Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Январь 2020 (32)
    Декабрь 2019 (62)
    Ноябрь 2019 (54)
    Октябрь 2019 (95)
    Сентябрь 2019 (56)
    Август 2019 (25)
    Календарь
    «    Январь 2020    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
    Автор: Olga |
    16-12-2019, 11:40 |
    Просмотров: 75 |
    Комментарии (0)

    Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

            З 09.12.2019 па 13.12.2019 ў пачатковых класах ДУА «Сярэдняя школа №33 г. Магілёва» праходзіў тэматычны тыдзень па вучэбным прадметах «Беларуская мова” і "Беларуская літаратура». Асноўная мэта прадметнагатыдня - павышэнне цікавасці вучняў да вывучаемых прадметаў.

           Пры правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры педагогі ўлічвалі ўзроставыя асаблівасці малодшых школьнікаў, іх інтарэсы і пажаданні, індывідуальныя схільнасці і здольнасці, імкнуліся выкарыстаць розныя формы і метады вучэбнай дзейнасці, ўдала спалучалі калектыўныя і індывідуальныя формы работы з апорай на дыферэнцыяцыю. Для актывізацыі разумовай дзейнасці на мерапрыемствах выкарыстоўваліся гульні, конкурсы з прымяненнем камп"ютарных тэхналогій. Мерапрыемствы і навучальныя заняткі сталі добрай магчымасцю прадэманстраваць уменні, майстэрства не толькі вучняў, але і настаўнікаў.

           У бібліятэцы, дзе размясцілася выстава беларускіх аўтараў «Час чытаць кнігі роднай краіны", яскрава быў праведзены конкурс чытальнікаў "Найлепшы чытач вершаў пра зіму і зімовыя святы". Вучні чыталі вершы беларускіх аўтараў: Я.Купалы, Я.Коласа, А.Вольскага. Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскайабстаноўцы.

           Вялікая ўвага надавалася ўзбагачэннюслоўнікавага запасу вучняў. Шмат станоўчых эмоцый рабяты стрымалі, калі удзельнічалі ў конкурсе калажаў "Букет любімых слоў" і конкурсе насценгазет "Знаўцы беларускай мовы"

           Сур"ёзным выпрабаваннем для вучняў аказалася "Малая алімпіяда па беларускай мове і літаратуры”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 3 - 4 класаў.

           На працягу ўсяго тыдня дзеціпаказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць і знаходлівасць.Віктарына "Моўныя скарбы роднага краю” паказала, наколькі пісьменна ўмеюць навучэнцы пачатковых класаў разгадваць крыжаванкі, рэбусы, загадкі, а таксама перакладаць словы з рускай мовы на беларускую.

           На высокім метадычным узроўні проводіліся выхаваўчыямерапрыемства: "Турнір знаўцаў", "Падарожжа па беларускіх казках", "Гучы, беларуская мова!"

    Прыемным заняткам для навучэнцаў пачатковых класаў стала падрыхтоўка да фотавыставы"Матывы роднай зямлі". На працягутыдня вучні стараліся размаўляць на перапынках па-беларуску, ўдзельнічалі ў конкурсе "Лепшы сшытак па беларускай мове”, пабылі ўэтнаграфічным школьным музеі.

           "Навошта дзеці прыходзяць у школу?" - запыталася пісьменніца Жанна Міус у рабят-другакласнікаў падчас сустрэчы з імі ў актавай зале школы. Дзеці ўсе як адзін адказвалі: "Вучыцца!". На мерапрыемстве прагучала шмат беларускамоўных вершаў аўтара. Рабяты з цікавасцю слухалі, хуценька перакладалі па просьбе пісьменніцы некаторыя словы на рускую мову. І ўсе рабяты пагадзіліся ў канцы сустрэчы, што "Мова – гэта клёва!” Размаўляць на роднай мове, чытаць на ёй цікавыя вершыкі - гэтя проста цудоўна!

            Тыдзень выдаўся насычаны і незвычайны.У фае была аформлена выстава газету вершах, загадках, казках, калаж "Букет любімых слоў", фотавыстава "Матывы роднай зямлі" як своеасаблівыя справаздачы класаў па выніках Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

            Навучэнцы пачатковай школы прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры. Яны змаглі раскрыцца і рэалізаваць свае творчыя магчымасці, а таксама паказаць камунікабельнасць і ўменне супрацоўнічаць з аднагодкамі. Пры падвядзенні вынікаў усіх конкурсаў пераможцам былі ўручаны граматамі. Хочацца падзякаваць настаўнікам, вучням і бацькам і за дапамогу ў арганізацыі,творчы падыход у правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

     


    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок
      Яндекс.Погода