Навигация
  • Популярное
    Архив
    Июль 2019 (4)
    Июнь 2019 (24)
    Май 2019 (31)
    Апрель 2019 (73)
    Март 2019 (63)
    Февраль 2019 (51)
    Календарь
    «    Июль 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Выязное падарожжа…
    Автор: Алеся |
    24-05-2019, 09:43 |
    Просмотров: 81 |
    Комментарии (0)
    Выязное падарожжа…
    18 мая 2019 года вучні 6 "А”, "В”, 8 "А”, "Б”, "В” нашай школы сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі "Вандруем па родным краі” падчас выязной экскурсіі па маршруце Магілёў  – Дукора – Мінск – Магілёў.
    Май – месяц падарожжаў, бо гэта час цёплых прыгожых дзянькоў і чакання летніх  канікул! Надвор’е  спрыяла нашаму настрою. Праграма экскурсіі атрымалася вельмі насычанай. 
    За сорак кіламетраў ад сталіцы ў Пухавіцкім раёне даўно быў шляхецкі маёнтак, сёння там аграсядзіба "Дукорскі маёнтак”. Мы наяве зразумелі, што такое маёнтак і як ён выглядаў, як выглядалі тагачасныя жыхары маёнтка (экскурсаводы былі апрануты ў шляхецкія строі). Мы сталі ўдзельнікамі анімацыйнай экскурсіі,  паспрабавалі свае здольнасці ў ваеннай справе: кідалі кап’ё, сякерку, дзьмулі  ў рог, стралялі з лука, біліся на мячах… Таксама на тэрыторыі маёнтка наведалі стайню, ганчарную, лялечную, майстэрню па вырабе свечак, браму і заасад, дзіўную перавернутую хату… праехалі на брычцы, выказалі свае мары дубу жаданняў (а яму ўжо 400 год!).
    Калі вы жадаеце адчуць сябе шляхціцам, якога сустракаюць жывой музыкай і конным эскортам, жадаеце навучыцца шляхецкім танцам мінулых стагоддзяў, хочаце на час стаць вучнем каваля ці ганчара і сваімі рукамі стварыць наканечнік стралы, цвік, гарлач ці гляк, тады вас чакаюць у "Дукорскім маёнтку”!
    У сталіцы нашай краіны мы наведалі музей займальных навук "Квантум”. Дарэчы, сёння ён вельмі запатрабаваны ў дзяцей і моладзі, цікава тут і дарослым. У музеі, плошча якога – каля 1000 кв. м, прадстаўлена болей за 150 экспанатаў. Інтэрактыўная экспазіцыя ахоплівае асноўныя галіны навукі. У кожнай зале знаходзяцца экспанаты, з якімі можна ўзаемадзейнічаць: даследаваць, збіраць, разгадваць, тузаць, скакаць і нават крычаць! Асабліва да спадобы нам прыйшоўся люстраны лабірынт, лазерны пакой, музычная зала… Цікава было ствараць шторм на моры, перадаваць праз сябе электрычнасць, сядзець на цвіках, гайдаць маятнікі, выяўляць колер ценю, завязваць шнуркі абцугамі… і шмат чаго іншага! 
    Каб прайсціся і адпачыць, паглядзець на розныя расліны, мы наведалі батанічны сад. Як прыемна ў майскай вячэрняй прахалодзе шпацыраваць па дарожках саду і захапляцца пахамі  ды прыгожай квеценню  як звычайных, так  і вельмі рэдкіх раслін! Бэзавыя кусты, цюльпаны, стакроткі… магноліі, рададэндраны, туі, піхты, розных відаў елкі…
    А сілкавалася наша група ў КFC! Кожны мог выбраць  вячэру на свой густ.
    Агляд горада Мінска таксама ўражвае: якія тут праспекты, плошчы, будынкі, скверы і паркі!.. Цікавага тут шмат,  таму і намер ёсць прыехаць у сталіцу яшчэ не раз.  Гэта старонка  нашых "Вандровак па родным краі”  перагорнута. А 20 гадзіне мы рушылі ў Магілёў! Падарожжа атрымалася цікавым, карысным і запамінальным. Нам ёсць што абмеркаваць з сябрамі па дарозе назад і расказаць блізкім дома.
                                              Вучаніца 6 "А” класа Карына Кундалева, класны кіраўнік 6 "А” Н. М. Храбрая
     
     

     

    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок