Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Ноябрь 2019 (28)
    Октябрь 2019 (92)
    Сентябрь 2019 (53)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Календарь
    «    Ноябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
    НАРОДНЫЯ СВЯТЫ ЗАЛАТОГА ЛІСТАПАДА
    Автор: Мария |
    10-11-2016, 18:15 |
    Просмотров: 917 |
    Комментарии (0)
    НАРОДНЫЯ СВЯТЫ ЗАЛАТОГА ЛІСТАПАДА
      Лістапад – залаты лістапад…  Сёння мы павядзём гутарку пра народныя святы гэтага месяца.
      "Лістапад снегу навее – хлеба прыбудзе, а вада разальецца – сена набярэцца”, - так гаварылі нашы продкі пра гэты апошні месяц восені.
      У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо амаль без лісця, тэмпература паветра ніжэй нуля, з’яўляюцца туманы. Імжыстыя дажджы ў другой палове месяца звычайна змяняюцца на мокры снег.
      У гэты час самае месца  ўспомніць тых апекуноў, якія спрыялі земляробу, і, у першую чаргу, продкаў, «Дзядоў». 
      1 лістапада.  Усе Святыя. Памінальны дзень у беларусаў-католікаў. «Па Усіх Святых холад уйме ўсіх». У гэты дзень варылі кашу, ставілі на стол стакан вады, клалі хлеб і столькі лыжак, колькі ў хаце «дзядоў» (памерлых продкаў).
      2 лістапада. Задушны дзень. Працяг памінальных дзён  у католікаў.
    Асяніны (Змітраўка, Змітравы Дзяды, Казанскія Дзяды) – памінальны дзень перад Змітрам (пятніца). Гаспадар заклікаў «дзядоў» за стол такімі словамі:
    Святыя дзяды, завём вас, 
    Хадзіце да нас! 
    Ёсць тут усё, што Бог даў, 
    Што я для вас ахвяраваў, 
    Чым толькі хата багата. 
    Святыя дзяды! Просім вас, 
    Хадзіце, ляціце да нас.
      Пра гэтыя дні таксама казалі: «Жылі дзяды – не бачылі бяды, а ўнукі набраліся мукі».
      У праваслаўных вернікаў – Дзмітрава (Памінальная, Радзіцельская) субота – працяг Асянім. У гэты дзень прыкмячалі: калі выпадзе снег, то будзе ён і на Вялікдзень.
      14 лістапада.  Кузьма-Дзям’ян ( Кузьмінкі) – свята шаўцоў, кавалёў. Існуюць паданні пра кавалёў Кузьму і Дзям’яна, якія змагаліся са змеем. У старой прыказцы зазначаецца: «Кузьма да Дамян – два ліцвіны, прынеслі гаршочак бацвінні» (Насовіч, 1870). 
      Піліпаўскія Дзяды – памінальны дзень перад Піліпаўкай у пятніцу і суботу (Заходняе Палессе). На Глушчыне вядома прыказка: «Піліпаўскі дзед кажа: хоць трашчу, але не пушчу».
      27 лістапада. Запусты (Загавіны на Піліпаўку) – дзень перад Піліпаўкай. 
      28 лістапада.  Піліпаўка (Калядны, Піліпаўскі пост). Шасцітыднёвы перадкалядны пост (да 6 студзеня). Гаварылі: «У Піліпаўку дзень да палудня» 
      Лічылася, што ў Піліпаўку збіралася «воўчае вяселле», хадзілі ваўкі зграямі. «Ек Піліпаўка настала, то ваўкі ідуць гайною» (Тураўскі слоўнік, 1984). Заўважалі: калі на Піліпаўку надвор’е хмарнае або снежнае, то травень будзе мокры. 
      30 лістапада. Андрэй. Дзяўчаты вечарам напярэдадні варажылі, сыпалі пад падушку ячмень са словамі: «Святы Андрэю, я ячмень сею, дай жа ты мне знаць, з кім я буду жаць» (Беларуская крыніца, 1928).
      З гэтага часу пачыналіся Вячоркі. 
      Але пра іх мы павядзём гутарку пры наступнай нашай сустрэчы. 
      
    Для вас рыхтавалі паведамленні:
    вучні 11 "А” класа 
    Паліна Кавалькова, Вікторыя Кухарэнка 
    і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Аляксееўна

    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок