Беларускія вячоркі

Справаздачны канцэрт метадычнага аб’яднання настаўнікаў аркестровага і народнага аддзялення праходзіў у выглядзе старажытнага народнага звычая "Вячорак”. Рака нараджаецца з ручаёў, дрэва расце з каранёў, чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці Радзіме, з ведання яе гісторыі, культуры.
Вячоркі былі адметнай з’явай грамадскага побыту сяланскай моладзі і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання. Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы,а ўсё ж заставалася ў народа любоў да песень, танцаў, жартаў, гульняў. Мерапрыемства было запланавана, як падарожжа ў мінулае: прысутныя ўспаміналі, як працавалі нашы продкі, якія прылады для працы выкарыстоўвалі, як апраналіся. Канцэртныя нумары перамежваліся з жартамі, гульнямі, загадкамі, рознымі заданнямі для бацькоў і навучэнцаў, якія прысутнічалі ў зале, а самых актыўных ўдзельнікаў напрыканцы "Вячорак” чакалі салодкія пачастункі.
Адным з прыемных момантаў вечарыны было ўзнагароджванне пераможцаў школьнага конкурса на лепшае выкананне канцэртнага твору. Госці і ўздельнікі "Вячорак” правялі цікавую гадзіну, дадому ўсе пайшлі з добрым настроем.
Нам трэба жыць ў згодзе і радасці, вучыцца ў нашых продкаў мудрасці, помніць іх запаветы, бо без памяці няма гісторыі .
Настаўніца па класу скрыпкі Баброўская І. С.