Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Февраль 2020 (31)
    Январь 2020 (45)
    Декабрь 2019 (61)
    Ноябрь 2019 (53)
    Октябрь 2019 (95)
    Сентябрь 2019 (56)
    Календарь
    «    Февраль 2020    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
     
    Автор: alina |
    7-10-2013, 18:17 |
    Просмотров: 1271 |
    Комментарии (0)

    З чаго пачынаецца Радзìма?

         З першага слова - мацì, з роднага дому, горада, з малюнка ý буквары, з мовы, якую чуе першакласнìк. А для большасцì малодшых школьнìкаý першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоý, з’яýляецца руская мова. Сапраýднае беларускае асяроддзе для ìх звычайна адсутнìчае. Узнìкла сìтуацыя, калì родная мова не з’яýляецца мовай дзìцячага мыслення.

         Роля настаýнìка - стварыць атмасферу, спрыяльную для паспяховага вывучэння роднай мовы. Таму і вырашылі настаýнìкì першых класаý пачаць свае першыя ýрокì беларускай мовы ý этнаграфìчным кабìнеце. Каб вучнì не толькì пачулì беларускìя словы, але ì змаглì дакрануцца да беларускìх рэчаý. Менавìта з гэтай мэтай вучнì 1 "А”, 1 "Б” , 1 "В” класаý ì адправìлìся ý этнаграфìчны кабìнет на свой першы ýрок беларускай мовы.


    Автор: Настя |
    27-11-2012, 17:30 |
    Просмотров: 2861 |
    Комментарии (0)

    Адметны і непаўторны след Максіма Гарэцкага
    (да 120-годдзя з дня нараджэння нашага земляка)

     

         Шырыня і шматграннасць творчых інтарэсаў, а калі дакладней - наогул талент гэтага чалавека - не могуць не ўражваць. Пісьменнік, драматург, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, крытык, фалькларыст, мовазнаўца, гісторык...  I ўсё гэта ён - Максім Гарэцкі. У кожнай з галін "чалавеказнаўства" Максім Іванавіч не проста "адзначыўся", а пакінуў след... Свой след - адметны і непаўторны!

     

        18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі нарадзіўся  Максім Гарэцкі.  У 16-гадовым узросце Максім Гарэцкі ўзяў першы ў жыцці бар'ер: перамог у вялікім конкурсным адборы і стаў навучэнцам Горы-Горацкага каморніцка-агранамічнага вучылішча. Там юны Максім упершыню ўзяў у рукі "Нашу ніву", пазнаёміўся з творамі, падпісанымі Янкам Купалам, Якубам Коласам, Змітраком Бядулем, Цёткай.  А потым убачыў на старонках гэтай газеты і свае першыя публікацыі. 

     

    Автор: Настя |
    26-11-2012, 19:16 |
    Просмотров: 1645 |
    Комментарии (0)

    З падарожжа ў Пустынкі

       На дзіўным месцы стаіць горад Мсціслаў. Старажытныя людзі былі вельмі мудрыя, бо сяліліся бліжэй да водных прастораў і на высокіх узгорках. І Мсціслаў гэтак жа размясціўся на шасці ўзгорках: Замкавая гара, Дзявоцкая, МогілкаваяПанівойская, Траецкая і Тупічэўская.

       Многа цікавых таямніц, легенд і паданняў захоўвае ў сабе мсціслаўская зямля. Пройдземся па цудоўных мясцінах і паслухаем паданні.

       Цімкавая назва "Дзявоцкая гара". Пра яе існуе паданне, што ў старажытнасці дзяўчаты за адну ноч насыпалі гэтую гару і зрабілі крэпасцю. Археолагі сцвярджаюць, што тут знаходзілася адно з першых селішчаў, якія з'явіліся задоўга нашай эры. Але ёсць і іншае меркаванне: "Дзявоцкая гара" – гэта ні што іншае, як "Дивий гарадок", месца, дзе водзяцца "дзіва", "цуды".

       На самім высокім месцы горада Мсціслава захаваліся рэшткі будынка Траецкай царквы. Задоўга да пабудавання гэтай царквы Мсціслаўскім князем Янам Юр'евічам каля 1463 года ў княжым двары была пабудавана царква ў гонар Святой Сёмухі. Гэты княжаскі замак і Траецкая царква былі разбураныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


    Автор: Настя |
    26-11-2012, 18:40 |
    Просмотров: 1559 |
    Комментарии (0)
    Зборнік "Радзіме – радок і жыццё” 

        Гэтаму лістападаўскаму дню радуецца кожны вучань нашага 7 "А” класа: кожнаму прыемна трымаць у руках вынік сваёй працы.  Сёння мы прабуем моц сваіх выдавецкіх крылаў. Мы трымаем у руках першы, але, спадзяёмся, – не апошні друкаваны вынік сваёй даследчай працы. 

         Так выглядае  вокладка  нашага зборніка.


    Автор: Настя |
    25-09-2012, 18:06 |
    Просмотров: 1525 |
    Комментарии (0)

    Да 100-годдзя Максіма Танка!

     

     

     

    Мне пару крыл дало юнацтва:

    Адно- зары світальнай ззянне,

    Парыў да сонца, да свабоды.

    Другое - да цябе каханне…


    Гэтыя ўзнёслыя і кранаючыя словы – эпіграф да ўсёй творчасці Максіма Танка. Калі рыхтаваўся сцэнарый, трэба было перабраць шмат зборнікаў, перачытаць вялікую колькасць вершаў. Шматгранны чалавек-творца паўстаў перад намі. Максім Танк нарадзіўся 17 верасня і менавіта ў гэты дзень, мы вырашылі правесці свята з нагоды яго стагоддзя. Было шмат хвалявання, таму, што цяжка правесці зводную рэпетыцыю з удзелам амаль усіх чацвертых класаў і яшчэ вучняў старэйшых класаў музычнай кафедры.


    Автор: Nati |
    18-04-2012, 17:31 |
    Просмотров: 1422 |
    Комментарии (0)

    Віншуем Бондараву Таццяну!

     

        У красавіку прайшоў раённы паэтычны конкурс чытальнікаў вершаў да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка. Ад нашай школы ў конкурсе прымала ўдзел вучаніца 7 "В” класа Таццяна Бондарава, якая чытала верш "Жураўлі Садака Сасакі”. За выразнае і асвядомленае чытанне Таня атрымала дыплом І ступені і адзіная ад школ Ленінскага раёна была накіравана на абласны тур. Вучаніца з годнасцю выступіла на абласным конкурсе і атрымала дыплом ІІ ступені. Вучні 7 "В” класа і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Князева Г.Я. віншуюць Таццяну з высокай перамогай!


    Автор: Настя |
    16-04-2012, 18:41 |
    Просмотров: 2178 |
    Комментарии (0)

    Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу

       Прыняты 23 ліпеня 2008 г. Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" з'яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых "правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якая ўступіла ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

       Падрыхтаваная новая рэдакцыя "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” - гэта не рэформа існуючага беларускага правапісу. Новая рэдакцыя скіравана на яго карэкціроўку, памяншэнне колькасці выключэнняў, падпарадкаванне большасці напісанняў агульным правілам і заканамернасцям, што найбольш адпавядаюць фанетычнаму (гукавому) ладу беларускай літаратурнай мовы. У гэтых адносінах новая рэдакцыя "Правіл...” - яшчэ адзін крок у бок збліжэння пісьмовай мовы з беларускім вымаўленнем, яна больш дасканалая і практычна больш зручная ў параўнанні са зводам правіл, выдадзеных у 1959 г., якімі мы карыстаемся да гэтага часу.

       Неабходнасць увядзення ў дзеянне новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступным.

       Звод "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г, ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў, у першую чаргу настаўнікаў і выкладчыкаў беларускай мовы.



    Автор: Настя |
    2-04-2012, 17:06 |
    Просмотров: 6162 |
    Комментарии (0)

    Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле "Фанетыка”

     1. Вызначце, колькі зычных гукаў у кожным слове і запішыце адпаведную лічбу ў дужках:

    Аб’ездчык ( ), заімшэць ( ), добрушскі ( ), дожджык ( ), заінець ( ), павільён ( ), салаўі ( ), сшытак ( ), узбекскі ( ), французскі ( ).

     2.  Запішыце ў транскрыпцыі словы, у якіх ёсць прыстаўны (устаўны) гук j (й):

    Алімпіяда, гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, яны, ад іскры, іхні, іржышча, кліент.

     3. Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гэтыя гукі ў квадратных дужках:

    лес - лёс

    воз - рос

    рэдка - рэдзька
    нос - нёс  

    маёр - матор

    маса - мяса


    Автор: Настя |
    15-03-2012, 17:12 |
    Просмотров: 4306 |
    Комментарии (0)

       Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 03.11.1882 г. у мястэчку Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сям'і лесніка. Народны паэт Беларусі (1926), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). У верасні 1915 г. быў мабілізаваны ў армію. Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча ў Маскве і служыў у запасным палку ў Пермі. Летам 1917 г. быў накіраваны на Румынскі фронт, але па стане здароўя неўзабаве быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. У дні Вялікай Айчыннай вайны жыў у Клязьме, Ташкенце, Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў членам ЦВК БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934 г. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949). Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. 


    Автор: Настя |
    1-03-2012, 17:34 |
    Просмотров: 1636 |
    Комментарии (0)

    Зэльва, Зальвянка

       Назву гарадскі пасёлак Зэльва атрымаў ад ракі Зэльвеі, якая паступова ператварылася ў Зальвянку. У аснове назвы слова залева - месца паводак у веснавую і летнюю пару, калі вада залівала вялікія прасторы.

    Бесядзь

       Бесядзь - прыток Сожа - Дняпра. Згодна з народнымі ўяўленнямі, назва ракі паходзіць ад слова беседа (гутарка) і характарызуе гаваркое, з перакатамі, цячэнне. А яшчэ на паваротах ракі, на ўзвышшах ставілі некалі альтанкі (рус. беседки) для адпачынку.

    Пруд, Прудкі

       У Беларусі шмат назваў мясцін, у аснове якіх ляжыць слова пруд: Прудзец, Прудзішча, Прудкі, Пруды, Пруднікі і пад. Словам пруд абазначаюць невялікі штучны вадаём, выкапаны катлаван ,у які збіраюцца паводкавыя або дажджавыя ці снегавыя воды. Калі вёска сялілася каля вялікага пруда, яе называлі Прудзішча. Калі вакол вёскі было некалькі прудоў, давалася адпаведная назва – Пруды або Прудкі, калі ж вёска знаходзілася каля невялікага пруда – Прудзец. Бывае, што вёска знаходзіцца за прудам. Тады яе называюць Запрудная, Запруддзе, Запрудок.


    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


    Вход
    Каталог ссылок
    Яндекс.Погода