Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Ноябрь 2019 (28)
    Октябрь 2019 (92)
    Сентябрь 2019 (53)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Календарь
    «    Ноябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
    Віншуем усіх са святам Нараджэння Хрыстова!
    Автор: Alena17 |
    24-12-2016, 09:10 |
    Просмотров: 603 |
    Комментарии (0)
    Віншуем усіх са святам Нараджэння Хрыстова!

           Нараджэнне Хрыстова (Каляды) – адно з асноўных хрысціянскіх святаў, якое штогод адзначаецца ў адзін і той жа дзень. Гэта рэлігійнае свята суправаджаецца ўласцівымі толькі яму традыцыямі і абрадамі. Калядам папярэднічае куцця – вячэрняя трапéза, якой заканчваецца перадкалядны пост. Яна пачыналася пасля з’яўлення першай зоркі на небе ў памяць Віфлеемскай зоркі, якая абвясціла пастухам пра нараджэнне Хрыста. Да гэтага часу ўсе члены сям’і святочна апраналіся і збіраліся разам; стол быў накрыты беласнежным абрусам, сервіраваны лепшым посудам, застаўлены традыцыйнымі стравамі, а таксама ўпрыгожаны галінкамі елкі, свечкамі, стужкамі. Пад абрусам было разаслана сена як сімвал таго сена, на якім у яслях ляжаў нованароджаны Хрыстос. Усе стравы былі поснымі, смажанымі і запраўленымі алеем, без мясной асновы, без малака і смятаны.
            Нягледзячы на тое, што гэта было выключна сямейнае свята, абавязкова запрашалі да стала адзінокіх знаёмых, суседзяў, выпадковых гасцей, нават жабракоў. Існавала павер’е, што ў гэты дзень у выглядзе старца можа з’явіцца сам Бог. Гэта быў адзін з нямногіх выпадкаў, калі дзеці садзіліся за стол разам з дарослымі. Гаспадар віншаваў са святам хатніх жывёл, выносіў пачастунак і бяздомным жывёлам (на ганак выстаўлялася міска з ежай). У куце пакоя ці ў яго цэнтры ўстанаўлівалі ўпрыгожаную елачку. Пасля вячэры сямейнікі дарылі адзін аднаму падарункі.
    Па дамах хадзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя ў традыцыйныя маскарадныя касцюмы мядзведзя, казы, смерці з касой, неслі калядную зорку наперадзе, спявалі калядкі.
           Моладзь пачынала варажыць: плавіўся воск і выліваўся на ваду; да парога пакоя перастаўляўся па чарзе абутак; з-пад абруса выцягвалася сена і інш. Гаданне павінна было прадказаць лёс на бліжэйшы год.
    У храмах адбывалася святочнае набажэнства. Заканчвалася калядная ноч, пачыналася асноўнае свята Каляд – свята міру, душэўнага спакою, адпачынку. У гэтыя дні хадзілі ў госці і запрашалі да сябе.

    Промень зоркі з неба ліўся ў цішыню начных далін.

    Нарадзіўся, нарадзіўся, нарадзіўся Божы Сын!

    Ён узяў сабе на плечы незвычайны, дзіўны лёс.
    У абліччы чалавечым Божы Сын – Ісус Хрыстос.

    Ён грахі людзей адкінуў у той самы цяжкі час,
    калі гінуў, калі гінуў на Галгофе дзеля нас.

    Але смерць над Ім не ўладна. Ён узнёсся, уваскрос.
    І спяваем мы суладна: - Наш Гасподзь – Ісус Хрыстос!

    Зорка з неба ярка свеціць, сее ззянне па зямлі,
    каб дарослыя і дзеці да Хрыста свой шлях знайшлі.

    Промень зоркі запаліўся самай радаснай з навін:
    - Нарадзіўся, нарадзіўся, нарадзіўся Божы Сын!

     

    Падрыхтавала кіраўнік МА настаўнікаў гісторыі,

    беларускай мовы і літаратуры Л.В. Селіфонтава


    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок