Навигация
  • Популярное
    Архив
    Июнь 2019 (23)
    Май 2019 (31)
    Апрель 2019 (73)
    Март 2019 (63)
    Февраль 2019 (51)
    Январь 2019 (55)
    Календарь
    «    Июнь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    "О Навагрудскі край - мой родны дом ..." (да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча)
    Автор: Алеся |
    8-12-2018, 12:44 |
    Просмотров: 157 |
    Комментарии (0)
     "О Навагрудскі край - мой родны дом ..."
    (да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча)
    Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне. Бацька - збяднелы шляхціц, адвакат Мікалай Міцкевіч. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе "ліцвінам", хоць творы пісаў на польскай мове. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 паступіў на фізічна-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызванне, праз год перавёўся на гістарычна-філалагічны факулътэт. Тут узнікла таемнае студэнцкае таварыства філаматаў (сяброў навукі), адным з кіраўнікоў якога стаў Міцкевіч. Першыя яго паэтычныя творы напісаныя пад уплывам філамацкіх ідэй. У паэме "Мешка, князь Навагрудскі" (1822), апавяданні "Жывіла", шэрагу вершаў упершыню з"яўляецца прывабны вобраз рамантычнага героя-барацьбiта за свабоду і шчасце народаў Літвы і Беларусі. Прафесура ўніверсітэта палічыла творы "крамольнымі". Міцкевічу прапанавалі сціплую пасаду настаўніка Ковенскай павятовай школы.
    У 1821 г. таварыства філаматаў ператварылася ў таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці). Па ініцыятыве Міцкевіча быў створаны шэраг масавых арганізацый моладзі, у якіх меркавалася рыхтаваць новыя кадры для філарэтаў. Найбольш бунтарскі твор Міцкевіча гэтага перыяду – "Ода да маладосці" (1820), з якой пазней ішлі ў бой паўстанцы 1830 г. Адначасова з вершамі-маніфестамі М. стварыў цыкл рамантычных балад, што ў 1822 увайшлі ў І том яго твораў. Сярод іх сусветна вядомыя "Люблю я!", "Рамантычнасць", "Свіцязь", "Рыбка", сюжэты якіх падказаныя беларускімі народнымі паданнямі і песнямі.
    У перыяд настаўніцтва Міцкевіч пакахаў прыгажуню Марылю Верашчаку, з якой пазнаёміўся ў 1818 г. у час летнiх вакацый, калі гасцяваў у маёнтку Туганавічы непадалёк ад Навагрудка. У той час Марыля была сасватаная за графа Путкамера, за якога выйшла замуж у 1821 г. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы Міцкевіч прысвяціў Марылі. У гэты час памерла горача любімая маці паэта. Перажываннi падарвалі яго здароўе. У 1822 г. ён быў вымушаны узяць на год адпачынак па хваробе. Жыў у Вільні. Тут ён стварыў славутую паэму "Гражына" (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі. У Вільні Міцкевіча распачаў сваю шматгадовую працу над самым сваім фiласофскiм творам – паэмай "Дзяды".
    Калі ў кастрычніку 1823 Міцкевіч вярнуўся з падарожжа ў Вільню, яго арыштавала следчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух "польскай моладзі ў Літве". У час следства філарэты зрабілі ўсё, каб адвесці ад Міцкевіча абвінавачаннi, але ён быў высланы ў цэнтральныя раёны Расіі.
    У лютым 1829 году дзякуючы хадайніцтву В. Жукоўскага, князя Галіцына і Валконскай, Міцкевіч атрымаў дазвол выехаць за мяжу. У час падарожжа ён пазнаеміўся з Гётэ. 18 лістапада 1829 г. ён прыбыў у Рым, куды запрасіла яго на сваю вілу княгіня Валконская. Тут Міцкевіч пасябраваў з мастаком К. Бруловым, дацкім скульптарам Торвальдсэнам, амерыканскiм пiсьменнікам Дж. Ф. Куперам. Адсюль ён сачыў за развіццём рэвалюцыйных падзей у Францыі і за ходам паустання ў Варшаве. У гэты час Міцкевіч распачаў працу над галоўным сваім творам – паэмай "Пан Тадэвуш".
    У 1848 г., калі хваля рэвалюцый ахапіла Францыю і Італію, Міцкевіч прыкладаў вялікія намаганні, каб стварыць у Італіі Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Гарыбальдзі, змагаўся супраць агульнага прыгнятальніка – Аўстрыйскай імперыі. М. адначасова пачаў выдаваць у Парыжы штодзённую палітычную газету "Трыбуна народаў", якая неўзабаве была забароненая ўладамі за крытыку Луі Напалеона. У 1854 г., калі пачалася руска-турэцкая вайна, польскія эмігранты вырашылі стварыць ваеннае фарміраванне ў Турцыі, каб ваяваць пад кіраўніцтвам ангельцаў і французаў супраць Расійскай імперыі. Па рэкамендацыі ініцыятара гэтай акцыі князя Чартарыйскага Міцкевіча накіравалі ў Стамбул пасланцам ад французскага міністэрства асветы, якое цікавiлі справы навуковых і культурных установаў у славянскіх краінах пад уладай Турцыі. Там Міцкевіч дапамагаў польскім патрыётам Чайкоўскаму (Садык Паша) і генералу У. Замойскаму, але патрабаваў, каб Польскі легіён дзейнiчаў самастойна, а не пад кiраўніцтвам іншаземцаў. Гэта збянтэжыла польскую эміграцыю, а яшчэ больш збянтэжыла тое, што Міцкевіч адначасова з Польскім легіёнам пачаў ствараць Габрэйскі легіён. У разгар гэтай справы Міцкевіч нечакана памёр у Канстанцінопалі (паводле афіцыйнай версіі, ад халеры). Але існавала меркаванне, што ён быў атручаны прыхільнікамі князя Чартарыйскага, якія лічылі, што такімi дзеяннямi Міцкевіч ганьбіць гонар Польшчы. Міцкевіч быў пахаваны на парыжскіх могілках у Манмарансі. У 1890 г. парэшткі Міцкевіч перавезеныя ў Польшчу і пахаваныя ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з Т. Касцюшкам.
    Падрыхтавала вучаніца 9 "В" класа Палякова Анастасія 


    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок