Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Ноябрь 2019 (28)
    Октябрь 2019 (92)
    Сентябрь 2019 (53)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Календарь
    «    Ноябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
    Паклон ад нас прыміце, Песняры: да 135-годдзя з дня нараджэння
    Автор: Alena17 |
    20-03-2017, 15:46 |
    Просмотров: 606 |
    Комментарии (0)

    Паклон ад нас прыміце, Песняры: да 135-годдзя з дня нараджэння

    Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа - гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас.

    Віктар Шніп


    Янка КУПАЛА(Іван Дамінікавіч ЛУЦЭВІЧ)

    Жыццяпіс Янка Луцэвіч нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага павета. У 1898 скончыў Беларуцкую народную вучэльню. Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, потым хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладэчаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905-1908), супрацоўнік "Нашай нівы" і адначасова бібліятэкар бібліятэкі "Веды" Б.Л.Даніловіча (Вільня, 1908-1909).

    У 1909-1913 вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 зноў у Вільні, супрацоўнік "Беларускага выдавецкага таварыства", рэдактар "Нашай нівы" (1914-1915). У верасні 1915 выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. У студзені 1916 прызваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Мінску, Полацку, Смаленску. У 1919 пераехаў у Мінск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Янка Купала ўдзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. Неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям. У 1921 на паэта быў накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапісы. У 1930 былі раскулачаны маці і сястра паэта. Янка Купала выклікалі на допыты ў ДПУ; яму інкрымінавалася лідэрства ў "Саюзе вызвалення Беларусі". 20.11.1930 пасля гутарак у ДПУ Янка Купала зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны. У снежні 1930 быў вымушаны апублікаваць у "Звяздзе" пакаянны ліст, у якім прызнаваўся ў памылках і шкодных поглядах. У 1937 над паэтам чарговы раз навісла пагроза арышту - яго імя апынулася ў спісе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдалося пазбегнуць.

    У гады Вялікай Айчыннай вайны Янка Купала жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Трагічна загінуў у Маскве (гасцініца "Масква") пры нявысветленых абставінах - упаў у лесвічны пралёт з 10 паверха. Існуе тры версіі - няшчасны выпадак, самагубства, забойства. Быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. У ліпені 1962 урна з прахам Янкі Купалы перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках.

    Першыя творы Купалы — некалькі польскамоўных сентыментальных вершаў, надрукаваныя ў 1903—1904 у часопісе «Ziarno» пад псеўданімам К-а. Першы верш на беларускай мове — "Мая доля" датуецца 15.7.1904. Беларускамоўны дэбют у друку — публікацыя 15.5.1905 у газеце "Северо-Западный край" верша "Мужык". Раннім вершам Я. Купалы уласціва падабенства да фальклору і беларускай паэзіі 19 ст. У 1908 пецярбургскае выдавецтва "Загляне сонца і ў наша ваконца" выпусціла першы зборнік паэта "Жалейка", у 1913 - зборнік "Шляхам жыцця". Зборнік вершаў "Гусляр" (1910) выдадзены ў Пецярбургу А.Грыневічам. У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі "Спадчына" (1922), "Безназоўнае" (1925), "Апавяданні вершам" (у 2 кнігах, 1926). Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы "Хлопчык і лётчык", "Алеся" і інш. Аўтар драматычных паэм "Адвечная песня" (Пецярбург, 1910, пастаўлена ў 1921) і "Сон на кургане" (Пецярбург, 1912, пастаўлена ў 1928), драматычнай паэмы "На папасе" (1913, ставілася самадзейнасцю), драмы "Раскіданае гняздо". Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік "Ад сэрца".

    Якуб Колас(Канстанцін Міцкевіч) нарадзіўся у 1882 г. у вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне. У 1902 г. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на Палессі і на Міншчыне (1902-1906). У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у Пінскім прыходскім вучылішчы. З верасня 1915 г. мабілізаваны ў армію. Пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (1916) быў апраўлены на Румынскі фронт. Прыехаўшы ў 1917 г. у г. Абаянь (Курская вобласць), працаваў настаўнікам, школьным інструктарам. У 1921 г. вярнуўся на радзіму, жыў і працаваў у Мінску. Быў выкладчыкам Беларускага педтэхнікума і БДУ, членам навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамсветы БССР, з 1922 г. членам Інбелкульта (Інстытута беларускай культуры). У 1926 г. прысвоена званне народнага паэта Беларусі. У 1929 г. быў абраны віцэ-прэзідэнтам БАН (Беларуск ай Акадэміі навук).

    У гады Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас жыў у Клязьме (пад Масквой), потым у Ташкенце. На вызваленую радзіму вярнуўся без жонкі, вернай спадарожніцы жыцця Марыі Дзмітрыеўны. На фронце прапаў без вестак сын Юрка.

    Самыя раннія вершы, напісаныя на рускай мове, пазначаны 1898 г. Першым апублікаваным вершам быў "Наш родны край".

    У 1910 г. выйшаў зборнік паэзіі "Песні жальбы", у 1912 і 1914 гг. - зборнік прозы "Апавяданні". У 1921 г. была напісана кніга "Казкі жыцця", у 1922 г. - збонік вершаў "Водгулле", у 1923 - паэма "Новая зямля", у 1925 г. - паэма "Сымон-музыка", у 1926 г. - аповесць "На прасторах жыцця" і г.д. У 1954 г. закончана трылогія "На ростанях".

    Якуб Колас выступаў як паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, публіцыст, крытык, перакладчык.

    Памёр Якуб Колас у 1956 г. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

     


    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок