Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Ноябрь 2019 (40)
    Октябрь 2019 (94)
    Сентябрь 2019 (54)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Календарь
    «    Ноябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
    Cа святам Пасхі!
    Автор: Alena17 |
    15-04-2017, 10:32 |
    Просмотров: 453 |
    Комментарии (0)

    Cа святам Пасхі!

    Свята Пасхi з’яўляецца найвышэйшым, выключна радасныму шэрагу ўсiх хрысцiянскiх свят. Гэта "Свята святаў i Урачыстасць урачыстасцяў” з нагоды светлага Уваскрасення Госпада Iiсуса Хрыста пасля пакутнiцкай смерцi на Крыжы за грахi нашы i дзеля нашага ўратавання. Прачыстае Цела Госпада было знята з крыжа і пакладзена ў магільную пячору, уваход у якую зачынілі вялізным каменем. Пасля суботы, уночы, здарылася раптам вялiкае землетрасенне. З нябёсаў сышоў Ангел Гасподнi i адкінуў камень, прывалены да дзвярэй Гроба. Варта ў страху разбеглася…На досвiтку да Гроба прыйшлi жанчыны-мiраносiцы, каб памазаць Цела Гасподняе духмяным мірам, i Ангел абвясцiў iм пра Уваскрасенне. У дзень гэты Iiсус Хрыстос явiўся Марыi Магдалiне i апосталам, узрадаваў Сваю Прасвятую Мацi, паведамiў Ёй пра Сваё Уваскрасенне. Уваскрасенне Хрыстова называецца Пасхаю па назве старазапаветнага свята, усталяванага ў памяць выбаўлення яўрэяў з егiпецкага рабства. Яўрэйскае слова "pesach” азначае "праходзiць мiма”. Найменне "Пасха” ў Царкве Хрысцiянскай набыло асаблiвы сэнс i стала азначаць пераход ад смерцi да Жыцця, ад зямлi да Неба, подзвiг выратавання, узнаўлення чалавека. Здзейснiлася перамога над грахом i яго вынiкам — смерцю. Таму i радуецца так душа хрысцiянiна ў дзень Святой Пасхi. Гэта трыумф хрысціянскай веры, дабрадзейнасці, надзеі.

    Са старажытных апостальскiх часоў Царква правiць Пасхальнае набажэнства ўночы, услаўляючы перамогу Госпада нашага Iiсуса Хрыста над усiмi ворагамi чалавечага збаўлення, просячы даравання нам жыцця вечнага. Пасхальнае вiтанне нагадвае нам той стан апосталаў, у якiм яны, калi раптам разнеслася вестка аб Хрыстовым Уваскрасеннi, з радасцю ўсклiкалi: "Хрыстос Уваскрэс!” i адказвалi адзiн аднаму: "Сапраўды Уваскрэс!”. Перад святам заканчваецца Вялiкi сямiтыднёвы пост, якi адрознiваецца асаблiвай строгасцю i шчырымi малiтвамi. Рыхтуючы сябе духоўна да сустрэчы Вялiкадня (так у народзе называецца свята Пасхi), на перадвелiкодным Страсным тыднi прыбiраюць хату i двор, гатуюць розныя стравы, у тым лiку чырвоныя яйкi да святочнага стала.

    У Святым Паданнi апавядаецца, што аднаго разу Марыя Магдалiна, прапаведуючы веру ў Хрыста, прыйшла да iмператара Рыма i падаравала яму яечка са словамi: "Хрыстос Уваскрэс!” У сапраўднасцi слоў святой Магдалiны ўладар iмперыi пераканаўся вiдавочна: звычайнае яечка ў ягоных руках раптам пачало ружавець i ўрэшце стала ярка-чырвоным.

    З тых даўнiх часоў мы падчас найвялiкшага свята Вялiкадня даруем адзiн аднаму фарбаваныя яйкi як сiмвал несмяротнасцi жыцця i крыжовых пакут Iiсуса Хрыста дзеля нашага ўратавання i кажам пранiкнёныя словы: "Хрыстос Уваскрэс!”

    Хрысціянскі свет адзначае Пасху з часоў вызначальнай падзеі Уваскрасення Іісуса Хрыста. Святкаванне яе адбывалася ўжо апостальскай (заснаванай вучнямі Збавіцеля) Царквой. У ІІ стагоддзі існавалі два святы, дзве Пасхі: адна — у знак смерці Збавіцеля, другая — у гонар Уваскрасення Хрыстовага, яго Узнясення (саракавы дзень пасля Уваскрасення), сашэсця Святога Духа на апосталаў (Пяцідзесятніца — пяцідзесяты дзень пасля Уваскрасення). Прытым першая Пасха праводзілася ў журбе і строгім посце.

    Свята Пасхi доўжыцца сем дзён (Светлы тыдзень), на працягу гэтага часу адмяняецца пост у сераду i пятнiцу. Богаслужэнне мае надзвычай радасны і ўзнёслы тон! Да асаблiвых пасхальных абрадаў адносiцца асвячэнне артаса (грэч. — хлеб) у канцы святочнай Лiтургii. Гэта прасфара вялiкага памеру з выяваю Крыжа цi Уваскрасення Хрыстовага. Гiстарычнае паходжанне артаса наступнае. Апосталы звычайна трапезнiчалi разам з Госпадам, а пасля ўзнясення Яго на неба адкладалi частку хлеба для свайго Вучыцеля, выказваючы тым самым сваю веру ў нязменную прысутнасць сярод iх Iiсуса Хрыста. Артас нагадвае нам, што Гасподзь наш Крыжовай смерцю i Уваскрасеннем стаў для нас Сапраўдным Хлебам Жыцця. У суботу Светлага тыдня пасля адпаведнай малiтвы артас раздрабляецца i раздаецца вернiкам як святыня. Спажываюць яго разам з хрышчэнскай вадою людзi, якiя з той цi iншай прычыны пазбаўлены магчымасцi прычашчацца, але гэта не замена Прычашчэння.

    Пасля Лiтургii асвячаюцца прынесеныя вернiкамi "пасхi” — яйкi i печыва. Па традыцыi пасхальная трапеза пачынаецца са спявання трапара "Хрыстос Уваскрэс” i каштавання асвячоных яек i "пасхi”.


    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок