Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Ноябрь 2019 (28)
    Октябрь 2019 (92)
    Сентябрь 2019 (53)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Календарь
    «    Ноябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
    Жыццёвы i творчы шлях Максіма Багдановіча
    Автор: Мария |
    6-12-2016, 16:02 |
    Просмотров: 6048 |
    Комментарии (0)

    Жыццёвы i творчы шлях Максіма Багдановіча

    (1891—1917)

    Максiм Адамовiч Багдановiч нарадзiўся ў Мiнску 27 лiстапада 1891г. Бацькi паэта былi iнтэлегентнымi высакоадукаванымi людзьмi. Ранняе маленства прайшло у Гродне. Адам Ягоравiч паступiў на службу ў сялянскi банк (1892г). У Гродне хлопчык спазнаў вялiкае гора: смерць мацi (у 5-гадовым узросце). Пасля смерцi мацi сям‘я пераехала ў Нiжнi Ноўгарад. Ад жыцця ў горадзе засталiся цiкавыя i радасныя ўспамiны. Сустрэча Адама Багдановiча i Максiма Горкага не прайшлi бясследна для Максiма. З дзiцячых гадоў захаваў ён любоў да Горкага i яго творчасцi.

    Максiм Багдановiч жыў у сям‘i, дзе шмат увагi аддавалася выхаванню дзяцей. Бацька абуджаў у дзяцей цiкавасць да прыроды, знаемiў з жыццем народа, з помнiкамi культуры, прывiваў любоў да лiтаратуры. Першымi кнiгамi Максiма былi "Роднае слова” i "Дзiцячы свет".

    У 1902г. М. Б. паступiў у першы клас Нiжнегародскай мужчынскай гiмназii. Максiм быў удумлiвы, крыху замкнуты, сцiплы, не па гадах сур‘езны. Калi ен быў у 4 класе, у 1905 г., пачалася рэвалюцыя. Пачалiся хваляваннi сярод моладзi, у якiх прымаў удзел Багдановiч, за што набыў рэпутацыю "нядобрага гiмназiста". У школьныя гады Багдановiч шмат чытаў. Вельмi любiу паэзiю, музыку, народныя песнi. З дзяцiнства расла цiкавасць да гiсторыi беларускага народа, яго культуры. Ен самастойна вывучае беларускую мову, чытае кнiгi па iсторыi Беларусi, пачынае пiсаць па-беларуску.

    Вершы стаў пiсаць у 10 гадоў, але толькi у 1907 г. на старонках "Нашай нiвы" з‘явiўся яго першы твор — лiрычнае апавяданне "Музыка”, а потым i вершы. Першы, хто яго заўважыў як паэта, быў Янка Купала. Пачалася яго лiтаратурная дзейнасць. Максiм Багдановiч пераязджае у Яраслаўль i ў 1908 г. вучыцца ў Яраслаўскай гiмназii. Пасля заканчэння ў 1911 г. вырашае наведаць Беларусь. Паездка ўзбагацiла яго новымi матерыяламi, ведамi аб жыццi i культуры народа. Багдановiч марыў аб вучобе у Пецярбургскiм унiверсiтэце, але слабае здароўе i матэрыяльная неабяспечанасць перашкаджалi.

    У 1911г. паэт паступiў у Яраслаўскi юрыдычны лiцэй. Сярод лiцэiстаў Максiм вылучаўся начытанасцю, багатай эрудыцыяй. Усе сiлы аддаваў лiтаратуры. Самастойна вывучаў замежныя мовы. Лiцэйскi перыяд быў пленным у паэтычнай дзейнасцi. У гэты час ён напiсаў лепшыя свае творы. У 1913 г. выйшаў яго адзiны зборнiк вершаў "Вянок".

    Летам 1916г. закончыў лiцэй. Вырашае звязаць свой лес з бацькаўшчынай, пакiдае Яраслаўль i едзе у Мiнск. Ён працаваў у Губернскай харчовай камiсii, прымаў удзел у рабоце Беларускага таварыства дапамогi ахвярам вайны. Жыў у Змiтрока Бядулi.

     

    У 1917г. здароўе пагоршылася, але паэт не здаваўся, не падаў духам, шмат пiсаў. Але хвароба не адступала. Трэба было ехаць лячыцца. Сябры сабралi грошы i адправiлi ў Крым. Шмат задум было у Максма Багдановiча: рыхтаваў новы зборнiк вершаў, працаваў над беларускiм букваром. Але смерць не дала магчымасцi ажыццявiць гэтыя жаданнi. Памёр Багдановiч 12 мая 1917 г. у Ялце. Пахаваны на Луцкiх гарацкiх могiлках у Ялце.

    Максiм Багданоiч — мастак яркага лiрычнага даравання. У яго вершах знайшлi выяўленне дэмакратычныя погляды i перакананнi.

    Матывы грамадзянскай лiрыкi

     

    Паэт пiша пра жыцце вескi, пра яе долю-нядолю, стварае праўдзiвы вобраз мужыка-пакутнiка. Цэлы век бядняк гнецца, працуе, аблiваецца потам, а з працы карысцi не мае. Сялянiн у паказе паэта — чалавек бяспраўны, забiты i абяздолены, але ен пачынае разумець, на чыей працы заснаваны дабрабыт грамадства i хто з‘яўляецца вiноўнiкам народных пакут ("Пан i мужык"). Багдановiч паказвае поўны трагiзму шлях працоўнага чалавека ва ўмовах капiталiзму, раскрывае класавыя супярэчнасцi памiж працоўнымi i эксплуататарамi ("З песняу беларускага мужыка").

    "Край мой родны! Як выкляты богам” — адзiн з раннiх твораў грамадзянскай лiрыкi Багдановiча. Гэты верш — паэтычы зварот да роднага краю, да народа з мэтай абудзiць яго свядомасць. Галоўны лiрычны матыў — матыў народнага гора. Яно набывае уласцiвасцi жывой iстоты, стыхiйных сiл прыроды. Пратэст супраць буржуазнага грамадства. Паэзiя Багдановiча напаўняецца сацыяльнымi матывамi, высокiм гуманiстычным пафасам.

     

    Краю мой родны! Як выкляты Богам —
    Столькі ты зносіш нядолі.
    Хмары, балоты… Над збожам убогім
    Вецер гуляе на волі.
    Поруч раскідалісь родные вёскі.
    Жалем сцікаюцца грудзі! —
    Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
    Ўсюды панурыя людзі…
    Шмат што зрабілі іх чорныя рукі,
    Вынеслі моцныя спіны;
    Шмат іх прымусілі выцерпець мукі
    Пушчы, разлогі, нізіны…

    Верш "Мяжы” (1914) — выдатны узор грамадз лiрыкi. Матывам з‘яўляецца абурэнне, рашучы пратэст супраць буржуазнага грамадства. Вобраз межаў — гэта сiмвал прыгнечання, няволi. Межы падзялiлi нiвы, лугi, раз‘ядналi народ. Межы — прычына страшэннай сацыяльнай несправядлiвасцi. Верш — аўтарскi маналог, дзе апавядальная iнтанацыя чаргуецца з заклiкальнай.

    Тэма любвi да Бацькаўшчыны

     

    Ёй прысвечаны вершы пра гiстарычнае мiнулае Беларусi. Багдановiч напiсаў цыкл вершаў "Старая Беларусь". Сюды ўвашлi вершы "Летапiсец", "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi”. Апошнi верш наiбольш выдатны, ен пакладзены на музыку. У iм праўдзiва раскрываюцца думкi i перажываннi прыгонных сялянак у феадальную эпоху. Паднявольная праца не прыносiць iм радасцi. Чужыя пярсiдскiя ўзоры нялюбы iх сэрцу. Душа ткачых цягнецца на волю, да свайго роднага блiзкага, дарагога. Нiякая прыгонная праца не можа адарваць народ ад свайго нацыянальнага, на чым грунтуецца яго дух, культура.

     

    Ад родных ніў, ад роднай хаты
    У панскі двор дзеля красы
    Яны, бяздольныя, узяты
    Ткаць залатыя паясы.
    І цягам доўгія часіны,
    Дзявочыя забыўшы сны,
    Свае шырокія тканіны
    На лад персідскі ткуць яны.
    А за сьцяной сьмяецца поле,
    Зіяе неба з-за вакна —
    І думкі мкнуцца мімаволі
    Туды, дзе расьцвіла вясна,
    Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
    Сінеюць міла васількі,
    Халодным срэбрам ззяюць хвалі
    Між гор ліючайся ракі.
    Цямнее край зубчаты бора...

    І тчэ, забыўшыся, рука
    Заміж персідскага узора
    Цьвяток радзімы васілька.

    Верш "Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi" сагрэты пачуццем гарачай веры паэта ў вызваленне народа. Ён уяўляе сабой разгорнутае параўнанне. Магiла — сiмвал смерцi, жменя насення — вечнасць жыцця. Яна нагадвае паэту лес беларускага народа. Пад прыгнетам ен захаваў сваю жыццеўстойлiвасць. Паэт парауноўвае абуджныя рэвалюцыяй 1905г. духоўныя сiлы народа з магутнай падзямельнай крынiцай, якая гатова прабiцца з глыбiнь на шырокi прастор, пераадольваючы ўсе перашкоды на сваiм шляху.

     

    Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
    Над хвалямі сінеючага Ніла,
    Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
    Ў гаршку насення жменю там знайшлі.

    Хоць зернейкі засохшымі былі,
    Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла
    Збудзілася і буйна ўскаласіла
    Парой вясновай збожжа на раллі.

    Вось сімвал твой, забыты краю родны!
    Зварушаны нарэшце дух народны,
    Я верую, бясплодна не засьне,
    А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,
    Каторая магутна, гучна мкне,
    Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.

    Любоўю да Радзiмы прасякнуты многiя вершы паэта. Сярод iх "Эмiгранцкая песня” — твор, накiраваны супраць людзей, пазбаўленых пачуцця патрыятызму. Iм ен супрацьпастаўляе моцную прывязанасць простых людзей да роднай зямлi. Высокае пачуцце патрыятызму, адданасць Радзiме жыве ў народзе. Сiла гэтага пачуцця раскрываецца ў вершы "Як Базыль у паходзе канаў". У цэнтры верша — вобраз памiраючага салдата, якi развiтваецца з роднай зямлей. Яму балюча раставаца з жыццем. У развiтальных зваротах да поля, лесу, сям‘i выяўляеца душа селянiна хлебароба, чалавека-патрыета. Грамадзянскiя матывы служэння радзiме, гатоўнасцi змагацца за яе шчасце гучаць у вершах "Зразаюць галiны таполi адну за другой", "Пагоня".

     

    Толькі ў сэрцы трывожным пачую
    За краіну радзімую жах, —
    Ўспомню Вострую Браму сьвятую
    I ваякаў па грозных канях.

    Ў белай пене праносяцца коні, —
    Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
    Старадаўняй Літоўскай Пагоні
    Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

    У бязьмерную даль вы ляціце,
    А за вамі, прад вамі — гады.
    Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
    Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

    Мо яны, Беларусь, панясьліся
    За тваімі дзяцьмі уздагон,
    Што забылі цябе, адракліся,
    Прадалі і аддалі ў палон?

    Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,
    Не давайце чужынцамі быць!
    Хай пачуюць, як сэрца начамі
    Аб радзімай старонцы баліць...

    Маці родная, Маці-Краіна!
    Не усьцішыцца гэтакі боль...
    Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
    За Цябе яму ўмерці дазволь!..

    Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
    Срэбнай збруяй далёка грымяць...
    Старадаўняй Літоўскай Пагоні
    Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

    Максiма Багдановiча называюць ПЕСНЯРОМ КРАСЫ I ГАРМОНII.

    Яму уласцiва пачуцце прыгожага. Пад уплывам карцiны Рафаэля "Сiксцiнская мадонна” напiсаў верш "Веранiка". У аблiччы хiлай дзяўчыны, што на вузенькай вясковай вулiцы суцiшала брацiка, паэт заўважыў рысы той двайной красы — дзявочай i матэрiнскай.

     


    Тэма мастацтва i кахання

     

    Аб прызначэннi паэта i паэзii — вершы "Песняру", "Музыка". З грамадскай лiрыкай цесна звязана лiрыка КАХАННЯ. Лепшыя вершы Багдановiча аб каханнi i дружбе могуць быць аднесены да шэдэўраў сусветнай паэзii. У вершы "Маладыя гады” паэт услаўляе сiлу i прыгажосць чалавечых пачуццяў. Першыя 3 страфы верша — успамiн лiрычнага героя аб сваiм юнацтве, аб шчасцi перажытага у тыя незабыуныя гады. Апошняя страфа гучыць як гiмн жыццю.

     

    Сярод вершаў аб дружбе i каханнi вылучаецца раманс "Зорка Венера” — гэта вельмi лiрычны музыкальны твор. Ён кранае чытача сваей задушэўнасцю, глыбiней i шчырасцю пачуццяў юнака, якi спазнаў шчасце кахання, а цяпер засмучаны тым, што растаецца з любай дзяўчынай. Усёгэта напаўняе душу героя i асацыiруецца з вобразам зоркi Вянеры.


    Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
    Светлыя згадкi з сабой прывяла...
    Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
    Зорка Венера ўзышла.

    З гэтай пары я пачаў углядацца
    Ў неба начное i зорку шукаў.
    Цiхiм каханнем к табе разгарацца
    З гэтай пары я пачаў.

    Але расстацца нам час наступае;
    Пэўна, ўжо доля такая у нас.
    Моцна кахаў я цябе, дарагая,
    Але расстацца нам час.

    Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
    Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
    Кожную ночку на зорку дзівіцца
    Буду ў далёкім краю.

    Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
    Там з ёй зліём мы пагляды свае...
    Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
    Глянь іншы раз на яе...

    Пра першае пачуццё кахання і верш «Ізноў пабачыў я сялібы...». Лірычны герой верша вяртаецца ў тыя мясціны, дзе прайшлі яго маладыя гады, дзе пазнаў ён першае каханне. «Там сцены мохам параслі», у садзе ўсё зарасло травою. Адзівы надпіс «Вераніка», выразаны калісьці на ліпе, напамінаў аб былым шчасці.

     

    Некаторыя вершы Багдановiча ўяўляюць сабой фiласоўскае разважанне аб сэнсы жыцця. Паэт гаворыць аб сэнсе чалавечага жыцця, аб прызначэннi чалавека, аб яго духоўных iнтарэсах. Ён павiнны пражыць свой кароткi век ярка, хвалююча ("Жывешь не вечна, чалавек").

     

    Жывеш ня вечна, чалавек, –
    Перажыві ж у момант век!

    Каб хвалявалася жыцьцё,
    Каб больш разгону ў ім было,
    Каб цераз край душы чуцьцё
    Ня раз, ня два пайшло!

    Жыві і цэльнасьці шукай,
    Аб шыраце духоўнай дбай.

    І ў напружэньні паўнаты
    Свайго шырокага жыцьця
    Бяз болю, ціха зойдзеш ты
    Ў краіну забыцьця.

     

    Тэма прыгажосцi прыроды

     

    Шмат вершаў паэт прысвяцiў пейзажнай лiрыцы. Ен любiў прыроду, умеў тонка i праўдзiва паказаць яе хараство. У вершы "Перад паводкай” паэт малюе вясеннее ажыўленне прыроды, якое сугучна з пачуццямi i перажываннямi паэта.
    З вялiкiм майстэрствам напiсан верш "Па-над белым пухам вiшань". У iм паэт тонка перадае музыку сiня-крылага матылька, якi спявае песню-гiмн вясне. Такая ж песня нараджаецца ў душы паэта. У вершы "Зiмовая дарога” пейзаж зiмовай дарогi гарманiруе з перажываннямi паэта, раскрывае яго вольналюбiвыя iмкненнi: "Сумна бомы звiняць над дугой, звiняць пад дугой, маркотнага месяца рожкi" — гавараць аб сумным настроi паэта, але бомы навяваюць спакой, у iх гудзеннi — надзея аб волi i долi.

    Да пейзажнай лiрыкi адносяцца вершы "Добрай ночы, зара-заранiца", "Зiмою".

     

    Здароў, марозны, звонкі вечар!
    Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
    Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
    I волен лёгкіх санак бег.

    Як мары, белыя бярозы
    Пад сінявой начной стаяць,
    У небе зоркі ад марозу
    Пахаладзеўшыя дрыжаць.

    Вільготны месяц стуль на поле
    Празрысты, светлы стоўп спусціў
    I рызай срэбнаю раздолле
    Снягоў сінеючых пакрыў.

    Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
    Звіні, вясёлых бомаў медзь!
    Вакол лятуць бары і гоні,
    Ў грудзях пачала кроў кіпець.

    ***

    Багдановіч, прадаўжаючы і развіваючы традыцыі класічнай паэтыкі, адзін з першых у беларускай літаратуры пачаў распрацоўку такіх складаных вершаваных форм, як санет, трыялет, актава, тэрцына, рандо, пентаметр, рондэль і інш. («Я тайну ў глыбіні душы хаваю», «Мне доўгае расстанне з Вамі», «Як птушка ў гібкіх трасніках», «Ёсць чары ў забыўным, старадаўнім», «На могілках», пераклад верша П. Верлена «Рыцар Няшчасце»). У іх паэт імкнуўся сцвердзіць вялікія вобразна-выяўленчыя магчымасці беларускай мовы.

    Максіма Багдановіча часта называюць зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць з метэарытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе. «Надтрэснутае сэрца» яго да канца заставалася мужным, гераічным, бо паэт бясконца верыў у народ і родны край. Паэзія вялікага чалавека сагравае і сённяшняе наша жыццё, трывожнае і неспакойнае.

    Максім Багдановіч – недасягальная велічыня на небасхіле беларускай паэзіі, тонкі лірык, майстра еўрапейскага ўзроўню. Паэт, чый трагічны лёс абарваўся ў 26 год, а творчасць прамільгнула яркай зоркай на ўсходзе нацыянальнага адраджэння. Значэнне творчасці Максіма Багдановіча як паэта, празаіка, перекладчыка і публіцыста для культуры Беларусі цяжка пераацаніць.


    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок