Навигация
  • Популярное
    Архив
    Май 2019 (20)
    Апрель 2019 (73)
    Март 2019 (63)
    Февраль 2019 (51)
    Январь 2019 (55)
    Декабрь 2018 (79)
    Календарь
    «    Май 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    РАСКАЗВАЕМ ПРА СВЯТЫ БЕЛАРУСАЎ
    Автор: Мария |
    29-10-2016, 20:15 |
    Просмотров: 593 |
    Комментарии (0)
    РАСКАЗВАЕМ ПРА СВЯТЫ БЕЛАРУСАЎ
      Каляндарныя, сямейна-бытавыя, грамадскія і царкоўныя – усё гэта абрады беларусаў. Што і калі святкавалі нашыя продкі? Як прырода ўплывала на каляндарны год? Гэта прапаноўваем Вам даведацца разам з намі. 
      У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. З пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў. Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.
      Старажытныя славяне карысталіся язычніцкімі мерамі часу, у тым ліку і сонечна-месяцавым календаром. Земляробчыя святкаванні Новага года на старажытных беларускіх землях вядомы вясной, летам, восенню і зімой. Гэты дзень прыстасоўваўся звычайна да адпаведнага становішча свяціл на небе – сонца, месяца, асобных зорак. Такі дзень вызначалі «пасля поўні», як гаварылі ў народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20-21 сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21-22 снежня).
      У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Гэта адлюстравалася таксама ў назвах месяцаў календара. Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных падзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпаведна чатыром парам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаецца на цыклах: зімой – Каляды, вясной – Вялікдзень, летам – Купалле, некаторыя іншыя святы, восенню – Дзяды, Пакровы.
      Кожны месяц мы будзем расказваць пра народныя святы і абрады беларусаў. Чакайце сустрэчы з намі, а мы будзем  знаёміць Вас з цікавымі традыцыямі беларусаў.
      
     Для вас рыхтавалі паведамленні:
    вучні 11 "А” класа 
    Паліна Кавалькова, Вікторыя Кухарэнка 
    і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Аляксееўна

    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок