Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую
нядзелю верасня
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага
друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне
гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Гісторыя свята
Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў
старажытным горадзе Полацку.
Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя
культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе,
Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы,
Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Полацк.
У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў
горад Шчучын (Гродзенская вобласць), які перадаў ганаровую эстафету гораду
Рагачову (Гомельская вобласць).