Навигация
Опрос
Где вы побывали этим летом [?]

В оздоровительном (спортивном) лагере
В туристическом походе по Беларуси
На море
В экскурсионном туре (за границей)
Все лето был(а) в Могилеве
Популярное
Архив
Ноябрь 2018 (20)
Октябрь 2018 (70)
Сентябрь 2018 (42)
Август 2018 (28)
Июль 2018 (15)
Июнь 2018 (41)
Календарь
«    Ноябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
“Абнімаюць рукі Беларусь…”: творчы партрэт Дануты Бічэль
Автор: Алеся |
23-01-2018, 14:39 |
Просмотров: 299 |
Комментарии (0)

 

"Абнімаюць рукі Беларусь…”: 

творчы партрэт Дануты Бічэль

Бязродная песня паэтава,

што птах са сляпымі вачыма.

Данута Бічэль-Загнетава –

якая паэтка айчынная!

Анатоль Сыс

Ад роднай беларускай зямлі, ад яе бяздонных крыніцаў і рэкаў, ад спеўнага пошуму лясоў і шчырай народнай песні бярэ свае вытокі паэзія Дануты Бічэль. Улюбёнасць у гэтую зямлю, чуйная ўвага і пашана да роднага слова, крэўная знітаванасць з "людствам працы” нарадзіла ў душы будучай паэткі неадольнае жаданне "сказаць свету пра тых, каго іншыя не ведаюць, аб тым, аб чым іншыя за мяне не скажуць. У імя паветра, прапахлага жывіцай. Гаючага. Свежага”. Так хораша, прачула вызначыла яна сама калісьці свой прыход у свет паэзіі.

Жыццёвы шлях Дануты Бічэль пачаўся ў нялёгкія перадваенныя гады на хутары са шматзначнай, прыгожай назвай Загасцінец, што ў Лідскім раёне, у якой чуваць не толькі прыкмета яго геаграфічнага размяшчэння, але іншае, добрае, чалавечае, – гасціннасць, цеплыня, сардэчнасць. А зусім побач – вёска Біскупцы. Менавіта ў гэтым кутку Гарадзеншчыны – выток нялёгкага, як, бадай, у кожнага чалавека, і выключнага, як у кожнага сапраўднага паэта, зямнога лёсу Дануты Бічэль. Тут, як сцвярджае яе лірычная гераіня, – пачатак пачаткаў: "Чым валодаю, тут пачалося – процьма шчаснасці, бездань тугі”. Тут у душы яшчэ зусім юнай дзяўчыны нарадзілася першае паэтычнае слова, якое сталася, па словах Алега Антонавіча Лойкі, "вельмі яркім дэбютам”, бо гэта было сапраўднае слова, сказанае ад шчырага сэрца, асвечанае непаўторным талентам:

Пад казачным дубам

над Нёманам сінім

хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.

І рэхам той шэпт адгукаўся між гаю:

–Кахаю, кахаю…

Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,

маё, беларускае, роднае, кроўнае,

такое раптоўнае,

такое чароўнае,

такое ласкавае, цёплае, чыстае,

як сонца, агністае,

як Нёман, празрыстае,

як казка, быліна, як песня, жаданае,

дагэтуль зусім у жыцці неспазнанае,

вясновае слова ад шчырага сэрца…

Верш так і называўся "Роднае слова”, надрукаваны ён быў упершыню ў газеце "Літаратура і мастацтва” 12 лютага 1958 года. У заключных радках твора гучыць прызнанне ў самым высокім пачуцці – любові да Радзімы: "Кахаю, люблю… Беларускаму краю бясконца я слова "люблю” паўтараю”.


 


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




    Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
    Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
    Новые игры скачать бесплатно торрентом
    Современная девушка поможет в вашей деятельности.
    Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
    скачать игры для консолей
    купить не дорого спортивное питание с доставкой.
    Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
    Народные методы лечения травами и другими средствами.
    скачать новые игры для псп.
    скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.
    Вход
    Каталог ссылок
    Яндекс.Погода