Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Ноябрь 2019 (28)
    Октябрь 2019 (92)
    Сентябрь 2019 (53)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Календарь
    «    Ноябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
    Цікавыя факты пра беларускую мову
    Автор: Мария |
    14-02-2017, 20:05 |
    Просмотров: 1918 |
    Комментарии (0)
    Цікавыя факты пра беларускую мову
      1. Беларуская мова адносіцца да групы ўсходнеславянскіх моў разам з рускай і ўкраінскай. Пераважна распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў памежных рэгіёнах Літвы, Польшчы (мае статус рэгіянальнай), Расіі ды Украіны. Па-беларуску размаўляюць між сабой эмігранты ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі ды іншых краінах.
      2. Наша мова мае тры алфавіты. Кірылічны пачаў ужывацца ў час існавання старабеларускай мовы — у 14 ст. У нашы дні гэта самы масавы варыянт алфавіту. Лацінка ў беларускай мове з‘явілася ў 16 ст. Ёй актыўна карысталіся беларускія літаратары 19 ст. Сярод іх — Францiшак Багушэвiч, аўтар прарочага звароту да суайчыннікаў "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!".
      У 2007-м беларускую лацінку ў тапаніміі зацвердзіў Міжнародны камітэт ААН. 
      3. У беларускай мове выкарыстоўваюцца два правапісы. Закладзены ў 1918-м мовазнаўцам і грамадска-палітычным дзеячам Браніславам Тарашкевічам правапіс на сёння называецца класічным, або "тарашкевіцай". Ад пачатку 90-х ім карысталіся адноўленая газета "Наша Ніва" ды іншыя выданні.
      У 1933-м, а таксама ў канцы 1950-х правапіс змянілі ў рамках русіфікацыйных рэформаў. Рэфармаваны правапіс мае нефармальную назву "наркамаўка". Пасля ўступлення ў сілу правапіснага закона 2008-га ён канчаткова замацаваў за сабой статус афіцыйнага правапісу.
      4. У выніку шматгадовага суіснавання беларускай і расійскай мовы з‘явілася так званая трасянка. Лічыцца, што гэтая моўная з‘ява стала наступствам камунікацыі пераважна беларускамоўнага вясковага насельніцтва з расійскамоўным горадам.
      5. Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з‘яўляецца помнік літары "Ў" у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет". Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.
      6. Згодна з дадзенымі агульнанацыянальных перапісаў колькасць тых, хто дома размаўляе па-беларуску, няўмольна змяншаецца. Калі ў 1999-м 73,7 % жыхароў Беларусі назвалі беларускую мову роднай, то ў 2009-м ужо 53,2 %. У 1999-м дома па-беларуску размаўлялі 36,7 % апытаных, 2009-м — 23,4 %.
      7. У 1989-м было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Фактычна яно выконвае функцыю паўнавартаснага дзяржаўнага інстытута. Адукацыя, юрыдычная абарона, кансультацыі ў пытаннях тэрміналогіі, выдавецкая дзейнасць ды многае іншае.
      8. 21 лютага, у Сусветны дзень роднай мовы беларусы традыцыйна пішуць агульнанацыянальную дыктоўку. Упершыню яна прайшла 23 сакавіка 2008 года. 
      9. Многія з вас бачылі сацыяльную рэкламу "Смак беларускай мовы" і "Родныя даты". Гэта ўсё праекты кампаніі "Белзнешрэклама",  якая тлумачыць сваю ініцыятыву так: "Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў".
      10. Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе у публічнай сферы. Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан, літоўскі — Эдмінас Багдонас ды іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.
      11. Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу "Лічбавая смерць моў". Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.
    Паборку матэрыялаў зрабіла Агеева Ксенія, 
    вучаніца 11 "А” класа
    Матэрыялы ўзяты з сайтаў: 

    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок