Адзін звычайны шосты дзень з жыцця школы

Школа плённа працуе і ў суботу. Калі прайсці па школьных кабінетах, то будзеш упэўнены, што гэта не проста дзень, а плённы дзень.
Настаўнікі школы праводзяць факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах, а таксама па суботах праводзяцца заняткі музычнай накіраванасці.
Веліканава А.М. рыхтавала вучняў 11 класаў да ЦТ па хіміі.
Індывідуальныя заняткі праводзілі настаўнікі англійскай мовы Амбражэвіч Н.А., Дарашэнка А.М. і Баркоўская Я.А.
Заняткі па падрыхтоўцы да экзаменаў праводзіла настаўніца матэматыкі Марозава Н.Б., а стымулюючыя заняткі па матэматыцы - Тарандзюк І.В.
У цэнтрах па падрыхтоўцы да алімпіяд па рускай мове і матэматыцы ладзілі сваю работу настаўнікі Барысенка Л.А. і Усціна І.В. разам з вучнямі 4-8 класаў.