Навигация
  • Популярное
    Архив
    Июль 2019 (4)
    Июнь 2019 (24)
    Май 2019 (31)
    Апрель 2019 (73)
    Март 2019 (63)
    Февраль 2019 (51)
    Календарь
    «    Июль 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Хрышчэнне — Святое Богаяўленне (Вадохрышча), 19 студзеня
    Автор: Nati |
    19-01-2016, 13:37 |
    Просмотров: 507 |
    Комментарии (0)

    Беларускі праваслаўны каляндар  

    Хрышчэнне — Святое Богаяўленне (Вадохрышча), 19 студзеня


           Хрышчэнне Госпада Бога i  Iiсуса Хрыста — Святое Богаяўленне (Вадохрышча), 19 студзеня. Калi Iiсусу Хрысту споўнiлася трыццаць гадоў (у гэтым узросце старазапаветныя свяшчэннікі пачыналі выконваць свае абавязкi), настаў час Яго адкрытага служэння выратаванню людзей. Ён прыйшоў да Iаана Прадцечы, якi хрысцiў народ у рацэ Iардан, i таксама папрасiў хрышчэння. Уражаны веліччу Божаю, Iаан сказаў Яму: "Мне трэба ад Цябе хрысцiцца, а Ты прыходзiш да мяне?”. Але Iiсус адказаў: "Дапусці цяпер, бо так належыць нам здзейсніць усякую праўду”. Iаан паслухаўся i хрысцiў Яго. Пасля таго як Iiсус Хрыстос, хрысцiўшыся, выходзiў з вады i малiўся, Iаану дадзена было ўбачыць, што нябёсы расхiнулiся i Дух Божы ў выглядзе голуба сышоў на Iiсуса. Пры гэтым з нябёс пачуўся голас: "Гэта Сын Мой Узлюблены, Якога Я ўпадабаў” (Мф. 3, 17).
           Свята Хрышчэння называецца таксама Богаяўленнем, бо ў гэты дзень Бог явіў Сябе свету ў Прасвятой Троiцы (Айцец, Сын, i Святы Дух). 
    Будучы бязгрэшным, Iiсус Хрыстос не меў патрэбы ў хрышчэннi як у ачышчэннi ад асабiстых грахоў, аднак Сваiм Хрышчэннем, як гаворыцца ў царкоўных песнапеннях, "патапiў у водах Iардана грахi ўсяго свету” i асвяцiў ваду.
           Асаблiвасцю свята Хрышчэння Госпада з’яўляюцца два вялiкiя водаасвячэннi. Першае з iх адбываецца напярэдаднi свята, 18 студзеня, у храме, а другое — 19 студзеня, у дзень самога свята, пасля Літургіі і хрэснага ходу, пад адкрытым небам на рэках, крыніцах i ў студнях.
    Хрышчэнская святая вада называецца агiясмай (грэч. — асвячоная), гэта — вялiкая царкоўная святыня. З даўнiх часоў гэтая вада прызначаецца, у прыватнасцi, для тых, хто з розных прычын пазбаўлены святога Прычасця.
    * * *
           Вадохрышчам завяршаюцца Калядныя святкаваннi. Абноўленыя духоўна падзеяй Хрышчэння Гасподняга, вернікі набываюць надзею i спадзяванне на мiласэрнасць Гасподнюю, на працяг  праведнага iснавання. Царква, святкуючы Хрышчэнне Гасподняе, мацуе веру, абуджае пачуццё любовi i вялiкай удзячнасцi да Госпада, запаведуе ачышчэнне душ i сэрцаў.

    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок