Дэкада гісторыі, беларускай мовы і літаратуры
З 13 па 22 лютага 2021 года ў нашай школе прайшла Дэкада гісторыі, беларускай мовы і літаратуры.
Пры
падрыхтоўцы мерапрыемстваў настаўнікі ставілі перад сабой наступныя мэты:
далучаць вучняў да творчай дзейнасці, павышаць іх пазнавальную актыўнасць, цікавасць
да навуковых ведаў і навуковай дзейнасці, удасканальваць уласнае прафесійнае
майстэрства праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне пазакласных
мерапрыемстваў, выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія
маральныя якасці вучняў, а таксама далучаць школьнікаў да багацця роднага слова.
У прадметнай дэкадзе прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў.
Для вучняў 5-х класаў настаўніцамі Наталляй
Мікалаеўнай Храбрай і Людмілай Валер’еўнай Селіфонтавай была праведзена гульня
"Таямніцы беларускіх слоў”, падчас якой вучні перакладалі словы
з рускай мовы на беларускую і наадварот, тлумачылі лексічнае значэнне слоў
розных тэматычных груп, сэнс прыказак, фразеалагізмаў. Мерапрыемства спрыяла
развіццю кемлівасці, увагі, лагічнага мыслення, моўнай кампетэнтнасці
школьнікаў. Мікіта Дзмітрыевіч Шулепаў у 5 "Б” класе правёў ралявую віктарыну
"Міфы і легенды з усяго свету”. Вучні не проста адказвалі на пытанні, а
прымерылі на сябе ролі старажытнагрэчаскага філосафа, варвара, афінскага цара,
якія і прапанавалі розныя выпрабаванні ўдзельнікам. Праявіўшы спрыт, веды і
кемлівасць, пяцікласнікі змаглі выканаць заданні і знайшлі аднаго з самых
вядомых старажытнагрэчаскіх пісьменнікаў – Гамера. Удзельнікі атрымалі шмат
станоўчых эмоцый і стымулявалі сваю цікавасць да вывучэння гісторыі.
Для вучняў 6 "А” і 6 "В” Галіна Якаўлеўна Князева
правяла конкурс эрудытаў беларускай мовы "Слова роднае – вечнасці след”, а
для 6 "Б” і 6 "Г” Людміла Паўлаўна Кавалькова арганізавала "Падарожжа ў далёкую
гісторыю”. Таксама для шасцікласнікаў Таццяна Леанідаўна Раманава наладзіла
гістарычную гульню "Усе мы славяне”, у час якой школьнікі паказалі веды па тэме
"Славяне ў Сярэднявеччы", пашырылі свой кругагляд, даведаўшыся пра новыя
гістарычныя факты. У музеі імя М. Ф. Каралёва ў 6 «А» класе прайшла
інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню
юнага героя-антыфашыста, мэтайй якой было фарміраванне грамадзянскай
самасвядомасці падлеткаў, выхаванне патрыятызму і паважлівага стаўлення да
гістарычнай спадчыны нашай Радзімы.
Вучні 7 "А” і 7 "В” класаў маглі праверыць свой
узровень валодання беларускай мовай падчаслітаратурнага лато "Смак мовы”. Удзельнікам былі
прапанаваны конкурсы "Беларускія стравы”, "Сваякі”, "Чужы сярод сваіх”, "З
народнай мудрасці”. Для вучняў 7 "Б” класа было праведзена мерапрыемства
"Любіце, ведайце і шануйце родную мову!”. А яшчэ
сямікласнікаў чакаў захапляльны гістарычны
квест-гульня "Скарбы музы Кліа”, які падрыхтаваў Мікіта Дзмітрыевіч
Шулепаў.
Васьмікласнікі пад кіраўніцтвам Таццяны Леанідаўны
Раманавай стваралі экскурсійныя маршруты, у рамках абласнога праекта"#МАЯ_ЗЯМЛЯ_ПРЫДНЯПРОЎЕ" правялі дыспут, прысвечаны Дню воінаў-інтэрнацыяналістаў
"Пакуль мы помнім – мы жывём”. Непадробную цікавасць васьмікласнікаў выклікалі
конкурсы "Меню рэстарана”, "Нацыянальная кухня беларусаў”, "Расліны для
карыснай гарбаты” падчас правядзення пазакласнага мерапрыемства "Смак мовы”.
Удзельнікі праявілі дапытлівасць да слоў і іх значэнняў. А такая зацікаўленасць
узнікла менавіта таму, што вучні з захапленнем рыхтавалі работу "Лекавыя дары прыроды” на конкурс
"Здароўе і экалогія”. Мерапрыемства навяло васьмікласнікаў на думку, што
этыкетку на слоік для збору чаю не толькі можна, але і трэба перакласці на
родную мову, бо лекавыя расліны растуць на нашай зямлі, няхай і назвы іх будуць
нашымі – святаяннік, чабор, мацер-душка, суніцы, званочак… Зварот да слоўнікаў,
інтэрнэт-даведак дапамаглі дзецям справіцца з заданнем.
Галіна
Якаўлешна Князева і вучні 9-х класаў наладзілі мерапрыемства "Гасціннасць
нашых продкаў”, падчас якога пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення і змянення
беларускай нацыянальнай кухні, апісаннямі звычаяў і традыцый, а таксама прадставілі
творы беларускіх аўтараў, якія ўслаўлялі стравы беларускай кухні і гасціннасць
беларускага народа.
У
школьным музеі для дзевяцікласнікаў быў наладжаны прагляд дакументальнага
фільма "Людзі з чорнымі душамі”. Асноўная ідэяфільма – раскрыццё
злачыннай дзейнасці калабарацыяністаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Хроніка
паказвае акупацыйны перыяд нашай краіны. У час
абмеркаванняфільмавучні былі асабліва ўражаны фактамі – успамінамі
непасрэдных сведкаў і ўдзельнікаў трагічных падзей военнага
часу.Фільмне пакінуў абыякавымі вучняў да таго, як акупанты
адносіліся да дзяцей з дзіцячых дамоў, выкарыстоўвалі іх у якасці донараў. Усе
разам прыйшлі да высновы, што неабходна берагчы мір і спакой.
Наша школа цесна супрацоўнічае з
бібліятэкай імя М. Ю. Лермантава. Бібліятэкары часта прапануюць свае паслугі
пры правядзенні класных, інфармацыйных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў. 19
лютага для вучняў 10-ых класаў былі праведзены сумесная заняткі – відэахвілінка
"Скарына – беларускі супер-герой”. Старшакласнікі ўспомнілі біяграфічныя
звесткі пра Скарыну, пра шматграннасць яго дзейнасці. Вучні паглядзелі
дакументальныя фільмы пра славутага беларуса, пабачылі Залу сарака ў Падуанскiм
унiверсiтэце, дзе знаходзiцца фрэска з выявай нашага Францыска, iнтэр’еры
Кракаўскага ўнiверсiтэта, "прайшліся" па вулiцах старога Полацка,
Прагі, Капенгагена. Усё, што пачулі і ўбачылі на мерапрыемстве, пацвердзіла
дзесяцікласнікам веліч асобы Францыска Скарыны і даказала: "Несумненна, Скарына
– беларускі супер-герой”.
З мэтай
знаемства з асаблівасцямі беларускіх каляндарна-абрадавых святаў, выхавання
цікавасці да спадчыны свайго народа вучні 11"А” класа падрыхтавалі вусны
часопіс "Святы народнага календара”.Гартаючы старонкі часопіса, вучні
расказалі пра Каляды, Масленіцу, Грамніцы, Вялікдзень, Троіцу, Купалле, Багач,
Дзяды, пазнаеміліся з традыцыямі і звычаямі святкавання, прадэманстравалі свае
творчыя работы.
Падчас каманднага
музычнага квізу "Мелодыі гісторыі” М.Дз.Шулепаў прапанаваў адзінаццацікласнікам
здагадацца пра розныя гістарычныя месцы, падзеі і асоб з дапамогай сваіх
музычных густаў. Удзельнікі не толькі замацавалі веды па гісторыі, але і
ўзбагацілі свае плей-лісты новымі музычнымі кампазіцыямі.
Асноўныя
этапы станаўлення беларускай мовы, жыццё і дзейнасць славутых беларускіх паэтаў
і пісьменнікаў успомнілі вучні 11 "А” і 11 "Б” на гадзіне беларускай культуры
"Па-беларуску кажуць так”. Старшакласнікі дакрануліся да крыніц роднай
мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, абмеркавалі
сучаснае становішча роднай мовы.
На працягу Дэкады праходзіла акцыя "Размаўляй са
мной па-беларуску”, арганізаваная Галінай Якаўлеўнай Князевай. Падчас Дэкады
прайшлі Рэспубліканскі конкурс "Буслік”, школьныя этапы алімпіяды для вучняў 5-9 класаў
па вучэбных прадметах "Беларуская мова” і "Беларуская літаратура”, "Гісторыя”,
"Грамадазнаўства”, школьнае рэпетыцыйнае тэсціраванне для вучняў 10-11 класаў.
У школьнай бібліятэцы арганізавана
выстава, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Дэкада гісторыі, беларускай мовы і літаратуры
закончылася. Мы перакананы, што такія мерапрыемствы заўсёды будуць цікавыя
вучням, іх бацькам і настаўнікам не толькі таму, што яны нясуць вялікі
выхаваўчы патэнцыял, павучальныя, змястоўныя, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць
любоў да роднай мовы і літаратуры, да гісторыі ўвогуле і роднага краю ў
прыватнасці.
Кіраўнік МА Селіфонтава Л.В.