|
 28-11-2018, 14:58 |
 Просмотров: 443 |
 Комментарии (0)
 15-02-2021, 16:23 |
 Просмотров: 20 |
 Комментарии (0)
ПЛАН
правядзення Дэкады гісторыі, беларускай мовы і літаратуры
з 13.02.2021 па 22.02.2021
ДАТА |
МЕРАПРЫЕМСТВА |
КЛАС |
ЧАС/
МЕСЦА |
АДКАЗНЫ |
На працягу дэкады |
Выстава,
прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы |
|
Бібліятэка |
Удальёва І.Э.,
Лук’янская Л.У. |
На працягу дэкады |
Акцыя "Размаўляй са
мной па-беларуску” |
|
|
Князева Г.Я. |
На працягу дэкады |
Конкурс "Лепшая
шпаргалка для ўрока гісторыі па тэме "Стварэнне ВКЛ” |
6 – ыя |
|
Нафанава В.В. |
13.02 |
Удзел у выставе-конкурсе
"Ганарымся мінулым
і працуем для будучыні” |
9 А |
11.00, музей |
Раманава Т.Л. |
13.02 |
Вусны часопіс
"Святы народнага календара” |
11 А |
11.00, к-т 223 |
Селіфонтава Л.В. |
13.02 |
Дыспут "Дзень
воіна-інтэрнацыяналіста” |
8 Б |
9.00, музей |
Раманава Т.Л. |
13.02 |
Вандроўка ў прыроду
"Лясныя таямніцы” (да 65-годдзя У.Ягоўдзіка) |
6 Б |
11.30, бібліятэка |
Лук’янская Л.У. |
15.02 |
Інфармацыйная
гадзіна "Юныя героі-антыфашысты” |
6 А |
12.00, музей |
Раманава Т.Л. |
15.02 |
Конкурс эрудытаў
беларускай мовы "Слова роднае – вечнасці след” |
6 А, В |
12.00,
к-т 224 |
Князева Г.Я. |
15.02 |
Літаратурнае лато
"Смак мовы” |
8 А |
11.10,
к-т 207 |
Храбрая Н.М. |
15.02 |
Камандны музычны
квіз "Мелодыя гісторыі” |
11 Б
11 А |
11.10, к-т 211
12.10, к-т 225 |
Шулепаў М.Дз. |
16.02 |
Гадзіна беларускай
культуры "Па-беларуску кажуць так” |
11 Б,
11 А |
10.15, к-т 211 11.15,
к-т 225 |
Селіфонтава Л.В. |
16.02 |
Гульня "BYN: ад "А” да "Я” |
10 А, 10 Б |
13.00,
14.00 |
Нафанава В.В. |
16.02 |
Гістарычны
квест-гульня "Скарбы музы Кліа” |
7 В
7 Б
7 А |
17.00, к-т 203
18.00, к-т 215
19.00, к-т 218 |
Шулепаў М.Дз.
|
17.02 |
Гульня "Таямніцы беларускіх
слоў” |
5 Г,
5Б, 5А |
10.15, к-т 208
11.15, к-т210
12.10, к-т 204 |
Селіфонтава Л.В.,
Храбрая Н.М. |
17.02 |
Урок-падарожжа ў
далёкую гісторыю (па творах Л.Случаніна і У.Бутрамеева) |
6 Б |
17.50, к-т 208 |
Кавалькова Л.П.
|
17.02 |
Віктарына "Міфы і
легенды з усяго свету” |
5 Б |
9.30, к-т 210 |
Шулепаў М.Дз. |
18.02 |
Рэспубліканскі
конкурс "Буслік” |
3-11 |
13.00
|
Селіфонтава Л.В.,
Храбрая Н.М.,
Князева Г.Я.,
Кавалькова Л.П. |
18.02 |
Гульня "Усе мы
славяне” |
6 А, Г |
13.00, к-т 224 |
Раманава Т.Л. |
18.02 |
Гульня "Падарожжа: геаграфія
ў гісторыі” |
5 |
14.00, к-т 204 |
Нафанава В.В. |
18.02 |
Прагляд
дакументальнага фільма "Людзі з чорнымі душамі” |
9 – ыя |
16.00, музей |
Раманава Т.Л. |
18.02 |
Урок-падарожжа ў
далёкую гісторыю (па творах Л.Случаніна і У.Бутрамеева) |
6 Г |
18.40, к-т 206 |
Кавалькова Л.П. |
18.02 |
Стварэнне
экскурсійных маршрутаў |
8 –ыя |
17.00, музей |
Раманава Т.Л. |
19.02 |
Відэахвілінка
"Скарына – беларускі супергерой” |
10 А |
13.00, к-т 217 |
Храбрая Н.М. |
19.02 |
Літаратурнае лато
"Смак мовы” |
7 В,
7 А |
14.00 к-т 224
15.00, к-т 218 |
Селіфонтава Л.В. |
19.02 |
Мерапрыемства
"Любіце, ведайце і шануйце родную мову!” |
7 Б |
13.00,
к-т 224 |
Князева Г.Я. |
19.02 |
Мерапрыемства
"Гасціннасць нашых продкаў” |
9 А, Б |
14.00, к-т 203 |
Князева Г.Я. |
19.02 |
Школьны этап
алімпіяды па вучэбных прадметах "Гісторыя”, "Грамадазнаўства” |
5-9 |
14.00, к-т 204 |
Раманава Т.Л., Шулепаў М.Д.,
Нафанава В.В. |
20.02 |
Школьны этап
алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова” і "Беларуская літаратура” |
5-8 |
10.00, к-т 203 |
Селіфонтава Л.В.,
Храбрая Н.М.,
Князева Г.Я.,
Кавалькова Л.П. |
20.02 |
Школьнае
рэпетыцыйнае тэсціраванне |
10-11 |
12.00, к-т 225 |
Селіфонтава Л.В.,
Храбрая Н.М. |
22.02 |
Агульная дыктоўка
да Міжнароднага дня роднай мовы |
5-11 |
14.00, к-т 223 |
Селіфонтава Л.В.,
Храбрая Н.М.,
Князева Г.Я.,
Кавалькова Л.П. |
|
 15-02-2021, 09:59 |
 Просмотров: 47 |
 Комментарии (0)
Беларускiя народныя святы
Духоўным багаццем, якое мы атрымалі ў спадчыну ад
продкаў, можна ганарыцца перад усім светам. Каб захаваць сваю самабытнасць у
культурным асяроддзі, неабходна яго зберагчы і перадаць будучым пакаленням.
Багацце гэта – народныя святы, абрады, звычаі. Да сённяшніх дзён яны не
страцілі сваёй мэтавай накіраванасці і прызначэння ў народным жыцці, здолелі
захаваць у сабе адну з найцікавейшых старонак народнага побыту, нашай
нацыянальнай культурнай спадчыны.
Дэкада гісторыі, беларускай мовы і літаратуры пачалася ў
сярэдняй школе № 33 горада Магілёва 13 лютага 2021 года мерапрыемствам, прысвечаным беларускім народным святам.
З мэтай знаемства з асаблівасцямі беларускіх каляндарна-абрадавых святаў,
выхавання цікавасці да спадчыны свайго народа вучні 11"А” класа падрыхтавалі
вусны часопіс "Святы народнага календара”. Гартаючы старонкі
часопіса, адзінаццацікласнікі расказалі пра Каляды, Масленіцу, Грамніцы,
Вялікдзень, Троіцу, Купалле, Багач, Дзяды, пазнаеміліся з традыцыямі і звычаямі
святкавання, прадэманстравалі свае
творчыя работы.
Нашы продкі гаварылі: "Памятай свае карані! Не губляй сувязь
пакаленняў! ” Давайце і мы будзем прытрымлівацца гэтых мудрых запаветаў, рабіць
усё магчымае дзеля захавання беларускай культурнай спадчыны!
Л.В. Селіфонтава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
|
 27-11-2020, 16:18 |
 Просмотров: 166 |
 Комментарии (0)

Тыдзень беларускай мовы З 30.11.2020 г. па 04.12.2020 г. у пачатковых класах праводзiцца Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры "Мая родная мова! Мiлагучнае, звонкае, спеўнае слова!". Будуць праведзены тэматычныя конкурсы, віктарыны, алімпіяды. Запрашаем усіх прымаць удзел у гэтых мерапрыемствах.
|
 12-10-2020, 16:24 |
 Просмотров: 84 |
 Комментарии (0)
Маем права, але абавязаны!
10.10.2020, у 6-ы школьны дзень, з мэтай выхавання
прававой граматнасці старшакласнікаў і фарміравання іх камунікатыўных уменняў для 11 "А” класа была
праведзена віктарына "Маю права, але абавязаны!”, падчас якой вучні вызначалі, што
такое «можна», а што такое «нельга» ў школе, яшчэ раз узгадалі правы і абавязкі
школьнікаў, тыя дакументы, у якіх яны зафіксаваны.
Навошта прыдумалі правы і абавязкі, як
зрабіць так, каб і нашы правы выконваліся, і правы іншых людзей не парушаліся,
з якімі парушэннямі – правоў ці абавязкаў – сустракаемся часцей? На гэтыя і
іншыя пытанні мы паспрабавалі адказаць падчас мерапрыемства.
Адзінадушна прыйшлі да высновы: ведаючы правы і выконваючы абавязкі, мы
правільна будуем сваё жыццё, абмяжоўваем сябе ад небяспекі, пазбягаем
непрыемных сітуацый, адным словам, добра
і надзейна абаронены.
Вучаніцы 11 "А” класа Самусева Аліна, Мазурава Ганна
|
 2-10-2020, 12:42 |
 Просмотров: 275 |
 Комментарии (0)
Цікава ведаць
Кастрычнік — дзясяты месяц года. Стараславянскія назвы яго — листапад, риень, паздерник, брудень, у чэхаў ён таксама říjen, у сербаў — паздзернік, у палякаў — październik, ва ўкраінцаў — жовтень. Беларускае найменне месяца паходзіць ад слова "кастрыца” ("кастра”): у гэты час сяляне трапалі, часалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастры.
У рымлян oktober (такая ж аснова ў нямецкай, французскай, англійскай, рускай мовах) быў прысвечаны богу вайны Марсу. У 15-ы дзень месяца прыносілі ў ахвяру каня, які вылучаўся на папярэдніх скачках. Другога кастрычніка святкавалі Медэтрыналіі ў гонар багіні медыцыны Медэтрыны. Кожны рымлянін гатаваў сабе багаты стол і стараўся як мага больш наесціся і напіцца, бо гэта нібы перасцерагала яго ў будучым ад розных хвароб.
Старажытныя грэкі ўшаноўвалі бога вінаробства Бахуса (Дыяніса). Свята было вельмі вясёлым і свабодным, у ім нароўні з вольнымі грэкамі прымалі ўдзел і рабы. Адмысловы хор пры музыцы і скоках пеў так званы дыфірамб — асаблівую песню ў гонар Бахуса, дзе адлюстроўваліся сумныя і радасныя падзеі з жыцця бога.
Кастрычнік — сярэдні месяц восені, характарызуецца зменлівым надвор’ем: бываюць густыя туманы, слата, частыя прымаразкі, а часам выпадае і снег. Дрэвы стаяць аголеныя, птушкі адляцелі ў вырай. Наступае пара для садаводаў: пасадка дрэў і ягаднікаў, абмазванне ствалоў глінай і вапнай, іх ацяпленне.
Вучаніца 6 "А" класа Шпакоўская Ганна
|
 3-09-2020, 11:38 |
 Просмотров: 199 |
 Комментарии (0)
Цікава ведаць
ВЕРАСЕНЬ, руин, риень, зарев — гэтым старабеларускім найменням дзявятага месяца года адпавядае сучаснае беларускае верасень, што паходзіць ад слова "верас” (менавіта ў той час расліна пачынае красаваць). Ва ўкраінскай мове першы месяц восені таксама вересень, у чэшскай — září, польскай — wrzesień. У англічан, французаў і немцаў — варыянты рымскага september. У французскім рэспубліканскім календары ён фрукцідор — месяц пладоў, што канчаўся 22 верасня і завяршаў год.
Рымляне прысвячалі яго Вулкану, богу агню, і святкавалі Вулканаліі, забіваючы ў ахвяру парася і цяля.
У старажытных грэкаў на працягу дзевяці дзён адбываліся "містэрыі”, таемныя культы. У іх прымалі ўдзел толькі пасвячоныя, якія рабілі ахвяры з захаваннем асаблівых абрадаў. Паказваліся ўдзельнікам абразы багоў і знакі-сімвалы, што да гэтага часу старанна ўтойваліся.
Неспрыяльныя ўмовы надвор’я верасня — выпадкі частых дажджоў, ранніх замаразкаў, вялікіх вятроў. Сяляне стараюцца ўбраць бульбу, гародніну і садавіну.
Дрэвы мяняюць сваю афарбоўку, каб паўней засвоіць сонечную энергію: чырвонае, карычневае, пунсовае і фіялетавае лісце робіць гэта лепш, чым зялёнае. Пасля першых замаразкаў, звычайна тое назіраецца ў сярэдзіне месяца, пачынаецца лістапад.
Вучаніца 6 "А" класа Шпакоўкая Ганна
|
 6-07-2020, 10:44 |
 Просмотров: 83 |
 Комментарии (0)
Купалле
На Купалле на святое
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца!
І шчаслівым быць здаецца!
Янка Купала
Традыцыйныя народныя святы беларусаў прымеркаваны да гадавога кола і земляродчага календара. Самыя яскравыя і любімыя сярод іх – Каляды зімой і Купалле ўлетку. Гэта той сакральны час, які, па меркаванні нашых продкаў, найбольш прадвызначае дабрабыт і шчаслівае жыццё.
Купалле – найстаражытнейшае язычніцкае свята ў гонар сонца і росквіту зямлі. Яно звязана з часам летняга сонцастаяння, калі прыродныя сілы набываюць найбольшую моц. Падобныя святкаванні ёсць у многіх народаў свету. Можна, напрыклад, прыгадаць Янаў дзень у Балгарыі, Ліга ў Латвіі, Сан-Хуан у Іспаніі, Юханус у Фінляндыі. З цягам распаўсюджання хрысціянства гэтыя даўнія абрады былі прымеркаваны да дня нараджэння Іаана Хрысціцеля. У Беларусі Купалле адзначаецца ў ноч з 6 па 7 ліпеня праваслаўнымі або ў ноч на 24 чэрвеня каталікамі.
|
 10-06-2020, 10:31 |
 Просмотров: 73 |
 Комментарии (0)
Цікава ведаць
Чэрвень - пачатак лета. Назва яго тлумачыцца з"яўленнем
чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць некаторыя ягады менавіта ў
гэтую пару. У месяцы самы доўгі дзень года - 22 чэрвеня (працягваецца больш за
17 гадзін) і самая кароткая ноч. Дзень летняга сонцастаяння продкі беларусаў
здаўна адзначалі святам Купалля. У чэрвені асноўны занятак селяніна -
нарыхтоўка сена. Людзі прыкмячалі: калі ў першы і другі дзень чэрвеня лье дождж
- увесь месяц будзе сухі. |
 10-06-2020, 10:14 |
 Просмотров: 91 |
 Комментарии (0)
«Багушэвіч
v&s Ажэшка: дыспазіторый айчыннасці ў беларускай літаратуры»
«Багушэвіч v&s Ажэшка: дыспазіторый
айчыннасці ў беларускай літаратуры» – адкрытая лекцыя Святланы Дзмітрыеўны
Воцінавай, галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Яна прысвечана 180-годдзю
з дня нараджэння Францішка Багушэвіча і 30-годдзю стварэння музея-сядзібы
пісьменніка «Кушляны».
«Добрыя
сябры, добрыя кнігі і сумленне, якое спіць, – гэта ўсё складнікі ідэальнага
жыцця», як казаў Марк Твэн. А ці існуе сяброўства паміж двума геніямі? Хтосьці
скажа, што гэта заўжды суправаджаецца суперніцтвам і зайздрасцю, але мы ведаем
шмат прыкладаў трывалага сяброўства вядомых творцаў. Прыгадайце хаця б Джона
Толкіна і Клайва Льюіса, якія абмяркоўвалі дэталі казачных сусветаў (пасля
ўвасобленыя ў іх творах) па вечарох у оксфардскім пабе.
З лекцыі С.
Дз. Воцінавай слухачы даведаюцца:
Вершы
Багушэвіча на якой мове падабаліся Элізе Ажэшцы больш?
Як апрануўся
Багушэвіч на прыём з нагоды 25-годдзя творчай дзейнасці Ажэшкі?
Ці можам мы
лічыць Ажэшку беларускай пісьменніцай?
У якім сваім
творы Ажэшка выкарыстала вобраз Багушэвіча?
Які аналаг
«тургенеўскай барышні» мог бы быць ў беларускай літаратуры?.. І шмат іншых
цікавостак пра агульнае і рознае ў лёсе і творчасці абоіх сяброў.
|
 5-06-2020, 11:16 |
 Просмотров: 76 |
 Комментарии (0)
5 чэрвеня – дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай
Штогод 5 чэрвеня ўшаноўваецца памяць Еўфрасінні Полацкай, Нябеснай заступніцы Беларусі, самай вядомай беларускай святой.
Еўфрасіння Полацкая (каля 1101 г. – 23 ці 25.5.1167 г.) – полацкая князёўна, ігумення, асветніца – займае асабліва пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, прылічанай да ліку святых у 1893 годзе.
Паходзіла Прадслава (так называлі асветніцу ў дзяцінстве) са знакамітага роду полацкіх князёў. Яе дзедам быў легендарны князь Усяслаў Чарадзей, а прабабкай – князёўна Рагнеда. Здольная і прагная да вучэння дзяўчынка, яна пры княжацкім двары свайго бацькі Святаслава-Георгія атрымала добрую адукацыю. Слава пра прыгожую і разумную нявесту клікала ў Полацк сватоў. Аднак маладая князёўна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і, насуперак волі бацькоў, тайна пастрыглася ў манашкі пад імем Еўфрасінні, каб аддаць жыццё служэнню Богу і свайму народу.
|
 27-05-2020, 14:43 |
 Просмотров: 127 |
 Комментарии (0)
Да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Уладзіміра Жылкі
27 мая 2020 года спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, філолага, перакладчыка Уладзіміра Адамавіча Жылкі. Ён увайшоў у літаратуру як аўтар высокамастацкіх і патрыятычных твораў, напоўненых шчырымі душэўнымі пачуццямі.
Нарадзіўся будучы творца ў вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна ў сялянскай сям"і. Скончыў гарадское вучылішча ў Міры (1914) і разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Падчас Першай сусветнай вайны сям"я была ў бежанцах у Тульскай губерні. У сакавіку 1917 г. вярнуўся разам з бацькам у прыфрантавы Мінск, вучыўся ў сельскагаспадарчай школе. Да сакавіка 1920 г. У. Жылка працаваў настаўнікам у 21-й мінскай беларускай пачатковай школе. Ён далучыўся да сталічнага культурнага руху, наведваў клуб «Беларуская хатка», сябраваў з Я. Купалам, З. Бядулем, М. Чаротам і іншымі літаратурнымі дзеячамі, сам друкаваўся ў мінскіх выданнях.
Восенню 1920 г. паэт захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Навагрудскага павета. Пасля таго, як была падпісаная Рыжская дамова, Жылка застаўся ў Заходняй Беларусі і працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні. Ён шмат вандраваў, жыў у Чэхіі. У Празе вучыўся на гістарычна-філалагічным факультэце Карлава ўніверсітэта і працаваў рэдактарам часопіса «Новы прамень». У 1926 г. паэт прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і застаўся ў БССР. У сталіцы ён стаў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда», таксама выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме. Уваходзіў у літаратурныя аб"яднанні «Маладняк» і «Узвышша». |
 22-05-2020, 08:30 |
 Просмотров: 93 |
 Комментарии (0)
Дзень славянскай пісьменнасці і культуры
Штогод 24
мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Сотні мільёнаў
людзей, што пішуць кірыліцай, успамінаюць братоў Кірылу і Мяфодзія, ураджэнцаў
Салуні (сучасныя Салонікі), вялікіх асветнікаў ІХ стагоддзя.
Менавіта яны
пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага
славянскую азбуку. Большасць літар кірылічнага алфавіта мела грэчаскія
прататыпы, выключэннем з"явілася літара Ш, што паходзіла ад яўрэйскай Шын.
Царква, як каталіцкая, так і праваслаўная, годна ацаніла заслугі братоў: абодва
былі кананізаваны як асветнікі славян (slavorum apostoli). Цікава, што ў
царкоўным абіходзе спачатку згадваецца Мяфодзій, які меў высокі царкоўны сан, а
пасля кніжнік Кірыл. У 1863 годзе Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя
з"яўлення першай рукапіснай славянскай Бібліі аб"явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11
мая, па новым стылі – 24 мая. Гэта і царкоўнае, і свецкае свята, якое радуе
ўсіх тых, хто цэніць друкаванае слова і родную мову.
Сучасныя
сістэмы пісьма беларусаў, украінцаў, расіян, балгар, македонцаў, сербаў, а
таксама алфавіты шматлікіх неславянскіх народаў (адыгейскі, калмыцкі,
кіргізскі, мангольскі, татарскі, удмурцкі і інш.) выкарыстоўваюць кірылічныя
літары. Некаторыя краіны адмаўляюцца ад выкарыстання кірыліцы на карысць
лацінкі. Гэта два ўніверсальныя алфавіты, якія маюць падобныя структуру і
сімвалы. У кожным з іх ёсць свае функцыянальныя перавагі і недахопы. Тым не
менш, кірыліца – значна багацейшая і зручнейшая азбука, бо здольная перадаць
большы спектр гукаў.
Пазнаёміцца
з гісторыяй узнікнення і развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання і пісьменніцкай
дзейнасці ў Беларусі, убачыць старадаўнія рукапісы, старадрукі і рэдкія кнігі,
якія сталі сусветнай спадчынай, можна ў Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Беларусі і Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання. |
 1-05-2020, 20:47 |
 Просмотров: 302 |
 Комментарии (0)
Цікава ведаць
МАЙ. Сучаснай беларускай літаратурнай назве месяца май адпавядае старажытнабеларуская травень, якая паходзіць ад слова "трава”, бо ў гэтым, пятым месяцы года зямля пакрываецца зеленню. Такое найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці. Май — адзіная ў нас назва, узятая з лацінскай мовы. Тая ж лацінская аснова таксама ў нямецкай і французскай мовах — mai, англійскай — may, польскай — maj, венгерскай — május, рускай — май і інш.
Рымляне прысвячалі месяц багіні зямлі Маі. У канцы красавіка і пачатку мая яны адзначалі вясёлае свята Фларэлія ў гонар багіні кветак Флоры. У прыватнасці, у першы дзень апошняга месяца вясны быў звычай садзіць дрэва, што называлі "маем”. У славян, у тым ліку беларусаў, захаваліся абрады з "маем” на Сёмуху. Падобны ў нас і старажытных рымлян і абрад ўшанавання памяці нябожчыкаў. У рымлян ён выконваўся 9 мая.
Католікі прысвячаюць май Божай Маці — Марыі. Штодня ў касцёлах адбываецца так званае маёвае набажэнства. Фігура Багародзіцы ўсюды, дзе яна ўстаноўлена, упрыгожваецца.
Май, працягласць дня ў якім павялічваецца на 1 гадзіну і 42 хвіліны, з’яўляецца найпрыгажэйшай парой года. Цвітуць бяроза, клён, чаромха, наогул усе дрэвы і кусты. Паплавы і паляны пакрываюцца кветкамі. Прырода напаўняецца спевамі птушак, што паспелі ўжо вярнуцца з выраю. З’яўляецца шмат насякомых, майскія жукі захопліваюць зялёналісцевыя дрэвы. На палях рунеюць азімыя, узыходзяць яравыя.
Вучаніца 5 "Б" класа Шпакоўская Ганна
|
 1-04-2020, 09:56 |
 Просмотров: 323 |
 Комментарии (0)
Цікава ведаць
КРАСАВІК. Назва чацвёртага месяца года паходзіць ад слова "красаваць”, бо ў ім з’яўляюцца першыя краскі-кветкі. Гэтаму адпавядае і другое найменне, што сустракаецца ў старажытнай літаратуры,— кветень. У прыватнасці яго ўжывае Ф. Скарына ў "Малой падарожнай кніжцы”. Такая ж форма захавалася ва ўкраінскай мове — квітень і польскай — kwiecień. У старажытных славян чацвёрты месяц яшчэ вядомы як беразоль. А ў чэхаў гэта duben, у літоўцаў — balandis і г. д.
Рускі апрель (таксама ў англічан, французаў, немцаў) паходзіць ад рымскага аргіііз, што азначае "адчыняць”. У гэты месяц у Італіі адчыняліся дзверы вясны, распускаліся на дрэвах пупышкі.
Пачатак апрыліса ў рымлян прысвячаўся двум багіням. 4 красавіка распачыналася сямідзённае свята Магалерыя. На ім ушаноўвалі маці багоў Цыбелі. А свята Цэрэаліі адзначалася ў гонар багіні земляробства Цэрэры, апякункі збожжа і пладоў, маці-карміцелькі ўсіх жывых істот, у тым ліку і людзей. Лічылася, што ад яе пайшла ўсякая культура, якая звязана з земляробствам. "Вынаходніцы” земляробства ахвяравалі мёд, малако, збожжа, розныя плады і кветкі.
Вучаніца 5 "Б" класа Шпакоўская Ганна
|
Современная девушка поможет в вашей деятельности. скачать игры для консолей
|
-
Современная девушка поможет в вашей деятельности. скачать игры для консолей
|