, вельмі ўразілі дзяцей і падштурхнулі іх на новыя дасягненні ў гульні. Вучні ўважліва слухалі заданне, разважалі над пытаннямі і  адказвалі на іх амаль без памылак. 

           Мерапрыемства падаравала прысутным шчаслівыя хвіліны і запаліла ў іх сэрцах іскрынку радасці. 

    Класны кіраўнік  Раманава Т.Л.


    Автор: Olga |
    28-10-2019, 10:06 |
    Просмотров: 16 |
    Комментарии (0)

    "Анімаёўка-2019”

           27 кастрычніка 2019 года цудоўнай сонечнай нядзеляй "Анімаёўка” на год развітвалася з нашым горадам. Вучні 7 "А” трапілі на ўрачыстае закрыццё міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў, якое адбылося ў кінатэатры "Радзіма”. На закрыцці адбылося ўзнагароджанне аўтараў фільмаў-пераможцаў. Кожны з іх адзначаны дыпломам і традыцыйным прызам вясёлага форуму – Крыштальнага алоўка. Шэраг фільмаў адзначылі дыпломамі ў розных намінацыях. Работы пераможцаў былі прадстаўлены гледачам. Мультфільмы, насамрэч, былі вельмі цікавыя.

           У межах фестывалю таксама адбыўся конкурс выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога майстэрства сярод дзяцей (304 работы). Лепшыя прадэманстраваны гледачу на слайдах. Уразіла вялікая колькасць работ нашых землякоў.

          Святочную атмасферу на развітанне стваралі вядучыя і члены журы, музычныя калектывы і спевакі нашага горада, роставыя лялькі і аніматары… Было цікава, весела і карысна!.. Ну і як жа ў кінатэатры без смажанай салодкай кукурузы?!

           Было і мясцовае тэлебачанне! Мы нават трапілі ў навіны рэгіёну.

    Вучаніца 7 "А” класа Казлова Варвара


    Автор: Olga |
    28-10-2019, 09:39 |
    Просмотров: 48 |
    Комментарии (0)

    Суботнік

           Суботнік – гэта не толькі мерапрыемства па добраўпарадкаванні тэрыторыі, гэта і выдатная магчымасць зрабіць калектыў яшчэ больш згуртаваным.

           26 кастрычніка 2019 года настаўнікі нашай школы прынялі ўдзел у гарадскім суботніку, які быў прымеркаваны да Года малой радзімы.

           З натхненнем мы зграбалі лістоту ўздоўж дарогі мікрараёна. Нашаму добраму настрою спрыяла цёплае надвор’е. Далучылася да мерапрыемства і Гераськова Святлана Васільеўна – ветэран педагагічнай дзейнасці. Падчас уборкі фарміруецца адказнае стаўленне да навакольнага асяроддзя.

           Вынік сумеснай працы – гэта чысціня і прыгажосць.

           Парадак павінен быць як у чалавека, так і вакол яго, таму суботнік проста неабходны.

    Настаўнік Князева Г.Я.


    Автор: Olga |
    28-10-2019, 09:00 |
    Просмотров: 37 |
    Комментарии (0)

    Экскурсія ў Полацк

           27 кастрычніка 2019 года вучні 8 "А” класа разам з класным кіраўніком наведалі Полацк – горад Беларусі з багатым гістарычным мінулым.

           Знаёмства з горадам пачалося з галоўнай плошчы Свабоды, на якойразмешчаны два мемарыялы: помнік героям Айчыннай вайны 1812 года і помнік вызваліцелям Полацка.

           Культурны цэнтр горада мае мноства прыгожых мясцін: Сафійскі сабор, музей кнігадрукавання, двор Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, краязнаўчы музей…

           На адной з самых доўгіх вуліц – вуліцы Францыска Скарыны – прагуляліся па алеі і ўбачылі дзве славутасці горада: помнік літары ў (гэта літара сустракаецца толькі ў беларускай мове) і манумент – геаграфічны цэнтр Еўропы.

           Лёгкая атмасфера, чароўнасць няспешнага горада і жывапісная прырода – такім нам запомніўся Полацк.

    Стараста класа Чарнова Маргарыта,

    класны кіраўнік 8 "А” Князева Г.Я.



    Автор: Olga |
    7-10-2019, 09:57 |
    Просмотров: 163 |
    Комментарии (0)

    Сустрэча з ветэранамі

           Ветэран педагагічнай працы – гэта чалавек, які прысвяціў сябе выхаванню і навучанню падлеткаў.

           У нашай дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва” цудоўная традыцыя – сустракаць тых настаўнікаў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку па прычыне ўзросту.

           Так, 3 кастрычніка 2019 года, на мерапрыемства да Дня настаўніка былі запрошаны ветэраны педагагічнай нівы. Спачатку для паважаных гасцей адбыўся святочны канцэрт, падчас якога да ветэранаў са словамі ўдзячнасці за шматгадовую і сумленную працу звярнулая дырэктар школы Гладкая Таццяна Барысаўна. Затым сустрэча праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам гарбаты. З радасцю віталі гасцей старшыня прафкама Князева Г.Я. і старшыня ветэранскай арганізацыі Крупеніна Л.Я.

           На тварах запрошаных свяціліся прыемныя ўсмешкі, бо, несумненна, такія душэўныя сустрэчы прыносяць шмат станоўчых эмоцый і даюць магчымасць пагутарыць з былымі калегамі, падзяліцца навінамі.

           Мерапрыемства падаравала прысутным шчаслівыя хвіліны і запаліла ў іх сэрцах іскрынку радасці.

    Князева Г.Я., настаўнік беларускай мовы і літаратуры



    Автор: Olga |
    2-10-2019, 17:42 |
    Просмотров: 119 |
    Комментарии (0)
     Цікава ведаць
    Кастрычнік — дзясяты месяц года. Стараславянскія назвы яго — листапад, риень, паздерник, брудень, у чэхаў ён таксама říjen, у сербаў — паздзернік, у палякаў —  październik, ва ўкраін­цаў — жовтень. Беларускае найменне месяца паходзіць ад слова "кастрыца” ("кастра”): у гэты час сяляне трапалі, часалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастры.
    У рымлян oktober (такая ж аснова ў нямецкай, французскай, англійскай, рускай мовах) быў прысвечаны богу вайны Марсу. У 15-ы дзень месяца прыносілі ў ахвяру каня, які вылучаўся на папярэдніх скачках. Другога кастрычніка святкавалі Медэтрыналіі ў гонар багіні медыцыны Медэтрыны. Кожны рымлянін гатаваў сабе багаты стол і стараўся як мага больш наесціся і напіцца, бо гэта нібы перасцерагала яго ў будучым ад розных хвароб.
    Старажытныя грэкі ўшаноўвалі бога вінаробства Бахуса (Дыяніса). Свята было вельмі вясёлым і свабодным, у ім нароўні з вольнымі грэкамі прымалі ўдзел і рабы. Адмысловы хор пры музыцы і скоках пеў так званы дыфірамб — асаблівую песню ў гонар Бахуса, дзе адлюстроўваліся сумныя і радасныя падзеі з жыцця бога.
    Кастрычнік — сярэдні месяц восені, характарызуецца зменлі­вым надвор’ем: бываюць густыя туманы, слата, частыя пры­маразкі, а часам выпадае і снег. Дрэвы стаяць аголеныя, птуш­кі адляцелі ў вырай. Наступае пара для садаводаў: пасадка дрэў і ягаднікаў, абмазванне ствалоў глінай і вапнай, іх ацяпленне.
    Вучаніца 5 "Б" класа Шпакоўская Ганна


    Автор: Olga |
    9-09-2019, 17:04 |
    Просмотров: 92 |
    Комментарии (0)

    Радзімай, мовай даражыце!

    7 верасня ў рамках шостага школьнага дня вучні 4-ых класаў адправіліся ў падарожжа па родным краі.

    Бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу "Радзімай, мовай даражыце”, якая дапамагла чытачам больш глыбока пазнаёміцца з гісторыяй, вядомымі дзеячамі, навакольным светам роднай краіны. Дзеці слухалі народныя песні, разважалі над вершамі беларускіх паэтаў, адказвалі на пытанні, падрыхтаваныя бібліятэкарам.

    У Год малай радзімы юныя ўдзельнікі яшчэ раз усвядомілі, што наша мова самая цудоўная, прыгожая, мілагучная.

    Бібліятэкар Удальёва І.Э.


    Автор: Olga |
    6-09-2019, 14:37 |
    Просмотров: 9 |
    Комментарии (0)

    Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца

    ў 2019/2020 навучальным годзе:

    верасень:

    90-годдзе з дня нараджэння Мікалая Матукоўскага

    95-годдзе з дня нараджэння Артура Вольскага

    кастрычнік:

    70-годдзе з дня нараджэння Аляксея Якімовіча

    лістапад:

    110-годдзе з дня нараджэння Максіма Лужаніна

    снежань:

    85-годдзе з дня нараджэння Івана Чыгрынава

    студзень:

    100-годдзе з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка

    80-годдзе з дня нараджэння Леаніда Дайнекі

    люты:

    95-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі

    85-годдзе з дня нараджэння Рыгора Барадуліна

    сакавік:

    100-годдзе з дня нараджэння Аляксея Пысіна

    60-годдзе з дня нараджэння Віктара Шніпа

    красавік:

    80-годдзе з дня нараджэння Віктара Казько

    май:

    90-годдзе з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча

    80-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага

    120-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі

    чэрвень:

    85-годдзе з дня нараджэння Васіля Зуёнка

    70-годдзе з дня нараджэння Аляксея Дударава

    120-годдзе з дня нараджэння Кузьмы Чорнага

    115-годдзе з дня нараджэння Петруся Броўкі

    ліпень:

    55-годдзе з дня нараджэння Людмілы Рублеўскай

    115-годдзе з дня нараджэння Пятра Глебкі

    120-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі

    жнівень:

    70-годдзе з дня нараджэння Леаніда Галубовіча

    110-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Корбана

    70-годдзе з дня нараджэння Галіны Каржанеўскай

    Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят

    1 верасня

    Дзень беларускага пісьменства

    8 верасня

    Міжнародны дзень пісьменнасці

    21 лютага

    Міжнародны дзень роднай мовы

    3 сакавіка

    Сусветны дзень пісьменніка

    21 сакавіка

    Сусветны дзень паэзіі

    27 сакавіка

    Сусветны дзень тэатра

    2 красавіка

    Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

    18 мая

    Сусветны дзень музеяў


     


    Автор: Olga |
    3-09-2019, 11:38 |
    Просмотров: 100 |
    Комментарии (0)
    Цікава ведаць
    ВЕРАСЕНЬ, руин, риень, зарев — гэтым старабеларускім най­менням дзявятага месяца года адпавядае сучаснае беларускае верасень, што паходзіць ад слова "верас” (менавіта ў той час рас­ліна пачынае красаваць). Ва ўкраінскай мове першы месяц восені таксама вересень, у чэшскай — září, польскай — wrzesień. У ан­глічан, французаў і немцаў — варыянты рымскага september. У французскім рэспубліканскім календары ён фрукцідор — ме­сяц пладоў, што канчаўся 22 верасня і завяршаў год.
     Рымляне прысвячалі яго Вулкану, богу агню, і святкавалі Вулканаліі, забіваючы ў ахвяру парася і цяля.
    У старажытных грэкаў на працягу дзевяці дзён адбываліся "містэрыі”, таемныя культы. У іх прымалі ўдзел толькі пасвячо­ныя, якія рабілі ахвяры з захаваннем асаблівых абрадаў. Паказ­валіся ўдзельнікам абразы багоў і знакі-сімвалы, што да гэтага часу старанна ўтойваліся.
    Неспрыяльныя ўмовы надвор’я верасня — выпадкі частых дажджоў, ранніх замаразкаў, вялікіх вятроў. Сяляне стараюцца ўбраць бульбу, гародніну і садавіну.
    Дрэвы мяняюць сваю афарбоўку, каб паўней засвоіць сонеч­ную энергію: чырвонае, карычневае, пунсовае і фіялетавае лісце робіць гэта лепш, чым зялёнае. Пасля першых замаразкаў, звы­чайна тое назіраецца ў сярэдзіне месяца, пачынаецца лістапад.
    Вучаніца 5 "Б" класа Шпакоўкая Ганна




    Автор: Olga |
    29-08-2019, 15:28 |
    Просмотров: 71 |
    Комментарии (0)

    Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня

     Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

    Гісторыя свята

    Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

    Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Полацк.

    У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў горад Шчучын (Гродзенская вобласць), які перадаў ганаровую эстафету гораду Рагачову (Гомельская вобласць).


     


    Автор: Алеся |
    24-05-2019, 09:43 |
    Просмотров: 167 |
    Комментарии (0)
    Выязное падарожжа…
    18 мая 2019 года вучні 6 "А”, "В”, 8 "А”, "Б”, "В” нашай школы сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі "Вандруем па родным краі” падчас выязной экскурсіі па маршруце Магілёў  – Дукора – Мінск – Магілёў.
    Май – месяц падарожжаў, бо гэта час цёплых прыгожых дзянькоў і чакання летніх  канікул! Надвор’е  спрыяла нашаму настрою. Праграма экскурсіі атрымалася вельмі насычанай. 
    За сорак кіламетраў ад сталіцы ў Пухавіцкім раёне даўно быў шляхецкі маёнтак, сёння там аграсядзіба "Дукорскі маёнтак”. Мы наяве зразумелі, што такое маёнтак і як ён выглядаў, як выглядалі тагачасныя жыхары маёнтка (экскурсаводы былі апрануты ў шляхецкія строі). Мы сталі ўдзельнікамі анімацыйнай экскурсіі,  паспрабавалі свае здольнасці ў ваеннай справе: кідалі кап’ё, сякерку, дзьмулі  ў рог, стралялі з лука, біліся на мячах… Таксама на тэрыторыі маёнтка наведалі стайню, ганчарную, лялечную, майстэрню па вырабе свечак, браму і заасад, дзіўную перавернутую хату… праехалі на брычцы, выказалі свае мары дубу жаданняў (а яму ўжо 400 год!).
    Калі вы жадаеце адчуць сябе шляхціцам, якога сустракаюць жывой музыкай і конным эскортам, жадаеце навучыцца шляхецкім танцам мінулых стагоддзяў, хочаце на час стаць вучнем каваля ці ганчара і сваімі рукамі стварыць наканечнік стралы, цвік, гарлач ці гляк, тады вас чакаюць у "Дукорскім маёнтку”!

    Автор: Алеся |
    2-05-2019, 20:47 |
    Просмотров: 154 |
    Комментарии (0)
     Цікава ведаць
    МАЙ. Сучаснай беларускай літаратурнай назве месяца май адпавя­дае старажытнабеларуская травень, якая паходзіць ад слова "трава”, бо ў гэтым, пятым месяцы года зямля пакрываецца зелен­ню. Такое найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмо­вых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці. Май — адзіная ў нас назва, узятая з лацінскай мовы. Тая ж лацінская аснова такса­ма ў нямецкай і французскай мовах — mai, англійскай — may, польскай — maj, венгерскай — május, рускай — май і інш.
    Рымляне прысвячалі месяц багіні зямлі Маі. У канцы красавіка і пачатку мая яны адзначалі вясёлае свята Фларэлія ў гонар багіні кветак Флоры. У прыватнасці, у першы дзень апошняга месяца вя­сны быў звычай садзіць дрэва, што называлі "маем”. У славян, у тым ліку беларусаў, захаваліся абрады з "маем” на Сёмуху. Па­добны ў нас і старажытных рымлян і абрад ўшанавання памяці нябожчыкаў. У рымлян ён выконваўся 9 мая.
    Католікі прысвячаюць май Божай Маці — Марыі. Штодня ў касцёлах адбываецца так званае маёвае набажэнства. Фігура Бага­родзіцы ўсюды, дзе яна ўстаноўлена, упрыгожваецца.
    Май, працягласць дня ў якім павялічваецца на 1 гадзіну і 42 хвіліны, з’яўляецца найпрыгажэйшай парой года. Цвітуць бяро­за, клён, чаромха, наогул усе дрэвы і кусты. Паплавы і паляны пакрываюцца кветкамі. Прырода напаўняецца спевамі птушак, што паспелі ўжо вярнуцца з выраю. З’яўляецца шмат насякомых, майскія жукі захопліваюць зялёналісцевыя дрэвы. На палях рунеюць азімыя, узыходзяць яравыя.


    Автор: Алеся |
    3-04-2019, 09:56 |
    Просмотров: 148 |
    Комментарии (0)
    Цікава ведаць
    КРАСАВІК. Назва чацвёртага месяца года паходзіць ад слова "красаваць”, бо ў ім з’яўляюцца першыя краскі-кветкі. Гэтаму адпавядае і дру­гое найменне, што сустракаецца ў старажытнай літаратуры,— кветень. У прыватнасці яго ўжывае Ф. Скарына ў "Малой пада­рожнай кніжцы”. Такая ж форма захавалася ва ўкраінскай мо­ве — квітень і польскай — kwiecień. У старажытных славян чац­вёрты месяц яшчэ вядомы як беразоль. А ў чэхаў гэта duben, у лі­тоўцаў — balandis і г. д.
    Рускі апрель (таксама ў англічан, французаў, немцаў) пахо­дзіць ад рымскага аргіііз, што азначае "адчыняць”. У гэты месяц у Італіі адчыняліся дзверы вясны, распускаліся на дрэвах пу­пышкі.
    Пачатак апрыліса ў рымлян прысвячаўся двум багіням. 4 кра­савіка распачыналася сямідзённае свята Магалерыя. На ім уша­ноўвалі маці багоў Цыбелі. А свята Цэрэаліі адзначалася ў гонар багіні земляробства Цэрэры, апякункі збожжа і пладоў, маці-карміцелькі ўсіх жывых істот, у тым ліку і людзей. Лічы­лася, што ад яе пайшла ўсякая культура, якая звязана з земля­робствам. "Вынаходніцы” земляробства ахвяравалі мёд, малако, збожжа, розныя плады і кветкі.
    Вучаніца 5 "В" класа Мартынава Марыя



    Автор: Алеся |
    4-03-2019, 16:08 |
    Просмотров: 238 |
    Комментарии (0)
     Прэзентацыя праекту "Беларускі алфавіт: літары і брэнды”
    У рамках Тыдня гісторыі, беларускай мовы і літаратуры вучні 6-х класаў пазнаёміліся  з цікавым праектам віцебскай мастачкі Томы Пракоф’евай, якая праілюстравала «Беларускі алфавіт» — 28 з 32 літар нашай азбукі аздобіла нейкай агульнавядомай адметнасцю краіны. Як зазначыла сама аўтарка праекту, "Беларускi алфавiт” задуманы ў якасці ілюстраванага даведніка для гасцей і жыхароў нашай краіны. Тут сабраны славутасці, стравы, вядомыя людзі, святы і характэрныя жывыя беларускія словы, якія гучаць па-асабліваму і не маюць аналагаў у іншых мовах
    Насамрэч, алфавіт ўтрымлівае шмат цікавостак. На малюнках вучні пазнавалі  сучасных выканаўцаў, спартсменаў, фестывалі, падзеі і брэнды, без якіх немагчыма ўявіць жыццё нашай краіны, а таксама  даведаліся шмат новага і цікавага пра месцы, архітэктурныя помнікі і людзей, якія пакінулі след у гісторыі Беларусі. 
    Усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з праектам на інфармацыйным стэндзе "Гучы, родная мова!” у фае школы.
    Селіфонтава Людміла Валер’еўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры


    Автор: Алеся |
    4-03-2019, 14:28 |
    Просмотров: 251 |
    Комментарии (0)
    СПРАВАЗДАЧА
    аб правядзенні ў дзяржаўнай установе адукацыі  
    «Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва» школьнай  алімпіяды
      па вучэбных прадметах "Беларуская мова” і «Беларуская літаратура” 
    Усяго ў алімпіядзе  ўдзельнічала 40 вучняў 5-8 класаў. Найбольшую актыўнасць праявілі вучні 5-х і 6-х класаў: 18 пяцікласнікаў і 12 шасцікласнікаў. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя вынікі. 
    Пераможцамі алімпіяды сталі 14 вучняў.  
    Віншуем  пераможцаў і жадаем поспехаў на раённым этапе!

    п/п

    П.І.І па бацьку поўнасцю

    Клас

    Бал

    Месца/Дыплом

    1

    Мартынава Марыя Дзмітрыеўна

    48.9

    1/Дыплом І

    2

    Казлова Вераніка Вітальеўна

    48

    2/ Дыплом І

    3

    Старавойтаў Іван Аляксандравіч

    40,8

    3/ Дыплом ІІ

    4

    Фамін Максім Вітальевіч

    39,3

    4/ Дыплом ІІІ



    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


    Вход
    Каталог ссылок
    Яндекс.Погода