Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Октябрь 2019 (62)
    Сентябрь 2019 (49)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Май 2019 (30)
    Календарь
    «    Октябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Автор: Alena17 |
    24-12-2016, 09:10 |
    Просмотров: 595 |
    Комментарии (0)
    Віншуем усіх са святам Нараджэння Хрыстова!

           Нараджэнне Хрыстова (Каляды) – адно з асноўных хрысціянскіх святаў, якое штогод адзначаецца ў адзін і той жа дзень. Гэта рэлігійнае свята суправаджаецца ўласцівымі толькі яму традыцыямі і абрадамі. Калядам папярэднічае куцця – вячэрняя трапéза, якой заканчваецца перадкалядны пост. Яна пачыналася пасля з’яўлення першай зоркі на небе ў памяць Віфлеемскай зоркі, якая абвясціла пастухам пра нараджэнне Хрыста.  

    Автор: Мария |
    21-12-2016, 17:11 |
    Просмотров: 840 |
    Комментарии (0)
    "Зіма” на ўроку літаратуры
     
      "Зіма –  гэта цудоўная пара  года!.. 
      Амаль заўсёды зіма прыходзіць раптоўна. З яе надыходам ўсё становіцца ціха і ўрачыста. 
      Так і ў гэтым годзе зіма прыйшла прыгожа. Дрэвы апрануліся ў беласнежныя кажушкі. Прыемна глядзець у акно на ўзоры, што намаляваў мароз…”
      Вось так апісвалі і фарбамі, і словамі зіму мы на ўроку беларускай літаратуры, калі разгладалі верш Паўлюка Труса "Падаюць сняжынкі”.  

    Автор: Мария |
    16-12-2016, 17:08 |
    Просмотров: 339 |
    Комментарии (0)
     
     
    Віншуем Федзіна Елісея,
    переможца раённага конкурсу на лепшага чытальніка вершаў пра родны край
    у межах ІІ тура літаратурна-краязнаўчага турніру "Мы – магілёўцы”,
    прысвечанага 750-годдзю з дня заснавання г.Магілёва.

    Автор: Мария |
    12-12-2016, 16:42 |
    Просмотров: 360 |
    Комментарии (0)
    Зорка Максіма
     
      Імя Максіма Багдановіча цесна звязана з жыццём нашай краіны. Менавіта сёлета 9 снежня споўнілася  125 гадоў з дня яго нараджэння. Гэтай даце і прысвяцілі сваю  літаратурную гасцёўню "Зорка Максіма” бібліятэкары ў шосты школьны дзень 10 снежня. 
     
      Вучні чацвёртых, пятых класаў даведаліся ад Любові Ульянаўны пра цікавыя звесткі яго біяграфіі, паглядзелі дакументальны фільм і пачулі музычныя творы на вершы Багдановіча.

    Автор: Мария |
    9-12-2016, 16:28 |
    Просмотров: 354 |
    Комментарии (0)
    Літаратурна-музычная імпрэза
      9 снежня, у дзень 125-годдзя М.Багдановіча, бібліятэка імя М.Ю.Лермантава правяла  для вучняў 11 «А» и 8 «В» класаў літаратурна-музычную імпрэзу "Загадкавы Максім Багдановіч”. 
      Супрацоўнікі бібліятэкі падрабязна расказалі пра час, у якім жыў і пісаў паэт, пра яго творы,  пра каханне Максіма. 
      Вершы Багдановіча чыталі  самі вучні, а самыя знакамітыя яго творы гучалі з экрана вуснамі вядомых акцёраў.  Сухалі і песні на словы паэта:”Зорка Венера", "Вераніка", "Па-над белым пухам вішняў ...".

    Автор: Мария |
    6-12-2016, 17:27 |
    Просмотров: 683 |
    Комментарии (0)
    Пясняр красы i гармонii
    Жыццёвы i творчы шлях Максіма Багдановіча (1891—1917)

    Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.

    Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Але перш за ўсё Максім Багдановіч – арыгінальны паэт з высокім ідэйна-мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыянальнасцю.


    Автор: Мария |
    6-12-2016, 16:02 |
    Просмотров: 5999 |
    Комментарии (0)

    Жыццёвы i творчы шлях Максіма Багдановіча

    (1891—1917)

    Максiм Адамовiч Багдановiч нарадзiўся ў Мiнску 27 лiстапада 1891г. Бацькi паэта былi iнтэлегентнымi высакоадукаванымi людзьмi. Ранняе маленства прайшло у Гродне. Адам Ягоравiч паступiў на службу ў сялянскi банк (1892г). У Гродне хлопчык спазнаў вялiкае гора: смерць мацi (у 5-гадовым узросце). Пасля смерцi мацi сям‘я пераехала ў Нiжнi Ноўгарад. Ад жыцця ў горадзе засталiся цiкавыя i радасныя ўспамiны. Сустрэча Адама Багдановiча i Максiма Горкага не прайшлi бясследна для Максiма. З дзiцячых гадоў захаваў ён любоў да Горкага i яго творчасцi.

    Максiм Багдановiч жыў у сям‘i, дзе шмат увагi аддавалася выхаванню дзяцей. Бацька абуджаў у дзяцей цiкавасць да прыроды, знаемiў з жыццем народа, з помнiкамi культуры, прывiваў любоў да лiтаратуры. Першымi кнiгамi Максiма былi "Роднае слова” i "Дзiцячы свет".


    Автор: Мария |
    5-12-2016, 16:38 |
    Просмотров: 968 |
    Комментарии (0)
    «З любоўю да роднай мовы»
      Пазакласная работа па беларускай мове – актыўны сродак патрыятычнага выхавання, які дае магчымасць зацікавіць малодшых школьнікаў роднай мовай, далучыць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа.
      З 28 лістапада па 2 снежня ў пачатковай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы. 
      Тыдзень пачаўся з конкурсу газет "Мой родны кут” для вучняў 3-4 класаў і конкурсу малюнкаў "Мая Беларусь” для вучняў 2 класаў. Вельмі прыгожыя і змястоўныя газеты падрыхтавалі вучні 4 "Б”, 4 "Г”, 3 "А” і 3”В” класаў. У іх можна было прачытаць пра прыгажосць роднай прыроды, пазнаёміцца з легендамі пра Беларусь, а таксама з творчасцю саміх вучняў (сачыненнямі, вершамі, малюнкамі).   

    Автор: Мария |
    28-11-2016, 17:30 |
    Просмотров: 805 |
    Комментарии (0)
    Тыдзень гісторыі, беларускай мовы і літаратуры
      Пачаўся наш Тыдзень з радаснай навіны. Вучаніца 9 "А” класа Аляксейчыкава Анастасія  атрымала  дыплом другой ступені на Другім этапе рэспубліканскай алімпіяды  па беларускай мове і літаратуры! Яшчэ раз шчыра віншуем Насцю і яе настаўніцу – Галіну Якаўлеўну Князеву!
      У гэтым навучальным годзе Тыдзень гісторыі, беларускай мовы і літаратуры  праходзіў пад дэвізам "… І толькі на цябе надзея, край родны мой!” Гэтыя словы належаць выбітнаму беларускаму паэту, публіцысту, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, літаратуразнаўцу Максіму Багдановічу, спадчына якога ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. У гэтым годзе адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

    Автор: Мария |
    25-11-2016, 16:57 |
    Просмотров: 666 |
    Комментарии (0)
    Незабыўны Максім Багдановіч
      Максім Багдановіч…
      Кароткі быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца дваццаццю пяццю  гадамі.  І за гэты  час вялікі паэт паспеў сказаць шмат таго, што ўсхвалявала яго сэрца тады і хвалюе нашы сэрцы зараз.
      125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча быў адзначаны літаратурна-музычнай  кампазіцыяй "Незабыўны Максім Багдановіч”,  якая прайшла па чарзе  ў трох сёмых класах падчас тыдня беларускай мовы і літаратуры. 
      Бібліятэкары разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Селіфонтавай Людмілай Валер’еўнай паведамілі вучням  гісторыю нялёгкага жыцця паэта.

    Автор: Мария |
    19-11-2016, 17:59 |
    Просмотров: 426 |
    Комментарии (0)
    Тыдзень гісторыі, беларускай мовы і літаратуры
     
      Шаноўныя сябры! З 21 па 26 лістапада ў нашай школе праходзіць
    Тыдзень гісторыі, беларускай мовы і літаратуры,
    прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
    Вас чакае шмат конкурсаў, гульняў, цікавых сустрэч і падарожжаў.
    Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах! Падтрымаем родную мову!

    Автор: Мария |
    18-11-2016, 16:42 |
    Просмотров: 506 |
    Комментарии (0)
    Мы – магілёўцы
      17 лістапада вучні 8 "А” і 9 "А” класаў наведалі сярэднюю школу № 23, дзе прынялі ўдзел у кіналекторыі "Магілёў у гістарычных фотаздымках”. У гэты дзень пачаў сваю працу літаратурна-краязнаўчы турнір "МЫ – магілёўцы”,  які будзе ажыццяўляцца ў межах рэспубліканскай краязнаўчай акцыі "Збяры Беларусь у сваім сэрцы” і прысвечаны 750-годдзю з дня заснавання г. Магілёва. У праграму турніру ўключаны адукацыйныя заняткі (кіналекторыі, экскурсіі, сустрэчы са знакамітымі людзьмі (пісьменнікамі, мастакамі, выкладчыкамі) і шматтуравы конкурс, разлічаны на веданне гісторыі, культуры і мовы роднага краю.


    Автор: Мария |
    10-11-2016, 18:15 |
    Просмотров: 883 |
    Комментарии (0)
    НАРОДНЫЯ СВЯТЫ ЗАЛАТОГА ЛІСТАПАДА
      Лістапад – залаты лістапад…  Сёння мы павядзём гутарку пра народныя святы гэтага месяца.
      "Лістапад снегу навее – хлеба прыбудзе, а вада разальецца – сена набярэцца”, - так гаварылі нашы продкі пра гэты апошні месяц восені.
      У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо амаль без лісця, тэмпература паветра ніжэй нуля, з’яўляюцца туманы. Імжыстыя дажджы ў другой палове месяца звычайна змяняюцца на мокры снег.
      У гэты час самае месца  ўспомніць тых апекуноў, якія спрыялі земляробу, і, у першую чаргу, продкаў, «Дзядоў». 

    Автор: Мария |
    3-11-2016, 20:17 |
    Просмотров: 226 |
    Комментарии (0)
    http://www.nlb.by - Национальная библиотека Беларуси
    http://tbm-mova.by - Таварыства беларускай мовы
    http://knihi.com - Беларуская палічка
    http://www.vershy.ru - Вершы беларускіх паэтаў
    http://www.bykau.info - Сайт Васіля Быкава
    http://ivan-melezh.iatp.by - Віртуальны музей Івана Мележа

    Автор: Мария |
    29-10-2016, 20:15 |
    Просмотров: 663 |
    Комментарии (0)
    РАСКАЗВАЕМ ПРА СВЯТЫ БЕЛАРУСАЎ
    Каляндарныя, сямейна-бытавыя, грамадскія і царкоўныя – усё гэта абрады беларусаў. Што і калі святкавалі нашыя продкі? Як прырода ўплывала на каляндарны год? Гэта прапаноўваем Вам даведацца разам з намі. 
    У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. З пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў. Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.

    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


    Вход
    Каталог ссылок