Навигация
  • Популярное
    Архив
    Июль 2019 (4)
    Июнь 2019 (24)
    Май 2019 (31)
    Апрель 2019 (73)
    Март 2019 (63)
    Февраль 2019 (51)
    Календарь
    «    Июль 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Перамога прывезена са сталіцы!
    Автор: Алеся |
    28-04-2018, 14:12 |
    Просмотров: 474 |
    Комментарии (0)
    Перамога прывезена са сталіцы!
    27 красавіка 2018 года ў тэатральнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі  адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская літаратура”, "Руская літаратура”.
    Наша вучаніца 9 "Б” класа Кузьмянкова Крысціна ўзнагароджана  дыплом другой ступені за паспяховы ўдзел у вочным этапе інтэграванай інтэрнэт-алімпіяды, які адбыўся 26 красавіка ў Нацыянальным інстытуце адукацыі. 
    Курыравала дзейнасць алімпіяды Гюльнара Мансураўна Юстынская, начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі, старшыня аргкамітэта. Інфармацыйная падтрымка прадстаўлена прэс-службай Міністэрства адукацыі РБ, выдавецкім домам "Звязда”, рэдакцыяй выдавецтва "Настаўніцкая газета”. Асвятленне працэсу алімпіяды, вынікі, віртуальны альбом будуць размешчаны на іх парталах, а таксама на партале Нацыянальнага інстытута адукацыі. 
    У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 1-2 курсаў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі з розных рэгіёнаў рэспублікі.  Да ўзнагароды зроблены працяглы шлях: два паспяховыя завочныя этапы з 19 лютага 2018 года! Арганізацыйным камітэтам на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні турніраў, алімпіяд, конкурсаў   http://olimp.adu.by прынята звыш 3500 заявак на ўдзел у інтэрнэт-алімпіядзе. У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення Рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская літаратура”, "Руская літаратура” пераможцамі II тура стала толькі 24 удзельнікі. Сярод іх і наша вучаніца! Выпрабаванне для Крысціны складанае, бо вучыцца яна толькі ў дзявятым класе, а заданні аднолькавыя для ўсіх удзельнікаў і выходзяць далёка за межы школьнай праграмы 9-11 класаў. Няпроста знайсці ідэю для творчага тэматычнага праекта, падрыхтаваць яго і прэзентаваць перад строгім журы. А сярод членаў журы першыя прадстаўнікі адукацыі нашай краіны: Сідарэнка Раіса Станіславаўна, намеснік міністра адукацыі РБ, кандыдат педагагічных навук; Гінчук Валянціна Васільеўна, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі; Воцінава Святлана Дзмітрыеўна, галоўны рэдактар часопіса "Маладосць”; Кацярына Вячаславаўна Захарэвіч, галоўны рэдактар часопіса "Бярозка”, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і настаўнікі-метадысты Мінскіх гімназій. 
    Дзякуючы пастаяннай сумленнай працы, неўтаймаванаму інтарэсу да мовы і літаратуры, Крысціна мае поспех у алімпіяднаму руху і даследчай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры. Усім нам вядома, што Крысціна вучыцца на выдатна, на сцэне выступае цудоўна, удзельнічае ў розных гарадскіх мерапрыемствах!.. Мы віншуем Крысціну з чарговай перамогай і жадаем здароўя моцнага, інтарэсу, удач, якія, мы ўпэўнены, прывядуць   да чарговых поспехаў у вучэбнай і творчай дзейнасці!
                                      Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Храбрая Н. М
     
     
     

     

    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок