Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Ноябрь 2019 (28)
    Октябрь 2019 (92)
    Сентябрь 2019 (53)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Календарь
    «    Ноябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
    Люты
    Автор: Мария |
    2-02-2017, 15:02 |
    Просмотров: 485 |
    Комментарии (0)
    Люты
      Другі месяц года. "Пытаецца люты, ці добра ногі абуты", – гаварыла прыказка. І сапраўды, зіма ў гэту пару звычайна была ў самай сіле. У старажытнарымскім календары называўся februarius і быў апошнім, дванаццатым месяцам. У старабеларускай мове люты яшчэ меў найменне сьнежын. У старажытнарымскі каляндар фебруарыус быў уведзены царом Нумаю Пампіліем і называўся так таму, што прыпадаў на час правядзення народных абрадаў ачышчэння (фебруары), якія сімвалізавалі абуджэнне прыроды пасля зімы. Яны выконваліся і на свята Луперкаліяў (15 лютага), устаноўленае заснавальнікамі Рыма братамі Ромулам і Рэмам у гонар бога сялян Луперкуса, апекуна палёў, лясоў і пашаў, заступніка жывёлы ад ваўкоў. Святы прызначаліся і той ваўчыцы, што, згодна з легендаў, у дні Люперкаліяў карміла малаком Ромула і Рэма, калі дзяцей выкінула на бераг ракі Тыбр. 
    Па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор`я. Калі ў гэтым месяцы быў моцны мароз, зіма павінна працягвацца нядоўга. Як і студзень, люты меў свой адпаведнік у другім паўгоддзі: раз люты марозны і сухі, то жнівень гарачы. Па тым, наколькі высока нападае ў лютым снег, меркавалі пра вышыню травы ўлетку. Народны вопыт дазволіў вывесці калісьці і такое назіранне: які дзень першага лютага (паводле старога стылю), такімі выдадуцца і апошнія дні месяца.
      15/2. Грамніцы, альбо Стрэчанне. Першая назва свята, як мяркуюць, пайшла ад язычніцкага бога Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэння веснавых навальніц і дажджоў. Пасля гэтага дня павінны страціць сваю ўладу змрочныя боствы зімы: "На Грамніцы – паўзіміцы" або "Як прыйдуць Грамніцы – скідай рукавіцы". У засеках памяншаўся запас збожжа, і гэты святочны дзень таксама выступаў у гаспадарцы са сваёй меркаю: "Грамніца – хлебу палавіца". Другую назву – Стрэчанне, якая паходзіла ад царкоўнага "Сретенье", – народ тлумачыў як сустрэчу зімы з вясною:
    А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,
    Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
    Лета зіму піхнула, піхнула.
    І ножачку звіхнула, звіхнула.
    Зіма пайшла плачучы, плачучы,
    Лета пайшло скачучы, скачучы.
      Не дзіўна, што гэта пераломнае свята звязана з шэрагам метэаралагічных прыкмет. Найбольш пашыраная з іх выкарыстана ў паэтычнай мініяцюры: "Калі на Грамніцы певень з-пад страхі нап`ецца вадзіццы, то на Юр`е – вол пад`есць травіцы". Калі ж на Грамніцы здараўся вялікі мароз – снег павінен быў праляжаць нядоўга, а вясна і лета не абяцалі нічога добрага. Грамнічная мяцеліца прадказвала, што вясна затрымаецца даўжэй, чым звычайна, у выніку чаго вычарпаюцца запасы корму для жывёлы. Рэзкае пацяпленне надвор`я не давала селяніну разлічваць на прыбытак у полі і на агародзе: "Як на Грамніцы адліга – з ураджаю будзе хвіга". Пры адсутнасці адлігі можна было спадзявацца на пагоднае, сухое лета. На Беларусі гэта свята знамянальна такім абрадам, як асвячэнне свечак у царкве. Грамнічныя свечы (або проста "грамніцы") асабліва шанаваліся ў народзе. Іх запальвалі з вераю ў дапамогу ў час навальніцы, каб маланка не спаліла хату; давалі паміраючаму чалавеку, каб полымя асвятляла яму шлях на той свет, ачышчала душу ад грахоў. Жыло ў народзе перакананне, што грамнічных свечак баіцца "нячыстая сіла", таму і вешалі іх ля ўваходу ў хлеў ці на стайню, каб, маўляў, ведзьмы не адабралі ў кароў малако і не заездзілі да смерці коней.

    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок