Навигация
  • Популярное
    Архив
    Май 2019 (22)
    Апрель 2019 (73)
    Март 2019 (63)
    Февраль 2019 (51)
    Январь 2019 (55)
    Декабрь 2018 (79)
    Календарь
    «    Май 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    Педагагічная нарада
    Автор: Ирина |
    16-01-2013, 11:07 |
    Просмотров: 1037 |
    Комментарии (0)

    Педагагічная нарада

        Важная падзея адбылася у рабоце педагагічнага калектыву нашай школы. Гэта педагагічная нарада "Дзейнасць педагагічных работнікаў па нацыянальна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў”. Важнасць нарады абумоўлена некалькімі прычынамі. Па-першае, гэта надзённасць тэмы, бо канчатковая мэта грамадзянска-патрыятычнага выхавання – фарміраванне асобы грамадзяніна, патрыёта, працаўніка, сем’яніна. Па-другое, папулярызацыя беларускай мовы. Яшчэ пры падрыхтоўцы, на пасяджэнні творчай групы было вырашана: выступленні павінны быць толькі на беларускай мове. Па-трэцяе, у нашай школе працуюць педагогі з вялікім прафесійным багажом, існуюць багатыя традыцыі ў выхаванні патрыятызму, грамадзянскасці, нацыянальнай годнасці і свядомасці.

        Пачалася нарада выступленнем намесніка дырэктара па ВР Людмілы Паўлаўны Кавальковай (дарэчы, настаўніцы беларускай мовы). Яна акрэсліла асноўныя накірункі работы па нацыянальна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

         Далей канструктыўную размову павяла выкладчык вакальна-харавых дысцыплін Аляксандра Валер’еўна Рогалева. Яна падзялілася вопытам выхавання нацыянальнай свядомасці навучэнцаў сродкамі музычнай культуры, фальклору. Трэба адзначыць, што А.В.Рогалева напярэдадні педагагічнай нарады вярнулася з Прыбалтыкі і парадавала калектыў школы ўзнагародамі нашых юных музык на міжнародным конкурсе "Сіняя птушка”.   

        Пра разнастайныя формы арганізацыі дзейнасці класных кіраўнікоў па нацыянальна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў расказала Вольга Аляксандраўна Жураўская. У сваім выступленні яна падзялілася практычным вопытам правядзення класных гадзін, арганізацыі экскурсій з навучэнцамі і іх бацькамі, расказала пра наведванне музеяў, тэатраў, бібліятэк.   

        У панараме абмену вопытам таксама былі агучаны пытанні нацыянальна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў на занятках і ў пазакласнай рабоце па геаграфіі, гісторыі і грамадазнаўстве, беларускай мове і літаратуры, у пачатковых класах. Кожнаму з выступоўцаў: Н.М.Віскоўскай, А.М.Жукавай, Н.М.Кураковай, В.А.Пруднікавай, Л.В.Селіфонтавай, было шмат чаго сказаць, бо ў педагогаў назапашаны багаты вопыт па далучэнні навучэнцаў да каштоўнасцей беларускай культуры, традыцый. Настаўнікі нашай школы, з’яўляючыся ў грамадстве носьбітамі культуры, добра асэнсоўваюць важнасць нацыянальнай духоўнай культуры, фальклору, літаратуры, рэлігіі, філасофіі, мастацтва. Таму было прыемна, што, калі Людміла Паўлаўна Кавалькова прапанавала заспяваць папулярныя беларускія песні, усе педагогі горача падтрымалі.  

        Нарада нікога з педагогаў не пакінула абыякавым. Практычная каштоўнасць нарады ў тым, што скіравана яна на вырашэнне праблем, звязаных з недастатковым узроўнем сацыяльна-грамадскай актыўнасці, няўстойлівай грамадзянскай пазіцыяй падрастаючага пакалення. Задача кожнага педагога ¬– развіцце нацыянальнай годнасці і грамадзянскай самасвядомасці навучэнцаў, і павінна яна ажыццяўляцца ў арганічным адзінстве навучальнага і выхаваўчага працэсаў. 


    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок