Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения образования "Средняя школа № 33 г. Могилева"
Навигация
  • Популярное
    Архив
    Ноябрь 2019 (40)
    Октябрь 2019 (94)
    Сентябрь 2019 (54)
    Август 2019 (25)
    Июль 2019 (8)
    Июнь 2019 (24)
    Календарь
    «    Ноябрь 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
    Тыдзень гісторыі, беларускай мовы і літаратуры
    Автор: Мария |
    28-11-2016, 17:30 |
    Просмотров: 816 |
    Комментарии (0)
    Тыдзень гісторыі, беларускай мовы і літаратуры
      Пачаўся наш Тыдзень з радаснай навіны. Вучаніца 9 "А” класа Аляксейчыкава Анастасія  атрымала  дыплом другой ступені на Другім этапе рэспубліканскай алімпіяды  па беларускай мове і літаратуры! Яшчэ раз шчыра віншуем Насцю і яе настаўніцу – Галіну Якаўлеўну Князеву!
      У гэтым навучальным годзе Тыдзень гісторыі, беларускай мовы і літаратуры  праходзіў пад дэвізам "… І толькі на цябе надзея, край родны мой!” Гэтыя словы належаць выбітнаму беларускаму паэту, публіцысту, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, літаратуразнаўцу Максіму Багдановічу, спадчына якога ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. У гэтым годзе адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Таму выбар тэмы відавочны.
      Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў настаўнікі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, бібліятэкары ставілі перад сабой наступныя мэты: далучаць вучняў да творчай дзейнасці, павышаць іх пазнавальную актыўнасць, цікавасць да навуковых ведаў і навуковай дзейнасці, удасканальваць ўласнае прафесійнае майстэрства праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў, і безумоўна, выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, а таксама далучаць школьнікаў да багацця роднага слова, да беларускамоўнай літаратуры, у прыватнасці, да твораў нашага слаўнага паэта і патрыёта – Максіма  Багдановіча.
      У прадметным тыдні прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў. У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг і біяграфічных, бібліяграфічных матэрыялаў,  звязаных з жыццём і дзейнасцю М. Багдановіча "Незабыўны Багдановіч”. Аформлены тэматычны стэнд у фае школы. 
      Мерапрыемствамі тыдня былі ахоплены вучні кожнай паралелі, прыняць удзел маглі ўсе жадаючыя. Для вучняў 5 "А” класа Галіна Якаўлеўна Князева на высокім узроўні правяла віктарыну "Наш край”. А вучні 5 "Б” і 5 "В” класаў спаборнічалі ў конкурсе "Сялянская праца ў прыказках, прымаўках і загадках”, які для іх падрыхтавалі і правялі Людміла Валер’еўна Селіфонтава і вучні 7 "В” класа Зайцава Марыя, Мядзведзева Вікторыя і Баброў Мікіта. Настаўнікі гісторыі Таццяна Леанідаўна Раманава і Алёна Вячаславаўна Мікушкіна арганізавалі для пяцікласнікаў   цікавае і захапляльнае "Падарожжа па старажытным свеце”.
       
      Алена Аляксееўна Сомава і Наталля Мікалаеўна Храбрая заінтрыгавалі шасцікласнікаў ужо самой формай мерапрыемства – друдлы. Аказваецца, гэта такія галаваломкі. Рашаючы іх, вучні 6-х класаў паказалі, як яны ведаюць традыцыі нашых продкаў. Такія конкурсы спрыяюць развіццю самастойнасці, кемлівасці, пашыраюць кругагляд вучняў.  У "Лабірынтах гісторыі” спрабавала заблытаць шасцікласнікаў А.В. Мікушкіна, але вучні з годнасцю прайшлі ўсе выпрабаванні. У рамках тыдня прайшла класная гадзіна "Па магілёўскіх вулачках” (класныя кіраўнікі А.В. Мікушкіна і Н.Я. Федаровіч).
      
      Нашы бібліятэкары Ірына Эдуардаўна Удальёва і Любоў Ульянаўна Лук’янская падрыхтавалі і правялі для вучняў 7-х класаў літаратурна-музычнае падарожжа па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча, падчас якога, акрамя цікавага аповеду, вучні слухалі песні на вершы М. Багдановіча, паглядзелі дакументальную стужку "Зорка Багдановіча”, паглядзелі прэзентацую,  і таму напрыканцы мерапрыемства выдатна адказвалі на пытанні віктарыны.
     
    Інтэлектуальны патэнцыял сямікласнікі прадэманстравалі падчас гістарычнага брэйн-рынгу, перамогу ў якім атрымала сумесная каманда 7 "Б” і 7 "В” класаў. Кіраўнік школьнага музея імя Каралёва Т. Л. Раманава і вучаніцы 9 "А” класа правялі  для вучняў 7-х класаў у школьным музеі экскурсію "Па слядах баявой славы”.
      
      Вучням 8-9 класаў таксама не было калі сумаваць. На паэтычную гадзіну "Загадкавы Багдановіч” іх запрасілі супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Ю. Лермантава. Т. Л. Раманава праверыла іх веды ў гістарычнай віктарыне "Старажытны Магілёў”. Г. Я. Князева наладзіла для дзевяцікласнікаў "Вандроўку па родным краі”. Уменне працаваць у камандзе і дапамагаць адзін аднаму вызначыла пераможцу ў гэтым конкурсе.  Сапраўдным "інфармацыйна-камунікатыўным” выпрабаваннем стала мерапрыемства "Кола гісторыі”, якое падрыхтавала для васьмікласнікаў А. В. Мікушкіна. 
      Заўсёды плённа праходзяць у нашай школе сустрэчы са старшынёй Магілёўскай філіі ТБМ А. У. Дзьячковым. На гэты раз Алег Уладзіміравіч арганізаваў кіналекторый "Магілёў у гістарычных фотаздымках” для вучняў 9-10 класаў. 
      У чацвер (а кожны чацвер у нас беларускамоўны!) прайшоў флэшмоб "Гучы, беларускае слова”, які арганізавалі Алена Аляксееўна Сомава і Іна Мікалаеўна Маркава. Ініцыятаамі гэтага мерапрыемства сталі ўдзельнікі акцыі "Смак беларускай мовы” вучні 6 "В” і 6 "Г” класаў і юныя артысты ансамбля ”Акварэль”.
     
    Развіццю юрыдычнай  граматнасці старшакласнікаў (а гэта так запатрабавана сучасным жыццём!) спрыяў удзел у алімпіядзе па прававых ведах "Тэрыторыя права”, якую ладзіў Беларускі інстытут правазнаўства. Таксама дзесяцікласнікі прынялі ўдзел у моладзевым інтэлектуальна-пазнавальным марафоне "Мы разам”. Вучні 11-х класаў наведалі ўрокі эстэтыкі ў драмтэатры. А ў школе быў арганізаваны прагляд мастацкага фільма "Знак бяды”. Таксама 10 - і 11 - класнікі маглі праверыць узровень сваёй падрыхтоўкі па беларускай мове ў школьным рэпетыцыйным тэсціраванні. Вучні 6-8 класаў ЗМШ пры абласным цэнтры творчасці выканалі заданні 2 этапа. 
      Тыдзень гісторыі, мовы і літаратуры закончыўся. Мы перакананы, што такія мерапрыемствы заўсёды будуць цікавыя вучням, іх бацькам і настаўнікам не толькі таму, што яны нясуць вялікі выхаваўчы патэнцыял, павучальныя, змястоўныя, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы і літаратуры, да гісторыі роднага краю.
    Кіраўнік МА настаўнікаў гісторыі, беларускай мовы і літаратуры Л.В. Селіфонтава
    Далейшых творчых поспехаў настаўнікам і вучням!

    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем




      Эксклюзивные Фильмы онлайн смотреть бесплатно кино.
      Красивейшие шаблоны dle скачать бесплатно для dle.
      Новые игры скачать бесплатно торрентом
      Современная девушка поможет в вашей деятельности.
      Русские Сериалы онлайн с огромным выбором.
      скачать игры для консолей
      купить не дорого спортивное питание с доставкой.
      Самый грамотный свадебный фотограф и фото на праздник.
      Народные методы лечения травами и другими средствами.
      скачать новые игры для псп.
      скачать бесплатно игры для телефона и приложения для андроид.


      Вход
      Каталог ссылок