Беларускiя народныя святы
Духоўным багаццем, якое мы атрымалі ў спадчыну ад продкаў, можна ганарыцца перад усім светам. Каб захаваць сваю самабытнасць у культурным асяроддзі, неабходна яго зберагчы і перадаць будучым пакаленням. Багацце гэта – народныя святы, абрады, звычаі. Да сённяшніх дзён яны не страцілі сваёй мэтавай накіраванасці і прызначэння ў народным жыцці, здолелі захаваць у сабе адну з найцікавейшых старонак народнага побыту, нашай нацыянальнай культурнай спадчыны.
![]() Дэкада гісторыі, беларускай мовы і літаратуры пачалася ў сярэдняй школе № 33 горада Магілёва 13 лютага 2021 года мерапрыемствам, прысвечаным беларускім народным святам. З мэтай знаемства з асаблівасцямі беларускіх каляндарна-абрадавых святаў, выхавання цікавасці да спадчыны свайго народа вучні 11"А” класа падрыхтавалі вусны часопіс "Святы народнага календара”. Гартаючы старонкі часопіса, адзінаццацікласнікі расказалі пра Каляды, Масленіцу, Грамніцы, Вялікдзень, Троіцу, Купалле, Багач, Дзяды, пазнаеміліся з традыцыямі і звычаямі святкавання, прадэманстравалі свае творчыя работы.
![]()
![]() ![]() Нашы продкі гаварылі: "Памятай свае карані! Не губляй сувязь пакаленняў! ” Давайце і мы будзем прытрымлівацца гэтых мудрых запаветаў, рабіць усё магчымае дзеля захавання беларускай культурнай спадчыны! ![]()
![]() ![]() Л.В. Селіфонтава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
|
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем