Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Ноябрь 2019 (40)
    Октябрь 2019 (94)
    Сентябрь 2019 (54)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Календарь
    «    Ноябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
    Да 130-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы
    Автор: Настя |
    15-03-2012, 17:12 |
    Просмотров: 4281 |
    Комментарии (0)

       Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 03.11.1882 г. у мястэчку Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сям'і лесніка. Народны паэт Беларусі (1926), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). У верасні 1915 г. быў мабілізаваны ў армію. Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча ў Маскве і служыў у запасным палку ў Пермі. Летам 1917 г. быў накіраваны на Румынскі фронт, але па стане здароўя неўзабаве быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. У дні Вялікай Айчыннай вайны жыў у Клязьме, Ташкенце, Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў членам ЦВК БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934 г. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949). Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.  

     

    Ручэй

    Між алешын, кустоў,

    Дзе пяе салавей,

    І шуміць, і грыміць

    Срэбразвонны ручэй.

    Як матулька, вярба

    Хіліць голаў над ім.

    І глядзяцца кусты

    Пышным верхам сваім.

    І схіляе трава

    Над ім пасмы-брыжы.

    А ён, жэўжык-пястун,

    Гучным смехам дрыжыць.

    То заскочыць у гай,

    То курган абаўе,

    Дзе сярдзіта бубніць,

    Дзе лагодна пяе.

    Люба слухаць той спеў,

    Несціханы, густы,

    І пад песні яго

    Адпачынеш і ты.

     

    Янка Купала

       Сапраўднае імя Янкі Купалы - Іван Луцэвіч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. (па новым стылі) у фальварку Вязынка Менскага павета Менскай губэрні (цяпер вёска Вязынка Маладзечанскага раёна Менскай вобласьці). Бацькі - Дамінік і Бянігна - паходзілі з дробнай чыншавай шляхты, якая мела свае адметныя саслоўныя рысы.З дзяцінства будучага паэта цікавіў беларускі фальклор.Даволі рана ён навучыўся чытаць, імкнуўся да ведаў. Але бацькі не мелі сродкаў, каб даць сыну сістэматычную і дастаткова поўную адукацыю. Шмат што хлопчык спасьцігаў шляхам актыўнае самаадукацыі. З 1888 па 1890 г. вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, займаўся ў Сеньніцкім Народным Вучылішчы, у прыватнай падрыхтоўчай школе ў Менску.У 1941 г. выйшаў зборнік "Ад сэрца", куды ўвайшлі паэма "Тарасова доля" - паэтызацыя жыцьцёвага лёсу ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі і вершы, напісаныя ў 1937-1939 гг., якія ўслаўлялі савецкую рэчаіснасьць. У 1937 г. Я. Купала зноў аказаўся ў сьпісе чарговых ахвяраў рэпрэсій, аднак, хоць мясцовыя рэпрэсіўныя органы і зьвярталіся да вышэйшага кіраўніцтва па дазвол на яго арышт, такой санкцыі не атрымалі.28 чэрвеня Янка Купала трагічна загінуў (упаў у лесьвічны пралёт з 10-га паверха) у гасьцініцы "Масква" пры нявысьветленых абставінах. У 1962 г. урна з прахам паэта перавезена ў Менск і пахавана на Вайсковых Могілках.  

     

     

     

     

    Вёска

    Горы ды каменне,

    Вузкія палоскі:

    Гэта наша поле,

    Поле нашай вёскі.

    Курныя аконцы –

    Каб святла хоць трошкі:

    Гэта нашы хаты,

    Хаты нашай вёскі.

    Лапці ды сярмягі –

    Як абраз не боскі:

    Гэта нашы людзі,

    Людзі нашай вёскі.

    Карчмы ды астрогі,

    Крыжыкі, бярозкі:

    Гэта наша доля,

    Доля нашай вёскі.

     

     

    Да 100-годдзя Максіма Танка

       Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) — Народны паэт Беларусі, пісьменьнік і перакладчык - нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаныхiсупярэчлiвых падзей першай сусветнай вайныiбежанства ў Расii.Малады М.Танк працаваўiнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальныхiпадпольных вiленскiх перыёдыках, вёў актыўную грамадска-патрыятычнуюiкультурна-асветную дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштамiтурэмнаму зняволенню на Лукiшках.Памёр М. Танк 7 жнiўня 1995 года.

    Шчасце

    Простае шчасце людское, 

    Так як і наша з табою,
    Пэўна, складаецца з солі,
    3 хлеба, сабранага ў полі,
    3 поту, дарожнага пылу,
    3 роднага небасхілу,
    3 дружбы, мацнейшай ад смерці,
    3 песні... I так мне здаецца:
    Каб з чаго іншага скласці,
    Дык ці было б яно шчасцем.

     

     



     


    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок