"За Беларусь!" У рамках тыдня беларускай мовы 2 снежня 2020 года для выхаванцаў ГПД была праведзена гульня «За Беларусь!», прысвечаная гісторыі гарадоў Беларусі, народнай вопратцы і традыцыйнай ежы нашай Радзімы. Мэтай мерапрыемства было пашырэнне ведаў аб роднай краіне, беларускай культуры. Падобная гульня трэніруе розум удзельнікаў квэсту.
Прыемна, што вучні былі вельмі актыўнымі і ўдзельнічалі ў гульні з вялікім захапленнем, працавалі як адно цэлае, паважалі адзін аднаго. У мерапрыемства ўваходзілі такія конкурсы, як: «Пазнай горад», «Загадкі», «Рэкі Беларусі», «Вядомыя людзі», а таксама «Карта Беларусі». Азарт,цікавасць да традыцыяў роднай краіны, кемлівасць, жвавасць - усе гэта дапамагло вучням падчас гульні.
Мерапрыемства было пазнавальным і цікавым.
![]() ![]() |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем